Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЧАМУ НЕ РАЗУМЕЮЦЬ РАСЕЮ ЗАХОДНІМ РОЗУМАМ

Адзін эўрапеец дасьціпна сказаў, што каб рускія хадзілі ў халатах ды чалмах, тады ўсё было б зразумела. А паколькі яны апранаюцца, як ў Эўропе (у штаны, касьцюмы ды павязваюць гальштукі), то зразумець іх цяжка.

Нешта ў гэтым жарціку ёсьць. Пэўна, ня толькі з самадуру рускі цар Пётра Шалёны адразаў супляменьнікам бароды, апранаў у штаны, панчохі ды камзолы, прымушаў піць каву, а служылыя людзі па загаду цара палкамі заганялі маскалёў у тэатр («приобщали к искусству»), які прывезьлі ў Масковію беларускія тэатральныя трупы.

Гадоў праз дзьвесьце, калі Маскву ў Эўропе ўжо не маглі зразумець «умом», па-эўрапейску адукаваныя маскоўцы напішуць панегірыкі Пётру Шалёнаму, які, маўляў, варварскімі мэтадамі «внедрял на Руси европейскую культуру». Што з гэтага потым атрымалася, бачым: масковец застаўся маскоўцам (ці ў касьцюме ён, ці ў ваце) — у яго ўсе «дураки», «чурки», «урки» ды «чухонцы», тут жа «рыса аседласьці» для жыдоў, «Россию взглядом не обнять» і камунізм, і «перамаць», галадамор і п’янь у законе, і Курапаты, і ГУЛАГ, і КаГэБэ «ўстае з каленяў», і «русский, бы выучил только за то, что им разговаривал Ленин», і Сталін «геній усіх народаў», і Пуцін «геній чалавецтва», і навакол «враги», усе нас хочуць «уничтожить», і т. п.

Не старайцеся ўсё гэта рацыянальна растлумачыць. Тут няма логікі. Зьява існуе, факты ёсьць, а разумнага, лагічнага тлумачэньня няма. Адукаваныя ў Эўропе расейцы тое разумелі і пісалі, што «умом Россию не понять». Яе трэба ацэньваць не па касьцюму. Тады ня будзе замарочак з розумам.

Жыцьцёвы факт расказаў мне ў Варшаве чачэнскі ўцякач Ахмет. Вайна. Сядзяць рускія салдаты ў яго двары вакол стала, гуляюць у карты. Ўсё спакойна. Абмяркоўваюць пытаньні картачнай гульні. Руціна. І тут Вася гэтак спакойна ні з таго ні з сяго («может от скуки») кажа з блатным пранонсам: «Да ладна, ребят’, чё там». Вымае гранату, вытузвае чаку і кідае на стол. Усе ўзрываюцца разам з Васем. (Хочацца сказаць: «Как это по-русски».)

Для зразуменьня гэтай рускай сцэны можна падключыць усю заходнюю юрыспрудэнцыю па факту крымінальнага дзеяньня, якое прывяло да сьмерці і калецтва людзей. І нічога тая юрыспрудэнцыя тут не зразумее, бо ёй незнаёмы такі псіхалагічны стан, як «бесшабашная удаль русского человека», ня раз апісаная ў рускай імпэрскай літаратуры. Не спрабуйце растлумачыць гэты факт заходнімі рацыянальнымі меркамі, дзе жыцьцё чалавека ўспрымаецца як абсалютная каштоўнасьць і адпраўны пункт разумнай логікі і сэнсу паводзінаў індывідуума. Крымінальнае ўспрыняцьце сьвету (альбо канкрэтна – рускае ўспрыняцьце) базуецца не на логіцы і не на рацыё, а на пачуцьцях, эмоцыях, паняцьцях, уяўленьнях, імпульсах узбуджэньня, і заснавана на поўным ігнараваньні ўсялякіх абавязкаў перад іншымі людзьмі, усялякіх правілаў і законаў, нават прыродных. На гэтых падставах адбываецца і самасцьвярджэньне расейца ў грамадзтве.

Тут тыповая міфалагічная сьвядомасьць, якая зыходзіць з эгацэнтрычных паняцьцяў свайго эго і няздольная лагічна растлумачыць невядомае, заканамерна прыходзіць да містычнага ўспрыняцьця зьявы (сьвету) як варожай для яго, расейца, дзейнасьці.

Увесь гэты, фактычна, яшчэ дакультурны пласт сьвядомасьці карэлюецца з ідэалогіяй і азіяцкім усьведамленьнем імпэрыі як ваенна-сацыяльнай дзяржавы. Расейцы па сваёй сацыяльна-палітычнай мэнтальнасьці не зьяўляюцца нацыяй, адпаведна, яны не валодаюць нацыянальнай сьведамасьцю. Расейская сьведамасьць – гэта сьведамасьць імпэрскай супольнасьці, якая так і называецца – імпэрыя. Кансалідацыя насельніцтва імпэрыі адбываецца не на традыцыі і культуры, а на дзяржаве і дзяржаўнай уладзе, дзе важнейшым элемэнтам палітычнага існаваньня ёсьць армія, а важнейшым спосабам экспансіі – імпэрская мова (у гэтым апошнім ёсьць асаблівасьць расейскай імпэрыі). Кодэкс імпэрскага гонару расейца абсалютна рэліктавы (сягае яшчэ да мангольскага існаваньня), менавіта: нас шмат, наша тэрыторыя самая вялікая, мы самыя моцныя, нас усе баяцца.

Аналіз асаблівасьцяў рускага імпэрскага соцыюма не выходзіў бы за рамкі акадэмічнага дасьледваньня, калі б ня атамная зброя, якой імпэрыя валодае.

Уся небясьпека ў тым (і гэтага зноў жа, не разумее рацыянальны Захад), што рашэньне аб прымяненьні ядзернага ўдару можа прымацца ў Расеі па тыпалогіі паводзінаў рускіх карцёжнікаў у чачэнскім двары. У кожным расейцы, у яго мангольскай пяце, сядзіць шахідзкая псіхалогія ў рускай мадэфікацыі, якая гучыць (прашу прабачэньня за аўтэнтык) прыблізна так: «а хрен с ним», «шарахнуть – и дело с концом». І ня трэба гэтаму ніякага лагічнага абгрунтаваньня, «просто рожа мне твоя американская не нравится». Пра вынікі сваіх дзеяньняў узбуджаны расеец ніколі ня думае (тым больш, падшыты імпэрскай ідэалогіяй).

І справа ня ў тым, што сацыяльна адсталай краінай з імпэрскімі комплексамі і ядзернай бомбай кіруюць маёры КГБ і трымаюць там абсалютнкю ўладу. Яны ўжо задзейнічалі зброю, страшнейшую за атамную – гэта замбуючая функцыя масавага тэлебачаньня, здольнасьць генэрыраваньня хлусьні ў сьмяртэльных памерах (адбываецца дысфункцыя мазгоў, зьмяненьне сьвядомасьці масаў людзей). Вынік дысфункцыі – успрыняцьце сьвету ў катэгорыях нянавісьці. Бальшыня расейцаў прагне ядзернай вайны.

Такім чынам, хоць і цяжка, але Захаду ўсё ж трэба зразумець Расею розумам. Прытым так, як разумеюць усе людзі існаваньне іншых істотаў жывога сьвету. Менавіта іншых. Ня трэба абзаходніваць рускае думаньне і паводзіны (хоць яны і ў касьцюмах эўрапейцаў), а потым бясконца зьдзіўляцца абсурду. Ня трэба іх ацэньваць па правілах заходняй логікі, прагматызму, здаровага сэнсу і рацыянальнасьці. Яны іншыя. Ім часта, напрыклад, хочацца нагадзіць у сьвятым месцы. Не пытайце іх, навошта. Яны самы ня ведаюць (хоць ўсё тут мае псіхалагічнае тлумачэньне). Проста не пускайце іх у сьвятыні. Не зьдзіўляйцеся, калі маёр Пуцін (рэальна ён былы маёр, нават не падпалкоўнік) глядзіць вам у вочы і спакойна «врёт». Не спадзявайцеся, што дакажаце яму яго хлусьню на фактах. Ён скажа, што «врёте» вы (і «народ поверит»). Расею трэба разумець не заходнім, а рускім розумам. А рускім розумам – абазначае: паказаць сілу, каб ня лезьлі. А калі палезуць – даць, каб спыніліся. Гэта яны разумеюць, і толькі гэта (жорсткія, моцныя, хуткія і рашучыя дзеяньні ва ўсіх сфэрах). Прыпыненьне злачынства і адчыненыя дзьверы – з рэчамі на выхад. Калі гэтага не рабіць цяпер (маецца на ўвазе спыненьне агрэсіі супраць Украіны), то праз год-паўтара ўзьнікнуць праблемы нашмат большыя.

Увогуле, я гляджу на будучыню Ўсходняй Эўропы аптымістычна. Толькі не хацелася б за гэты аптымізм плаціць неадэкватна вялікую цану, калі ўсё можна зрабіць добра і своечасова.

7 красавіка 2015 г. Зянон ПАЗЬНЯК

2/5/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2015
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024