Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Роўнаапостальныя гэбэшнікі

У Маскве адбылася падзея, якая сваім эклектызмам выбіваецца нават пасярод цяперашняга стракатага жыцьця Расеі. Вось што паведаміў у Сеціве Portal-credo.ru:

Патрыярх Кірыла (Гундзяеў) 15 красавіка зьдзейсьніў асьвячэньне закладнога каменя ў фундамэнт будучага храма ў гонар сьвятога Фёдара Ўшакова у маскоўскім раёне Паўднёвае Бутава.

“У гэтым храме мы будзем асабліва маліцца аб тых супрацоўніках ворганаў дзяржбясьпекі, якія загінулі пры выкананьні свайго службовага абавязку, загінулі ў мірны час, абараняючы нашую Айчыну”, — сказаў кіраўнік РПЦ МП на цырымоніі. (…) На цырымоніі сярод іншых прысутнічалі дырэктар ФСБ А. Бортнікаў, дэпутат Дзярждумы, дарадца Патрыярха па будаўніцтву Ул. Рэсін, былы камандуючы Балтыйскім флётам адмірал Ул. Валуеў, прадстаўнікі вайсковых ведамстваў. Храм будзе пабудаваны ў памяць аб супрацоўніках ворганаў дзяржаўнай бясьпекі, што загінулі пры выкананьні службовых абавязкаў.

Крыніца: http://www.portal-credo.ru/site/?act=news&id=113142

Выданьне нагадвае, што самы знакаміты мардвін Ф. Ушакоў (1745-1817) – адзіны ў
сьвеце кананізаваны флётаводзец. Ён ваяваў у асноўным з туркамі і меў шэраг перамог. Вось толькі паўстае пытаньне: а прычым адмірал 18-га стагоддзя да супрацоўнікаў ВЧК-НКВД-КГБ-ФСБ? Плашча і кінжала ён не насіў. Спэцслужбамі на ягоным флёце кіраваў нехта з каханкаў Кацярыны ІІ (вось яго і прызначылі б апякавацца гэбэшнікамі). У Бутаве сабраліся разам гэбэшнікі і адміралы. Можа тав. Бортнікаў цяльняшку нацягнуў разам з клёшамі з гэтай нагоды? А можа Ягода, Яжоў і Берыя з Кабулавым у безбрылёўках хадзілі? Але гэта ня зьбіла з панталыку ні тав. Гундзяева, ні ягонага цырыманімайстра Рэсіна (гэты “праваслаўны” таварыш памятны яшчэ з часоў навуковага атэізму, КПСС і цэкоўскай мафіі). Гэтым разам кадзіла ў руках генэрала Гундзяева не згасла і дыміла ў рамках тэмы – як параход.

Але нават ня ў гэтым справа. Усім вядома, што на палігоне Бутава пад Масквой НКВД расстраляў у сталінскія часы дзесяткі тысячаў ахвяраў – прадстаўнікоў інтэлігенцыі, армейскага афіцэрства і г.д. Тут з часоў гарбачоўскай “перабудовы” стаіць мэмарыял, вядомы ва ўсім сьвеце. І вось “нічтоже сумняшеся” гэбэшнікі прышлі на месца сваіх злачынстваў і забясьпечылі сябе “марскі храм” у паўднёвай частцы сусьветна вядомага Бутава. Маўляў, яны былі і ёсьць не катамі і злачынцамі, а ахвярамі і сьвятымі. Такое не прышло ў галаву нават Булгакаву з Майстрам і Маргарытай.

Яно можа б няхай сябе вырабляюцца ў няшчаснай Маскве, справа іхняя. Але нават кроў стыне ў жылах, як падумаеш, што з Лубянкі можа пайсьці чарговае “Urbi et Orbi”. І менскія падначаленыя, якія столькі разоў спрабавалі зьнішчыць Народны мэмарыял у Курапатах, заявяць свае правы на Паўднёвыя Курапаты. Туды прыедзе на лімузіне бацюшка Кранік, раскажа пра атамны выбух і асьвенціць кадзілам “храм у гонар роўнаапостальных гэбэшнікаў”. Усе будуць у цяльняшках і з корцікамі.

Улічваючы агульную шызафрээнічную сытуацыю ў суседняй імпэрыі ўсяго ад іх можна чакаць. І да ўсяго быць гатовымі.

Алесь Хадасевіч

20/4/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2015
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024