Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: ВАЎКОЎ СТРАЛЯЮЦЬ ВОЎЧЫМ ШРОТАМ АЛЬБО КУЛЯЙ Прытым куля можа быць круглай, а яшчэ лепш, калі жакан. Тут ужо калі смальнеш, то смальнеш. Але ўсё ж такі воўчым шротам (карцеччу) лепш. Сем вялікіх шрацін у патрон. Тут ужо цяжка і прамахнуцца, і б’е напавал. 16/4/2015 › Навіны «… Ваўкі адчулі бездапаможнасьць людзей Расейскі мотаклюб «Начныя ваўкі» ладзіць прабег па Эўропе. У Польшчы байкераў, якія падтрымалі анэксію Крыму і расейскую агрэсію ў Данбасе, чый галоўны «воўк» па мянушцы Хірург закарыфаніўся з гаспадаром Крамля, — будуць сустракаць пратэстамі (калі «ваўкам» увогуле дазволяць уехаць на тэрыторыю Эўразьвязу). Затое ў Беларусі, паводле прадстаўніцы віцебскага мотаклюбу, «Начных ваўкоў» чакае добры прыём. 16/4/2015 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ПАКАРАНЬНЕ ЗА БЛЮЗЬНЕРСТВА У Інтэрнэце выяўлена чарговая порцыя блюзьнерства над беларускімі нацыянальнымі каштоўнасьцямі. На гэты раз узяліся за эталон Дзяржаўнага Гэрба Рэспублікі Беларусь “Пагоня”. Мэтанакіраванасьць мярзоты відавочная, бо блюзьнерыць ня ўвогуле над Пагоняй, а менавіта над Дзяржаўным гэрбам (над эталонам), які падлягае канстытуцыйнай ахове Закона гэтак жа, як і Дзяржаўны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. 16/4/2015 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |