Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Хочуць быць «сумесна» з рэжымым

20 сакавіка “дэмСМІ РБ” паведамілі пра ўтварэньне “народнага апалчэньня” у Гомелі. Без непаўторнай АГП (генсек лукашыст-антылукашыст А. Лебедько) тут, зразумела, не абышлося. Два вядучых лакальных дзеячы АГП Ул. Кацора і В. Палякоў выступілі ў амплуа апалчэнцаў. Героі дня паслалі ў Гомельскі аблвыканкам свой заклік-зварот-прапанову. Яны былі заўважылі публікацыі ў расейскім Сеціве пра будучыя Віцебскую, Магілеўскую і Гомельскую Народныя Рэспублікі. Далей цытуем іхні зварот-прапанову і тлумачэньні “дэмСМІ”:

“Падзеі ва Ўкраіне паказваюць, што спачатку зьяўляюцца дзіўныя разважаньні ў другарадных выданьнях наконт прэтэнзіяў на тую ці іншую тэрыторыю, а потым туды прыяжджаюць „зялёныя чалавечкі“ і пад рулямі аўтаматаў ладзяць так званыя рэфэрэндумы пра самавызначэньне. Таму для ўладаў Беларусі, у тым ліку і мясцовых, вельмі важна захаваць адзінства краіны, і пра гэта трэба гаварыць публічна, акрэсьліваць сваю пазыцыю, а не маўчаць, як у рот вады набраўшы”, — кажа Васіль Палякоў.
Аўтары звароту прапануюць кіраўніцтву вобласьці правесьці сумесныя мірныя сходы ў падтрымку цэласнасьці і непадзельнасьці тэрыторыі Беларусі, арганізатарамі якіх змогуць выступіць дзяржаўныя органы і палітычныя партыі”.

Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/26911395.html

Насельніцтва Гомельшчыны даўно заўважыла, што мясцовыя “агульныя дэмакраты” – даволі інфантыльная публіка (некаторыя, аднак, лічаць, што гэта яны толькі прыкідваюцца такімі). Нягледзячы на гэта (а можа дзякуючы гэтаму) гэтыя пэрсанажы надзейна ўключаныя ў грантаўскую схему, якая існуе ўжо чвэрць стагоддзя. Мы згодныя з гамельчукамі і бярэмся патлумачыць тут некалькі відавочных палажэньняў “інфантыльным”.

“Падзеі ва Украіне паказваюць”… Што ж яны паказалі? А вось што. Спачатку ва Украіне зьявіліся не “дзіўныя разважаньні”, а антыўкраінскі, акупанцкі па сутнасьці януковіцкі рэжым, які заняўся зьнішчэньнем Украіны як нацыі і дзяржавы. Украінцы паўсталі супраць гэтага рэжыму і ліквідавалі яго, Януковіч і януковічаўцы ўцяклі ў Маскву. Пасьля гэтага народ абраў нацыянальную ўладу і пачаў тытанічнае змаганьне супраць маскоўскай інвазіі, яе арміі, казакоў, бандытаў і рэфэрэндумаў. Усё адбывалася менавіта ў такім парадку.

А героі АГП прапануюць наступны парадак. Па факце ў Беларусі існуе антыбеларускі, акупацыйны па сутнасьці лукашыстоўскі рэжым, які заняты зьнішчэньнем Беларусі як нацыі і дзяржавы. Начальства гэтага рэжыму (у тым ліку і гомельскае) служыць Маскве і яе інтарэсам. І вось жа героі АГП заклікаюць гэтае начальства “захаваць адзінства краіны” і “правесьці сумесныя мірныя сходы”. І супраць каго ж тыя «сумесныя» з антыбеларускай уладай сходы? Супраць плявузганьня журналісцкіх троляў у маргінальным рускім сеціве. Цікавая прапанова з дэмакратычнай пясочніцы.

І ўсё ж мы мяркуем, што легендарны “інфантылізм” тут ні пры чым. Проста псэўдаапазыцыйныя дзеячыкі і структуркі ўсьлед за Мілінкевічам і іншымі разгортваюць сваю чарговую кампанію абалваньваньня і дэзарыентацыі нашага грамадзтва. Такі загад яны атрымалі ад сваіх грантадаўцаў. А йшчэ й на выбары пацягнуцца «сумесна» з рэжымым. Вось такое яно гэтакае.

Сымон Рудзік

26/3/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2015
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024