Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Эўропа такога ня бачыла даўно. А можа й ніколі ня бачыла. Такое прынята ў асноўным у Афрыцы і ў Лацінскай Амэрыцы. Спрацоўвае посткаланіяльны сіндром. Напяльваючы на сябе ўніформы і знакі ўзору былых гаспадароў-каланізатараў, посткаланіяльныя нуворышы імкнуцца насьледваць іх і дэманструюць, што яны цяпер роўныя былым каланізатарам. У афрыканскіх краінах усе спрэс ва ўніформах брытанскага і французкага вайсковага пакрою (паводле былой прыналежнасьці да адпаведнай імпэрыі). Чылійскі дыктатар генэрал Піначэт скапіраваў уніформы для арміі з гітлерскага вэрмахту, а маршыравала чылійская армія прускім крокам пад гістарычныя прускія маршы. Што праўда, ніхто з гэтых “касьцюмераў” аніразу не дадумаўся дэфіляваць у чорных мундзірах гестапа з адным пагонам альбо ва ўніформах імпэрскіх спэцслужбаў, якія катавалі і забівалі афрыканскіх змагароў за незалежнасьць і проста мірных жыхароў. На афіцыёзным парадзе ў Менску 9 траўня начальства (у тым ліку і галоўны начальнік) стаяла на трыбуне ў савецкіх мундзірах зь невялічкімі дадаткамі прыналежнасьці да «РБ». А вось адзін стаяў сярод іх ва ўніформе НКВД ўзору 1943 года. І гэта быў ня проста акцёр арыгінальнага жанру, а (як аказалася) майстра пераўвасабленьня міністар унутраных справаў «РБ» тав. Шуневіч. Ніхто ня чуў пакуль, што кадры МУС Беларусі пераведзены на ўніформу НКВД СССР, таму людзі зьдзівіліся і пачалі задаваць пытаньні. “Белрэдакцыя” Радыё Свабода запрасіла ў студыю двух экспэртаў, якія патлумачылі нам, у чым справа. Цытуем экспэрта адстаўнога генэрала міліцыі М. Грыба: “Гэтая форма была ўведзеная ў 1943 годзе, падчас вайны. І таму міністар, мабыць, хацеў падкрэсьліць вялікую значнасьць для сябе гэтай перамогі”. Другім экспэртам выступіў культуролаг С. Харэўскі: Гэта прагучала больш уцямна, чым генэральскі камэнтар. Але потым культуролаг напалохаўся і пачаў спасылацца на “аўтарытэты”: Крыніца: http://www.svaboda.org/content/navosta-ministar-sunievic-nadzieu-formu-kamisara-nkvd/27011875.html Нагадаем, што “галоўнакамандуючым” ёсьць начальнік антыбеларускага рэжыму. І адбываўся не карнавал з фанэрнымі танкамі, а ўсё было на поўным сур’ёзе, з сапраўднай баявой тэхнікай, расейскімі войскамі, гуканьнямі ў стылі “мы ім пакажам!” і г.д. Ды й міністры ня могуць мяняць па сваёй прыхамаці ўніформы і шэўроны. Мы робім выснову, што так яно й было задумана, разам з “галоўнакамандуючым”. Прычым загад на “міністэрскі касьцюм” прышоў з Масквы. Крэмль у чарговы раз выкарыстоўвае нашу Беларусь як лабараторыю для сваіх экспэрымэнтаў. Вынікі экспэрымэнту аналізуюцца, а потым адпрацаванае рэалізуецца на прасторах Расеі. Што ж хацела апрабаваць Масква на міністры Рэспублікі Беларусь? Вось да чаго прыводзіць захаваньне у сучасным жыцьці савецкай сымволікі, чырвоных сьцягоў, помнікаў Леніну і бальшавікам, трызьненьне пра “это же наша історія!” Гэта заканчваецца рэанімацыяй чэкісцкіх трупаў і вяртаньнем у жудасную мінуўшчыну, зь якой камусьці не хацелася разьвітацца. Сымон Рудзік 19/5/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |