Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“За гады кіраваньня Пуціна былі забітыя 115 журналістаў” “Любое забойства павінна быць рассьледвана, а забойцы – пакараны. Але няхай злачынствамі ў Кіеве займаюцца ўкраінцы”, — напісаў у сваім Фэйсбуку расейскі сацыёлаг і палітолаг Ігар Эйдман. Па словах расейскага сацыёлага, расейскія “інтэрнэт-патрыёты” ушчалі вялікі лямант з нагоды забойства ўкраінскага журналіста Алеся Бузіны і цікавяцца ў расейскіх апазыцыянэраў, чаму тыя не абураюцца гэтай сытуацыяй так жа сама, як забойствам Барыса Нямцова. “Успамінаецца ў сувязі з гэтым вядомае прыслоўе: у гародзе бузіна, а ў Кіеве дзядзька. У Кіеве забілі Бузіну, а ў нашым “гародзе”, у Маскве, парадак ці што? Няма ў нас ніякага маральнага права лезьці ў чужыя справы. За гады кіраваньян Пуціна (уключна з часам, калі ён прыкрываўся надзьмутым Дзімітрыем Медведевым) было забіта 115 журналістаў”, — напісаў ён. 16 красавіка застрэлілі журналіста Алеся Бузіну. У міліцыі паведамілі, што забойства зьдзейсьнілі невядомыя, якія праязджалі на машыне. Палітолаг, кіраўнік Цэнтра прыкладных палітычных дасьледваньняў “Пента” Уладзімер Фясенка паведаміў, што адказнасьць за палітычныя забойствы ва Украіне ўзяла на сябе нейкая “Украінская паўстанцкая армія”, за плячыма якой, хутчэй за ўсё, стаяць расейскія спэцслужбы. 17.04.2015 20/4/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |