Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сяргей Навумчык: «Дзікі мёд» для расейскага міністра

bnf1.JPG
1995-ты — гэта год, калі былі зьмененыя нацыянальныя герб і сьцяг і вернутыя савецкія сымбалі, у парлямэнце зьбітыя ўдзельнікі галадоўкі-дэпутаты апазыцыі. Год, калі адбыўся страйк на мэтрапалітэне, у новы парлямэнт ня быў прапушчаны ніводзін сябра БНФ, быў звольнены рэдактар «Народнай газэты» Іосіф Сярэдзіч, інтэрніраваны лідэр рабочага руху Сяргей Антончык, і першы прэзыдэнт канчаткова разьвярнуў краіну ў бок усходу. Год, пра які Васіль Быкаў сказаў, што «краінай кіруе прэзыдэнцкая хунта».
У залі Дома літаратараў былі запоўненыя толькі першыя шэрагі крэслаў: высокі маскоўскі госьць разьлічваў на куды большую да сябе цікавасьць з боку беларускай творчай інтэлігенцыі. Мы разам з дэпутатамі Апазыцыі БНФ уселіся ў заднім шэрагу, разам з маладымі пісьменьнікамі.

Я ня вельмі хацеў ісьці на гэтую сустрэчу зь міністрам замежных спраў Расеі Андрэем Козыравым, якая праходзіла 24 студзеня 95-га, алеЗянон Пазьняк настойліва параіў: «Схадзі. Будзе магчымасьць — выкажы яму наконт беларуска-расейскай дамовы» (за два тыдні да гэтага прэм’ер Беларусі Чыгір і віцэ-прэм’ер Расеі Бальшакоў падпісалі надзвычай нявыгадную для нас дамову; прыезд жа самога Козырава быў падтрыхтоўкай да візыту Барыса Ельцына і падпісаньня цэлага пакету дакумэнтаў).

Козыраў узьняўся на сцэну разам зь міністрам замежных спраў БеларусіЎладзімерам Сянько (думаю, гэта была ягоная ідэя — зрабіць свайму расейскаму калегу сустрэчу з творцамі). Козыраў казаў пра інтэграцыю, пра расейска-беларускія сувязі, пра тое, як гэта важна — быць разам, адчуваць плячо сябра («Альбо дыханьне Вялікага Брата» — падказаў нехта з залі). Гэты ягоны патас істотна зьбіў Генадзь Бураўкін, які ветліва, як колішні дыплямат, але цьвёрда, як беларускі патрыёт, паведаміў, што тут, у Менску, далёка ня ўсе глядзяць на «інтэграцыю» так, як у Маскве. Закранулі і тэму вяртаньня беларускіх культурных каштоўнасьцяў.

Потым Іван Пятровіч Шамякін хвілінаў дзесяць (ня менш) скардзіўся, што вось непарадак у маскоўскіх часопісах, немагчыма ж нічога надрукаваць, а раней у яго, Героя сацыялістычнай працы, аповесьці з рукамі адрывалі. А ганарары? Гэта хіба ганарары? Раней можна было аўтамабіль купіць за раман, а цяпер — пару разоў на Камароўку схадзіць! Выглядала, расейскага міністра ён успрымаў гэтак, як гадоў дваццаць таму ўспрымаў бы члена Палітбюро Грамыку — начальнікам над мясцовымі, менскімі. Козыраў паспачуваў, але сказаў нешта кшталту таго, што літаратурным часопісам ён загадаць ня можа. Нехта яшчэ нешта прасіў у маскоўскага госьця.

І тут на сцэну ўзьняўся Анатоль Сыс.
— Наш малады, але ўжо вельмі вядомы паэт! — прадставіў Сянько.
Козыраў прыязна заківаў.
— Я верш прачытаю. Можна? Верш называецца «Дзікі мёд».

У вайну ў партызанскі год
пад крысом шыняля армейскага
бацька зь лесу прынёс дзікі мёд,
ледзь уцёк ад мядзьведзя расейскага.
З таго часу, як лесам іду,
дык пільнуюся вока зладзейскага,
скурай чую бяду, як ваду,
за сьпіною — мядзведзя расейскага.
Дасюль пахне яму дзікі мёд.
Годзь арэшнікі нашыя лушчыць!
Адкапаю пайду кулямёт,
каб хадзіць смела ў бацькавай пушчы.


Сыс карцінна пакланіўся ў бок міністраў і спусьціўся са сцэны. Козыраў глядзеў кудысьі ўбок, Сянько быў чырвоны і, напэўна, шкадаваў, што ня можа нікуды схавацца.

Ніякай патрэбы казаць пра пакет беларуска-расейскіх дамоваў на тым спатканьні ні ў мяне, ні ў маіх калегаў па дэпутацкай апазыцыі пасьля гэтага, натуральна, ужо не было — усё сказала слова паэта.

Але ў Вярхоўным Савеце, на мітынгах і сустрэчах з выбаршчыкамі ды на прэсавых канфэрэнцыях тэма расейскай палітычнай і эканамічнай экспансіі заставалася для нас, канешне, галоўнай.

Бо Расея, хаця яшчэ і знаходзілася ў глыбокім эканамічным крызісе, але ўжо наважылася «уздымацца з каленяў»; гэты працэс ва ўсходняй суседкі чамусьці нязьменна супадае з памкненьнем паставіць на калені іншых.

26.03.2015 21:14 Радыё Свабода

29/3/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2015
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024