Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ПАГРОЗА АГРЭСІІ Калі прасачыць па гадах рэакцыю нездаволеных людзей на антыбеларускія законы і вывіхі рэжыму, то ўжо дваццаць гадоў чуем абурэньне ў бок антыбеларускай улады з адстоенымі выразамі і ўжываньнем словаў «ідыятызм», «дэбілізм», «абсурд», «дурнота», «тупізм», «цемрашальства» і г. д. Сэнс у гэтым, безумоўна, ёсьць, але ён ня толькі ў гэтым. Маса такіх абураных людзей нязьменна (вось ужо дваццаць гадоў), відаць, перакананая, што ўсё тут ад чалавечай дрэннасьці, хцівасьці, неадукаванасьці і калгаснай «бязмозгласьці». Словам, чуюцца абсалютна апалітычныя бытавыя вызначэньні, якія ў палітычным зьмесьце не адпавядаюць сапраўднасьці і выклікаюць ня меншае зьдзіўленьне, чым той названы «ідыятызм» антыбеларускай улады. На самой справе дзеяньні гэтай улады палітычна лагічныя, рацыянальныя, спланаваныя, прадуманыя і пасьлядоўныя – накіраваныя на агульную ліквідацыю беларускай нацыі, культуры і ў пэрспэктыве — дзяржавы. У сваіх дзеяньнях рэжым знаходзіцца на больш высокім палітычным узроўні, чым раззлаваныя бытавыя крытыканы ягонага быццам бы «ідыятызму» па той простай прычыне, што рэжым лёгка дасягае сваіх палітычных мэтаў, а абураныя ягоныя апанэнты таго нават не разумеюць. Некаторым людзям увесь час здаецца, што рэжым прымітыўны і неразумны (тым больш, што «Скарына жыў у Піцеры»). Так, прымітыўны, але, як кажуць у народзе, «скваркі любіць» і траву ня есьць, ілбом грушу не трасе. Прычына такой зьявы простая. Гэтыя крытыкі далёкія ад успрыняцьця нацыянальнай ідэі і ад разуменьня нацыянальнай палітыкі. У нашым беларускім адраджэнскім друку дастаткова падрабязна і па этапах расьпісана злачынная дзейнасьць антыбеларускага рэжыму па разбурэньні беларускай нацыі і культуры. Адзначу асноўныя разбуральныя пункты гэтай дзейнасьці. Расеі. Баланс убыткаў і стратаў Беларусі ў карысьць Расеі ў некалькі разоў перавышае крэдыты і прэфэрэнцыі з Расеі. Стварэньне нэакаланіяльнай рабаўнічай сістэмы стала магчымым у выніку правядзеньня антыбеларускай палітыкі ўнутранай акупацыі (апісанай мной у папярэдніх пунктах) шляхам падаўленьня (у выніку нацыянальнай дэфармацыі) волі народа да супраціўленьня і шляхам здрадніцкага прыняцьця кіруючым рэжымам у Беларусі сістэмы рускага палітычнага шантажу як прынцыпу дачыненьняў паміж дзяржавамі. Палітычны шантаж Расеі супраць Беларусі заснаваны на дзьвюх апорах: на манаполіі на нафту і газ, і на вайсковай пагрозе сілы, узброенай атамнай бомбай. З усіх краінаў, якія вызваліліся ад імпэрыі ў 1990-х гадах пасьля паўраспаду Савецкага Масква, маючы вопыт разбурэньня культурных народаў, цудоўна разумее прыярытэт сьведамаснага чыньніка над эканомікай, ідэі – перад матэрыяльным інтэрасам, і першым чынам ударыла па нацыянальных сымвалах, па беларускай мове, школе,культуры і г. д., а ў выніку – загарнула пад сябе беларускую эканоміку, працу і палітыку. Для ажыцьцяўленьня нэакаляніяльнай ідэі Маскве патрэбна была ў Беларусі адпаведная сістэма кіраваньня, якая гарантавала б ёй пранікненьне ў краіну і татальны ўплыў. Такой сістэмай у грамадзтве зь нізкім ідэйна-нацыянальным узроўнем сьведамасьці зьяўляецца моцная (а дакладней абсалютная) прэзыдэнцкая ўлада, цераз якую Крамлю было найпрасьцей зайсьці ў чужую краіну. Чатыры гады дэпутацкая Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце змагалася за парляманцкую рэспубліку супраць усталяваньня прэзыдэнцкай улады ў краіне (дарэчы, пры поўным неразуменьні і адстароненасьці мясцовай дэнацыяналізаванай інтэлігенцыі, якая ніяк ня цяміла, пра што спрэчка). Перамагла Масква, гэта значыць, яе каляніяльная адміністрацыя ў Беларусі, прытым нахабна падкідваючы нагамі беларускія законы, разумеючы, што ў тым калгасе, дзе ня бачылі розьніцы паміж лічбамі 1 і 360 (адзін прэзыдэнт і 360 дэпутатаў парляманту) можна было рабіць усё, што заўгодна. Патлумачу яшчэ: Маскве тады было лягчэй знайсьці, аплаціць і падтрымаць аднаго свайго стаўленьніка, чым цэлы парлямант і сотні дэпутатаў. Масква зацікаўлена ў абсалютнай уладзе такога свайго стаўленьніка ў Беларусі і незацікаўлена ў дэмакратыі. А цяпер ўспомнім тую праклятую нямецкую палітыку Эўразьвязу (зь якой мы змагаліся ад пачатку) ў другой палове 90-х і ў пачатку нулявых гадаоў па далучэньні Беларусі да нібыта «дэмакратычнай» Расеі ў імя «дэмакратыі». (Немцы тут «апазыцыю» нават сваю стварылі за «дэмакратыю» сумесна з КГБ.) Успомніце антынацыянальных клікуш (тыпу С. Алексіевіч), іхны лямант: «если мы не пустим демакратию впереди белорусского языка, мы погибнем». І сапраўды, калі ня пусьцім, – то цемрашалам ад «дэмакратыі» будзе гамон разам з фашызмам і «русским миром. Палітычнага «драня» на ролю сатрапа Масква знайшла заранёў і купіла цалкам, потым, прыгаворваючы, што ён «сукін сын», але, маўляў, «наш сукін сын». Тыя некалькі дзясяткаў пунктаў, якія я запісаў вышэй, – гэта самыя агульныя палажэньні, па якіх Крэмль выкарыстоўвае рэжым Лукашэнкі ў разбурэньні беларускай нацыі. Калі будзе суд над злачынцамі, то такіх палажэньняў назавецца некалькі сотняў (плюс прыналежнасьць да забойства людзей), якія пацягнуць да крымінальнай і гістарычнай адказнасьці перад народам. Якая ж канцовая мэта такой рускай палітыкі, рэалізаванай у Беларусі за апошнія дваццаць гадоў? Тут можна перафразаваць яшчэ царскае выказваньне 200-гадовай даўніны: зьнішчыць так, «каб нішто і ніколі, і нікому ўжо не нагадвала пра існаваньне Вялікага Княства Літоўскага». Вялікае Княства цяпер – гэта Беларусь. Маскоўскае пажаданьне застаецца ў сіле, і фразеалогія іхняя тая ж самая, толькі з папраўкай на Беларусь. Калі канкрэтна (а рускі фашызм цяпер цынічна шчыры), то ў будучыні Беларусі і беларусаў, па планах Крамля, не павінна быць. Шляхам стварэньня адпаведнай сытуацыі карэннае насельніцтва Беларусі (найперш рабочая і інтэлектуальная сіла) павінна быць высмактанае ў Расею. Нязгоднае, бунтарскае, празаходняе, прабеларускае і іншае дзейснае насельніцтва мусіць быць выштурхнута за межы краіны, рассыпана па ўсім сьвеце. Замена насельніцтва не павінна быць эквівалентнай (інакш можа ўзьнікнуць сэпаратызм). Тэрыторыя Беларусі мусіць стацца ваенным плацдармам Расеі, мілітарным балконам (базай зь ядзернай зброяй), які навісае над Эўропай. Тут жа будуць зьвезеныя і складзеныя ядзерныя і хімічныя адыходы. Сюды ж, у Беларусь, будзе ськідвацца састарэлае і крымінальнае насельніцтва з усёй Расеі, каб запабегчы любому эканамічнаму самаразьвіцьцю тэрыторыі і папярэдзіць спакусы для распарушаных па ўсім сьвеце беларусаў вярнуцца на родную зямлю продкаў. Лукашысцкі рэжым адпрацоўвае на гэты план ужо дваццаць гадоў, а руская агентура пад відам апазыцыі да яго пасьпяхова стварае яму непалітычнае ўспрыняцьце дурня, прымітыва, калгасьніка і т. п., цераз слова паўтараючы, што трэба, маўляў, «свальвать из этой дэбильной страны» і г. д. Дастаткова пачытаць некаторыя іхныя рэсурсы ў Інтэрнэце – і там усё відаць (усё па праграме выштурхоўваньня). Вось, напрыклад, зусім нядаўна адзін такі важны эканаміст гэтак піша: «Дармаеды сыдуць у партызаны. Людзі раззлаваліся і затаілі камень за пазухай (гэта пра дэкрэт № 3, – з.п.). Краіна немаленькая, лясоў шмат. Прыйдзе падатковая - а муж у партызанах. Колькі яны будуць хадзіць па кватэрах-хатах? Ёсць добрая магчымасць прымаць расейскае грамадзянства. Расея мае патрэбу ў працоўнай сіле, могуць і спрасціць працэдуру прыняцця грамадзянства для беларусаў”, - прапаноўвае Леанід Заіка свае варыянты барацьбы з незаконным дэкрэтам». http://www.charter97.org/be/news/2015/4/15/147726/» Тут проста «класіка» жанру. Словам, вядомы прыём: можна гаварыць пра што хочаш, і нават вельмі рэвалюцыйна, але між іншым — пра «добрыя магчымасьці». Як кажуць палякі, «д’ябэл ткві в шчэгулах» (чэрці відаць у дробязях). Расейскую палітыку, якая б яна ні была, ніколі нельга недаацэньваць. Расея – гэта скопішча зла, але ня скопішча дурняў (як па майму вопыту, дык дурняў больш на Захадзе). Расейская імпэрская палітыка грунтуецца на агрэсіі і нянавісьці. Гэта імпэратывы, якія мабілізуюць прыродную волю і базавыя жывёльныя інстынкты, зь якіх вынікае незвычайная жорсткасьць, поўная непавага да чалавечага жыцьця і цалкавітая адсутнасьць маральных абавязкаў. Абвостраная воля стымулюе і абвостраны розум вайны. Псіхалагічны тып імпэрскага расейца ў стане канфлікту завостраны на тым, каб забіць, зьнішчыць, сцьвердзіць сябе над забітым ворагам (тыпалогія яшчэ варварскага пэрыяду). Псіхалагічны тып цывілізаванага заходніка ў стане канфлікту завостраны на тым, каб пазьбегнуць канфлікту (беларус цалкам укладваецца ў гэты тыпаж), адмовіцца ад барацьбы шляхам паразуменьня, кампрамісу, часам любым спосабам, і нават за кошт іншых. І толькі калі вычарпаныя магчымасьці (альбо, што часьцей, калі вораг ужо напаў) – тады дзеяньне. Гэтыя разважаньні я тут напісаў толькі дзеля таго, каб нагадаць (у тым ліку і самаму сабе), што ў 2008 годзе, калі пачаўся сусьветны крызіс, тады агрэсіўная абвостранасьць розуму крамлёўскіх расейцаў (хоць Пуцін сам па сабе чалавек недалёкі) дазволіла ім дакладна зразумець, што справа, якой яны займаюцца ва ўладзе, коціцца ў бездань, і часу засталося няшмат. Рашэньне бало прынята чыста рускае. Напалі на Грузію (патрэбна была малая пераможная вайна, каб умацавацца ва ўладзе). Пачалі рыхтавацца да агрэсіі на Укараіну, планаваць уваходжаньне ў Беларусь, у Прыбалтыку, рабіць правакацыі ў Эўразьвязе і рыхтаваць яго падзел, інспіраваць тэракты і г. д. Эўропа (дакладна згодна свайму псіхатыпу) нібыта не заўважыла расейска-грузінскай вайны. Рэакцыя была вялай, хоць сьвет якраз тады зьмяніўся, былі растаптаны і перакулены існуючыя ппрынцыпы міжнародных дачыненьняў, і гэтая зьмена, фактычна, адбылося ў 2008 годзе. Ялцінскі пасьляваенны парадак зьнік. Але толькі калі Расея захапіла Крым і пайшла вайной на Украіну, толькі тут ужо зьявіліся больш сур’ёзныя ацэнкі. Аднак палітыка тая ж самая – пазьбегнуць барацьбы шляхам размоваў, кампрамісаў і здачай чужых інтарэсаў. І так будзе, відаць, аж пакуль Масква ня стане пад Бэрлінам і Парыжам. У дачыненьні да Беларусі, наколькі мне вядома з аналізу пабочных крыніц, існуе некалькі варыянтаў новага маскоўскага захопу. Няма сэнсу іх агучваць, бо ўсё можа зьмяніцца. Важна толькі ведаць, чаго больш за ўсё Крэмль баіцца (і тое можа паблытаць усе расейскія планы) — гэта збройнага супраціўленьня беларусаў у любой форме. Калі будзе збройны беларускі супраціў агрэсіі, Масква можа страціць усё сваё пачынаньне, нават калі гэты супраціў яна задушыць і ліквідуе. Чаму страціць – зразумела. Я пра гэта ўжо ня раз пісаў і казаў. Менавіта пасьля агрэсіі супраць Грузіі (з 2008 года) Расея пачала канкрэтна рыхтаваць умовы для гібрыднай акупацыі Беларусі. (Мы, фронтаўцы, тады гэта ня раз адзначалі.) Ужо ў 2009 годзе адбываюцца ў Беларусі вельмі своесаблівыя руска-лукашысцкія вайсковыя вучэньні, дзе рэальна адпрацоўвалася тактыка вайны з «партызанамі», «дыверсантамі» і мірным насельніцтвам. Дакладней, вучыліся, як ваяваць зь беларусамі. І з чаго б гэта тады? Украіна цяпер дала адказ. У той час на беларускіх аэрадромах разьмясьцілі рускія самалёты, быў прыняты таксама шэраг «абсурдных» («абсурдных» па характарыстыцы апазыцыйнай агентуры, а ў сапраўднасьці антынародных) пастановаў, дэкрэтаў і распараджэньняў. Некаторым дэкрэтам спрабавалі супраціўляцца прафсаюзы, прадпрыймальнікі, гандляры. Ніхто рэальна нічога не разумеў па сутнасьці, хоць год за годам увесь час было адно і тое ж. І нават супраціў такім дэкрэтам арганізоўвала агентура. Сапраўды, усё выглядае, як абсурд. Але ўсё яно выглядае так толькі для прастакоў і для так званых «аналітыкаў». На самой справе тут – тэхналогія. Яна простая, як жэрдка, і даведзеная ў Беларусі амаль да аўтаматызму. З 2014 года, пасьля рэвалюцыі ва Украіне, антыбеларускі рэжым (фактычна, руская агентура ў Беларусі) інтэнсіўна і пасьлядоўна стаў ствараць умовы, якія забясьпечылі б тут посьпех маскоўскай гібрыднай акупацыі (калі б узьнікла такая патрэба). 24 красавіка 2014 года быў прыняты дэкрэт аб здачы ўсялякай зброі насельніцтвам Беларусі. Прытым дэкляравалася, што пасьля тэхнічнай экспэртызы і ўзяцьця на ўлік, зброю вернуць уласьнікам. І што вы думаеце? Панесьлі. Паверылі. Адзін шчыры беларус нават ручны кулямёт Дзехцярова прынёс здаваць. Другім законам з гэтай сэрыі стала забарона фатаграфаваць будынкі, установы, музэі, райвыканкамы, кінатэатры, банкі і г. д. Міліцыя пачала хапаць людзей. А агентура гуляе ў апазыцыю, крычыць «ідыёты», «дурні», «бюракраты» і г. д., хаця зразумела, што тут ня дурні і не ідыёты. Тут дакладная акупацыйная палітыка, якая імкнецца заранёў перашкодзіць магчымым мэтанакіраваным канструктыўным дзеяньнем узбунтаваных супраць рэжыму людзей (калі б такое сталася). Потым зьявілася распараджэньне пра сьмецьце, якое недобрасумленныя людзі вывозяць у лес. Прынята рашэньне, што ў лясах, ля дарог і ва ўсялякіх сьцішаных месцах разьмесьцяць камэры відэа-назіраньня. Будуць быццам бы назіраць за сьметнікам. Такое нават камэнтаваць ня хочацца. Узровень прапаршчыкаў, што зьбіраюцца ваяваць з партызанамі, якіх яшчэ няма. Руская разьведка, якая дзейнічае ў падрэжымнай Беларусі, фактычна, легальна, ажывіла цяпер дзейнасьць усялякіх, наштампаваных ёй, экзатычных антыбеларускіх арганізацыяў моладзі, розных «казакаў», «патрыётаў Расеі», усялякіх «дамоў» ды «родзінаў». Ганяюць нашых дзяцей па лясах ды па выганах, вучаць страляць (як акажацца потым – у сваіх бацькоў). Распаўсюджваюць па беларускіх дарогах расейскія сьцяжкі ды каларадзкія стужкі, плянуюць мотапраезды рускіх фашыстаў па Беларусі і г. д. Падрыхтоўка ідзе поўным ходам. І гэта толькі тое, што бачна з першага погляду. У апошнія дні асобным нумарам гэтай праграмы праходзіць Дэкрэт №3 аб абкладаньні грашовымі паборамі (падаткамі) беспрацоўных і аб адміністрацыйным арышце тых, хто не працуе і ня будзе мець, чым плаціць за тое, што не працуе. Акупанты падлічылі, што не працуюць і жывуць з уласных, раней заробленых грошай, недзе два адсоткі беларусаў. Гэта разрозьненныя несабраныя ў адну сацыяльную групу людзі. Яны ў прынцыпе незалежныя ад рэжыму, таму трэба ад іх пазбавіцца, бо небясьпечна: іх жа больш чатырохсот тысячаў. Знайшлі спосаб, як іх «законна» абрабаваць. Прытым самы ж рэжымшчыкі падказваюць выйсьце: ня будзеце плаціць, дык зьязджайце зь Беларусі. Вельмі пасьлядоўная прадуманая антынародная палітыка. «Прымітывы», «дурні» «зламалі пяць артыкулаў Канстытуцыі», – гавораць пра дэкрэт № 3, каму трэба і каму ня трэба. Ня дурні, не дэбілы і не ідыёты (паўтаруся яшчэ раз), а ворагі Беларусі, з халодным разьлікам, з разуменьнем, што робяць, і з поўнай грэблівасьцю да людзей, якія дваццаць гадоў сьведама нічога не разумеюць. Не разумеюць – і ўсё тут. Подпісы пачалі зьбіраць супраць абсурднага закону. Вядома, зьбіраньне подпісаў, гэта таксама мэтад кансалідацыі людзей. Але становішча складваецца такое, што ўжо ня подпісы, а зброю трэба зьбіраць беларусам, патроны ды стрэльбы, алей ды бензін, ды шкляную тару (танкі прыдзецца здабываць у баі). Цяпер трэба нам, беларусам, зразумець, што ўжо ня ўдасца не змагацца і быць свабоднымі. Ня ўдасца змагацца і не загінуць. Бог у вялікай Ласцы сваёй даў беларусам льготу – здабыць Незалежнасьць і шчасьце без крыві. У 1991 годзе, калі вызваляліся ад СССР, у Беларусі не загінуў ні адзін чалавек. Усе ж іншыя народы заплацілі (і плоцяць) жыцьцямі і крывёй. Але не падзяквалі беларусы Богу. Абплявалі сваіх змагароў і Ласку Яго, Гасподнюю, кінулі сьвіньням пад ногі, прагнучы хлеба, але не свабоды. Прыпавесьць старая, як сьвет: ня будзе ні волі, ні хлеба. Цяпер жа, каб вярнуць свабоду, і нават хлеб, прыдзецца заплаціць вялікай, вельмі вялікай крывёй. Альбо рабствам, калі не захочам крывёй плаціць. Веру, аднак, што жыве і будзе жыць Беларусь. Слава Украіне і героям, якія ахвяруюцца за свабоду! 19 красавіка 2015 г. Зянон ПАЗЬНЯК 20/4/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |