Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ДОБРАЯ І ПАТРЭБНАЯ КНІГА Калі азірнуцца на 20-гадовую бытнасьць антыбеларускга рэжыму і прыгледзецца да яго акупацыйнай палітыкі, то заўважым, што найбольш узьненавіджаным пэрыядам беларускага змаганьня для яго кантралёраў і выканаўцаў зьяўляецца не аб’яўленьне незалежнасьці БНР, не 20-я гады, не Слуцкая збройная абарона і нават не пэрыяд нямецкай акупацыі і ўздым белурскага Адраджэньня ў 1941-44 гг., а 90-я гады, дзейнасьць Беларускага Народнага Фронту і яго дэпутатаў у Вярхоўным Савеце, калі была здабыта рэальная незалежнасьць і створана рэальная беларуская дзяржава – падзея найвялікшай гістарычнай важнасьці для ўсіх беларусаў. Тут рэжым пасьлядоўна выконвае абмежавальныя і зьнішчальныя ўстаноўкі з Масквы, а маскоўскія прапагандысты расейскай імпэрыі «русского мира» упадаюць у гістэрыку – так ім усё тое ненавісна. Арганізаваныя цэлыя арміі троляў, бесаў, дрэняў, якія нястомна цьвеляць, гадзяць, лаюцца ў Сеціве на БНФ, на 91-ы год, на Беларускую Незалежнасьць і барацьбу. Цэлыя групы псэўдапубліцыстаў, псэўдафілосафаў, псэўдааналітыкаў ды розных «дзеячоў» самазакахана і фальшыва, з «разумным» выглядам разважаюць, як, маўляў, не па-іхняму, дрэнна рабіў БНФ, як «няправільна» змагаўся за волю (пра якую яны тады ня думалі) і як не зрабіў ім ўсяго таго, чаго ім цяпер захацелася. Самаеды і самаедцы кулачкамі б’юць сябе ў грудзі Маскве хацелася б усё перакруціць, затаптаць і замаўчаць, бо тут, у сутыкненьні з Народным Фронтам у 90-х, была яе гістарычная імпэрская параза. Рэванш узяты, але ня поўны і з песьні слова ня выкінеш. Дык шалеюць ворагі Беларусі. Таму кнігі, напісаныя ведаючымі людзьмі пра беларускую нацыянальную рэвалюцыю і Адраджэньне ў 90-х гадах – гэтыя кнігі ў Беларусь амаль не трапляюць. Іх адбіраюць на мяжы нават у падарункавым варыянце ў адным экзэмпляры. Гэта я добра ведаю па сваім выдавецкім вопыце. Тым больш лічу станоўчым фактам, што кніга Сяргея Навумчыка пра 1994 год (якая так і называецца – «1994 год») і якая нядаўна вышла з друку, будзе ў панядзелак 23 сакавіка прадстаўлена на прэзэнтацыі ў Менску. Тэкст гэтай кнігі я ўжо чытаў па частках, якія пэрыядычна зьмяшчаліся ў Сеціве. З гэтага пункту гледжаньня, тэкст Сяргея Навумчыка напісаны ў форме ўспамінаў з апорай на дакуманты і факты, мае большую каштоўнасьць для гісторыі, чым міфалёгія іншых гісторыкаў, заблытаных супярэчлівымі фактамі і незразумелымі для іх падзеямі. Віншую Сяргея Навыумчыка з выхадам добрай і карыснай для Беларусі кнігі. Пра той час трэба пісаць па гадах. Наперадзе 1992-гі, 1993-ці, 1995-ы і 1996-ы. Кожны гэты год быў варты дзесяцігоддзям. Кожны пакінуў свой сьлед у гісторыі і лёсе Беларусі. 21 сакавіка 2015 г. Зянон ПАЗЬНЯК 26/3/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |