Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Альтэрнатывай акупацыі ёсьць пагібель расейскай імпэрыі (Красавіцкі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 19 красавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, – “Пагроза агрэсіі”. З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту. У краіне пашыраецца практыка пераходу вытворчасьці на “трохдзёнку”, а таксама звальненьня вялікай колькасьці працоўных. Асабліва на пэрыфэрыі многія тысячы адукаваных, прафэсійна вопытных, дастакова маладых і здаровых людзей, гатовых працаваць і здольных беларусаў апынуліся бяз працы, без пэрспэктывы, бяз будучыні. Людзі адчайваюцца, ня ведаюць як забясьпечыць свае сем’і. Прыходзіць да трагічнага выніку палітыка акупацыйнага лукашызму. Альтэрнатывай гэтаму ёсьць нацыянальная, чалавечая салідарнасьць беларусаў, гатоўнасьць дапамагчы братам і сёстрам беларусам у цяжкі пэрыяд. Ёсьць прыклад посьпеху такой салідарнасьці. Масква мела распрацаваны план канчатковага зьнішчэньня малога бізнэсу ў Беларусі. Ужо 1 сакавіка сёлета ўсё павінна было быць “зачышчана” і ліквідавана. Але індывідуальныя прадпрымальнікі згуртаваліся, не пабаяліся рэпрэсій. Іх падтрымала нават рэжымная бюракратыя (якая корміцца з падаткаў). І аказалася, што згуртаваную групу эканамічна актыўных беларусаў немагчыма зрушыць зь яе пазыцый, пагрозы рэпрэсій не падзейнічалі. Сапраўды, гэтыя людзі абаранілі беларускі бізнэс, які прыносіў карысьць усяму народу. Праект Масквы праваліўся. Вось такі наш агульны нацыянальны інтэрас павінны мы – беларусы – знайсьці ў цяперашні час. А гэта ёсьць наша культура, дзяржава, мова, адукацыя, будучыня нашых дзяцей. Альтэрнатывай гэтаму ёсьць пагібель у расейскай імпэрыі. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі, што жыхары Берасьцейшчыны і Гомельшчыны, якія езьдзяць па прадукты ў суседнюю Украіну, ужо ня вераць маскоўскай тэлебрахні. Яны ўбачылі, што сапраўды ўкраінскі народ бароніць сваю дзяржаву і культуру. Яны распаўсюджваюць у Беларусі праўдзівую інфармацыю пра падзеі ва Украіне. Ёсьць трывожныя зьвесьткі з Гомельшчыны, дзе назіраецца актыўнасьць акупанцкіх сілаў. З усяе Беларусі паступаюць зьвесткі пра дзеяньні рэжыму па ўладкоўваньні “бежанцаў з Украіны”. Нават у школах вывешваюцца заклікі аказаць гуманітарную дапамогу “сем’ям уцекачоў з Украіны”. Беларусы спачуваюць усім абяздоленым, але ўдакладняюць: а хто, адкуль і чаму ўцёк? Высьвятляецца, што гэтыя “уцекачы” уцяклі з Данбасу і іншых рэгіёнаў Украіны. Дарослыя мужчыны гэтых сем’яў атрымалі позвы з ваенкаматаў Арміі Украіны і адразу пачалі ўцякаць. Здольныя на думаньне беларусы адмаўляюцца аказваць гуманітарную дапамогу такі дзеячам. Больш таго, многія з гэтых уцекачоў зьяўляюцца службовымі асобамі Украіны, якія падчас драматычных падзеяў у Данбасе не выканалі свій службовы абавязак па абароне Украіны. Вось кім напаўняецца Беларусь. Сойм абмеркаваў арганізацыйныя пытаньні партыйнай працы. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 20/4/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |