Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Агляд замежнага друку (15.05.2015) Так будзе Аўстрыйская газэта “Der Standard” напісала, што былы дыктатар Чада Хісэн Хабрэ пойдзе пад суд. Яго абвінавачваюць у ваенных злачынствах, катаваньнях і забойствах. Хабрэ захапіў уладу ў 1982 г. і быў скінуты ў 1990 г. З тае пары ён жыў у Сэнэгале. І вось на патрабаваньне Афрыканскага саюзу яго будзе судзіць сэнэгальскі трыбунал. Наш камэнтар: Вось яшчэ адзін забойца і гвалтаўнік людзей і народаў сядзе на лаву падсудных. Прамінулі гады, але ўрэшце настаў час справядлівасьці і праўды. Юрка Марозаў Певень смажаны дзюбнуў 15 траўня 2015 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” апублікавала артыкул пад тытулам “Расейскія правакацыі на Балтыцы. Пуцін гуляецца ў вайну”. Газэта задае пытаньне: ці працягнецца экспансія Расеі ва Украіну таксама ў балтыйскіх краінах? І піша пра новыя задачы НАТО і ўсяе Эўропы. Наш камэнтар: Ці даўно мінуў той час, калі швайцарскія журналісты і бальшыня эўрапейцаў і слухаць не хацелі беларускіх патрыётаў, якія папярэджвалі пра падрыхтоўку Масквой вайны і агрэсіі? І вось яны ўрэшце пачалі задавацца рытарычнымі пытаньнямі. Абы не надта позна. Юрка Марозаў Засталіся халопамі 15 траўня 2015 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” напісала пра сьвяткаваньне 80-х угодкаў адкрыцьця мэтро ў Маскве. На фота ў газэце — цягнік з партрэтам Леніна і транспарантам у гонар 80-годдзя. Газэта нагадала, што мэтро пачалі разбудоўваць пад дыктатурай Сталіна. Наш камэнтар: Газэта забылася паведаміць пра працу на будоўлі мэтро многіх тысячаў вязьняў. Ды й нібыта вольныя “стаханаўцы” былі насамрэч бяспраўнымі рабамі, якія «гарбацілі» за капейкі ў нечалавечых умовах. Маскоўскае мэтро – адзін з помнікаў дзікага маскоўскага таталітарызма. І сёньня там наляпілі на цягнік свайго Леніна. Яны так і засталіся халопамі. Алесь Хадасевіч Разбураюць культуру. Новая арда 15 траўня 2015 г. бэльгійская газэта “De Standaard” паведаміла пра пагрозу знакамітаму антычнаму гораду Пальміра ў Сірыі. Да Пальміры набліжаюцца войскі Ісламскай Дзяржавы. Экстрэмісты заявілі, што разбураць Пальміру. Сірыйская армія ледзь стрымлівае іхні наступ. ЮНЕСКО заклікала абараніць гэтую каштоўнасьць сусьветнай культуры. Наш камэнтар: Пакуль дэмакратычныя краіны гуляліся ў абарону сэкс-збачэнцаў, у пацыфізм і мульцікультуралізм, у сьвеце разгортваліся працэсы радыкалізацыі іслама, ствараліся бандыцкія арміі (узброеныя Масквой). Толькі адмова ад папярэдняй фальшывай лібэральна-сацыялістычнай палітыкі можа выратаваць цывілізацыю і культуру. Але ж ня могуць яны адмовіцца ад самых сябе. Алесь Хадасевіч Запрашаюць чужое войска 15 траўня 2015 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала: “Начальнікі ўзброеных сілаў Летувы, Латвіі і Эстоніі зьвярнуліся ў НАТО з просьбай разьмясьціць на сталай аснове войскі НАТО на тэрыторыі іх дзяржаваў. Гэта быў бы сродак застрашэньня Расеі, якая становіцца ўсё больш рашучай, — паінфармаваў прадстаўнік летувіскай арміі”. Наш камэнтар: Захваляваліся на Балтыцы… Толькі нешта ўлады гэтых краін мала хвалююцца наконт камфортнай прысутнасьці на іх тэрыторыі (пастаянна і транзітам) плоймы маскоўскай агентуры? Юрка Марозаў Часовы камфорт за ўкраінскімі плячыма 15 траўня 2015 г. славацкая газэта “SME” напісала, што прэзыдэнт Украіны Парашэнка сваім указам узнагародзіў пасьмяротна 220 вайскоўцаў, якія загінулі ў баях на Усходзе краіны. Наш камэнтар: Украінскі народ плоціць крывавую цану, баронячы сваю краіну і Эўропу ад маскоўскай арды. А Эўропа ня хоча нават дапамагчы зброяй украінцам. Філісьцерская палітыка эўрачыноўнікаў (шчодра аплочаных Крамлём) працягваецца. Алесь Хадасевіч 19/5/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |