Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПАКАРАНЬНЕ ЗА БЛЮЗЬНЕРСТВА

У Інтэрнэце выяўлена чарговая порцыя блюзьнерства над беларускімі нацыянальнымі каштоўнасьцямі. На гэты раз узяліся за эталон Дзяржаўнага Гэрба Рэспублікі Беларусь “Пагоня”. Мэтанакіраванасьць мярзоты відавочная, бо блюзьнерыць ня ўвогуле над Пагоняй, а менавіта над Дзяржаўным гэрбам (над эталонам), які падлягае канстытуцыйнай ахове Закона гэтак жа, як і Дзяржаўны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Зьневажэньне дзяржаўных сымвалаў караецца Законам. Нягоднікі ведаюць, што беларускія дзяржаўныя сымвалы адменены антыбеларускім рэжымам і афіцыйнага пакараньня ім ня будзе. Тым ня менш яны і іхняе “прыкрыцьцё” ўзьнялі фальшывы шум і ўдаюць, што яны, маўляў, творча экспэрэмэнтуюць з Пагоняй. Яны ўсюды кажуць нібыта толькі пра Пагоню (якой ёсьць сотні выяваў), але не пра афіцыйны дзяржаўны гэрб Беларусі, зь якога рэальна зьдзекваюцца. Падкрэсьліваю: зьдзек з боку блюзьнерцаў зафіксаваны толькі над эталонам Дзяржаўнага Гэрба Пагоня Рэспублікі Беларусь.

Чаму яны гэтак крывяць душой і хочуць заблытаць людзей? Па той прычыне, што разумеюць, што робяць. За зьдзек зь гістарычнай Пагоні юрыдычнага пакараньня ня будзе (не прапісана ў Законе). Тут можа ўзьнікнуць толькі маральнае асуджэньне. Але за псаваньне эталона Дзяржаўнага Гэрба Беларусі Пагоня мусіць быць судовае пакараньне. Гэтае пакараньне, на жаль, залежыць ад тэрміну даўнасьці і ад улады, якая ў Беларусі. Ціцянкоў за зьнявагу Беларускага сьцяга ў 1995 годзе ўжо за даўнасьцю злачынства наўрад ці панясе судовую кару ў вольнай Беларусі. Але маральнасьць яго перакрэсьленая ім самым. Беларусы яму не даруюць.

Сьвятакрадзтва і кашчунства не забываюцца. Людзі хутчэй могуць забыцца на кражу ў асабліва буйных памерах, але на кашчунства і сьвятакрдзтва – ніколі. Такая зьява асабліва прапісана ў законах, таму што абраза сумленьня можа мець рэзкую ірацыянальную рэакцыю ў адказ.

Я ўжо пісаў пра тлумачэньне аднаго чэшскага беларуса на пытаньне, што зрабілі б чэхі з сьпеваком, калі б пачулі публічна песеньку, зьвернутую да чэхаў: “Добрай раніцы, жлобская нацыя!” Адказ быў такі: “Яго б забілі.” Беларусы, відаць бы, такога не забілі, нават калі б мелі ўзровень нацыянальнай годнасьці нароўні з чэхамі. Але ня думаю, што блюзьнерцам было б утульна ў нармальнай Беларусі.

Некаторыя людзі, што слаба разумеюць, могуць сказаць: “А што тут такога, і навошта такія строгія законы? Іншыя ж паробкі з гэрбам зусім бяскрыўдныя, нават прыгожыя (дзяўчына замест рыцара на кані).”

Ёсьць, вядома, тут пэўны лагічны погляд. Але мэта, якая ставіцца рэжысёрамі ёрніцтва над дзяржаўным сымвалам, — гэта дэсакралізацыя яго, выхаваньне непавагі, банальнай звычайнасьці і лёгкадумных адносінаў бяскрыўднымі мэтадамі. Таму закон аб дзяржаўных сымвалах ёсьць такі канкрэтны, такі падрабязны і такі абавязковы.

Пытаньне таксама ў тым, а хто ж блюзьнерыць? Канкрэтна тое нескладана даведацца. У агульным жа плане тут задзейнічаныя тры катэгорыі суб’ектаў: маральныя недаросткі (яны і ў 50 гадоў недаросткі), маральныя збачэнцы (тут розныя паталогіі сьвядомасьці) і расейская агентура (адэпты інфармацыйнай вайны).

Беларусы цяпер павінны даваць ацэнку такім зьявам і адпаведна абавязкова фіксаваць іх зьяўленьне і ўсе каардынаты. Вопыт 90-х гадоў паказвае, што калі зло не караць, яно робіцца нормай. Было ўжо ў гэтай вайне з нашымі сымваламі ўсё: і бусьлік замест Пагоні, і джынсавая парцянка замест Бел-Чырвона-Белага сьцяга.

Некалі Аляксандар Ліцьвіненка, калі даведаўся, што ва ўмовах акупацыйнай палітыкі, забароны беларускіх дзяржаўных сымвалаў, у абставінах зьнявагі і нацыянальнага вынішчэньня Беларусі беларуская «оппозіція» падняла джынсавую парцянку замест нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцяга, ён назваў беларусаў «націей болванов». Ліцьвіненка, відаць, не зразумеў (хоць сам гэбіст), што тут за «оппозіція». Але з песьні слова ня выкінеш. Мілінкевіч тады ўсім «джынсу» на шыю павязаў (замовіў на эўры). І насілі, выстройваліся перад камэрамі, фатаграфаваліся, чалавечая марната.

Тым часам норма беларускага жыцьця ёсьць пашана да сьвятога, да людзей, да бацькоў, да сям’і, да духоўных і матэрыяльных здабыткаў чалавека.

У дадатку даю спасылкі на законы, якія аб’ектыўна (маральна) дзейнічаюць і будуць рэальна адноўлены пасьля ліквідацыі антыбеларускага рэжыму ў Беларусі і рускага фашызму ў Маскве.

Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб зацьвярджэньні эталона Дзяржаўнага Гэрба Рэспублікі Беларусь і Палажэньне аб Дзяржаўным Гэрбе Рэспублікі Беларусь. Прынята 10 сьнежня 1991 г.

П.5. Асобы, вінаватыя ў зганьбаваньні Дзяржаўнага Гэрба Рэспублікі Беларусь, нясуць адказнасьць у адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 1992 года №144, г. Менск.

Пытаньні вырабу і выкарыстаньне выявы Дзяржаўнага Гэрба Рэспублікі Беларусь. Дадатак 1, п. 3: “Пры вырабе выявы Дзяржаўнага Гэрба Рэспублікі Беларусь ці яго тыражаваньні неабходна забясьпечыць умовы, якія не дапускалі б непаважлівых да яго адносін”.

Такое ёсьць заканадаўства, прынятае ў Незалежнай Беларусі, якое будзе адноўлена дэмакратычнай уладай.

31 сакавіка 2015 г. Зянон ПАЗЬНЯК

16/4/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2015
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024