Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ШТО АДБЫВАЕЦЦА І ШТО МОЖА БЫЦЬ

Лічу, што разуменьне таго, што стаіць за гэтымі пытаньнямі вельмі, важным. Яно дае магчымасьць ставіць задачы дзеля будучыні.

СЬВЕТ
Сьвет уступае ў новы сістэмны крызіс фінансавы, эканамічны, энэргетычны. Называюць розныя лакальныя прычыны крызісу (які пачаўся ў 2008 годзе) ад правалу амэрыканскай іпатэкі да выемкі даляравай масы з банкаў ЗША і канцэнтрацыя яе ў іншым месцы (пра што кіраўнік фэдэральнай фінансавай сістэмы ЗША некалі сказаў, што “яны памыліліся”). Далей...

29/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Вось і ўся розьніца

Народны дэпутат ад Блока Пятра Парашэнкі Мустафа Наем напісаў у сваім Фэйсбуку:

“Адчуйце розьніцу. Надзея Саўчанка, якую пры нявысьветленых абставінах выкралі ў палон расейцы, была абрана народным дэпутатам Украіны, атрымала дыпстатус і стала прадстаўніком краіны ў Парляманцкай асамблеі Рады Эўропы, і цяпер яе вызваленьня патрабуе ўся сусьветная супольнасьць. Далей...

29/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


“Выполняем функцию подставных структур…”

Райкам “пайшоў у партызаны”… Хаця хутчэй не райкам, а старшыня райкама, тав. С. Калякін. Для людзей, здольных на думаньне, няма ілюзій наконт новай назвы кампартыі, якую ўзначальвае згаданы таварыш, — “Справедливый мир”. Далей...

29/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Віталь Портнікаў: Розныя інтарэсы ў Рызе

Эўразьвяз выступіў з ініцыятывай утварэньня такой праграмы, якая выглядала як выпрацоўка новай мадэлі суседства Эўразьвязу з краінамі, што апынуліся на межах аб’яднаньня пасьля ягонага беспрэцэдэнтнага пашырэньня. Далей...

29/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Дзьве фігуркі

Беларусам, якія апынуліся ва Украіне ў гэтыя травеньскія дні, давялося наслухацца рознага. Як толькі ўкраінцы даведваліся, што маюць дачыненьне з паўночнымі суседзямі зь Менску або Гомеля, твары многіх зь іх набывалі выраз суровасьці. Далей...

29/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


«Усе на выбары, якіх няма!»

25 траўня белрэдакцыя Радыё Свабода ў чарговы раз піярыла генсека «Галіхфэ» (псэўда-БНФ) тав. А. Янукевіча, а таксама таварышаў С. Калякіна і А. Лебедько. У тытул піяра была выведзена сэнтэнцыя ад «Галіхвэ», цытуем: Далей...

29/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2015
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024