Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сяргей Навумчык: Воўчыя зграі

«… Ваўкі адчулі бездапаможнасьць людзей
і зрабіліся больш сьмелыя і нават нахабныя».
Васіль Быкаў, «Воўчая зграя»

Расейскі мотаклюб «Начныя ваўкі» ладзіць прабег па Эўропе. У Польшчы байкераў, якія падтрымалі анэксію Крыму і расейскую агрэсію ў Данбасе, чый галоўны «воўк» па мянушцы Хірург закарыфаніўся з гаспадаром Крамля, — будуць сустракаць пратэстамі (калі «ваўкам» увогуле дазволяць уехаць на тэрыторыю Эўразьвязу). Затое ў Беларусі, паводле прадстаўніцы віцебскага мотаклюбу, «Начных ваўкоў» чакае добры прыём. 

Уласна, рэпэтыцыя такой сустрэчы прайшла ў мінулую суботу ў Віцебску: браты па крыві «ваўкоў», віцебскія «Псы дорог»  праехалі па цэнтральнай вуліцы Віцебску з эскортам «даішнікаў». «Наш МС — гэта мотаклюб рускага духу, мотаклюб патрыётаў!» — пазначана на інтэрнэт-старонцы філіі «Начных ваўкоў» у Беларусі (натуральна ж, напісана — «Белоруссии»).

Калі нехта забыўся: перад спэцназам ГРУ ў Крым прыкацілі (былі засланыя) «Начныя ваўкі». І калі Пуцін казаў, што, перш чым пасадзіць у аэрапорце Бельбек самалёты зь «зялёнымі чалавечкамі», было патаемна вывучана стаўленьне жыхароў Крыму да ўваходжаньня ў склад Расеі — можаце не сумнявацца, што ў ролі «сацыёлягаў» былі і «ваўкі» на сваіх байках.
І радаснае вітаньне мясцовым насельніцтвам пасланцоў «русского духа» было яшчэ адным сыгналам для Крамля: можна пачынаць.

Тут хацелася б напісаць, што, сустракаючы ў Беларусі калёну расейскіх матацыклістаў эскортам ды кветкамі, многія жыхары хлебам-сольлю ж сустрэнуць і танкавую калёну Таманскай дывізіі.

Але гэта — залішне. Ня трэба ніякіх маштабных апэрацыяў перакідваньня пад расейска-беларускую мяжу танкавых і мотастралковых карпусоў аднекуль з Валгаграду ці Тулы, эшалёнаў з артылерыяй ды эскадрыльляў зьнішчальнікаў і бамбавікоў.
Бо хапае — сваіх, мясцовых з тым самым «русским духом». І не на матацыклах, а на танках ды бронетранспартэрах.

Дастаткова паглядзець, на прыкладзе якімі палкаводцамі ды героямі ўздымае баявы дух вайскоўцаў газэта — ворган Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, паслухаць шчыраваньні вышэйшых (ды й сярэдніх) афіцэраў, паслухаць іх любімыя песьні ў выкананьні прыхільніка «Единой России», а па сумяшчальніцтву ўладальніка маёнтку ў Таскане («Офицеры, ваше сердце — под прицелом, за Россию и свободу до конца!») — каб зразумець, што ў выпадку сыгналу з маскоўскага Генштабу чырвона-зялёнае палотнішча над беларускімі вайсковымі часткамі зьменіцца на расейкі трыкалёр за лічаныя хвіліны.

Між іншым, калі ў Віцебску на «Славянскім базары» сьпявалася гэтая песьня (там яшчэ радкі «Офицеры-россияне, пусть свобода воссияет…») — пяцытысячная заля летняга амфітэатры ўзьнялся і падпявала. У гэты самы момант (на вачах у гэтых пяці тысячаў віцяблянаў) ахова Лукашэнкі зьбівала на горкі яблык хлопца, які ўзьняў бел-чырвона-белы сьцяг.

Ну,  якая свабода «воссияла» пасьля прыходу расейскіх афіцэраў у Крыме, адчулі на сабе дзесяткі тысяч крымскіх татараў.

14.04.2015 Сяргей Навумчык
http://www.svaboda.org/content/article/26954885.html

16/4/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2015
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024