Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Беларусам, якія апынуліся ва Украіне ў гэтыя травеньскія дні, давялося наслухацца рознага. Як толькі ўкраінцы даведваліся, што маюць дачыненьне з паўночнымі суседзямі зь Менску або Гомеля, твары многіх зь іх набывалі выраз суровасьці. Яны адмахваліся ад беларусаў рукамі і рэзка гукалі: “Гэта ўсё вы з армянамі! Эўропа ўжо хацела ў Рызе даць Украіне бязьвізавы рэжым, а беларусы з армянамі прагаласавалі супраць. Мы б у Эўропу езьдзілі бязь візаў, каб ня вы з армянамі. Усё наладзілася б, каб не вы!..” Беларусы спрабавалі патлумачыць суседзям, што ні яны, ні армянскія грамадзяне ў Рызе на канфэрэнцыі “Усходняга партнёрства” не былі і ні за што не галасавалі. Што начальнікі прамаскоўскіх рэжымаў, якія з волі Масквы кіруюць рэгрэсіўным разьвіцьцём у Менску і Ерэване, не прадстаўляюць народы, а якраз наадварот… Ніхто не хацеў слухаць гэтыя словы і тлумачэньні. Украінцы адразу забыліся Нігасяна і Жызьнеўскага, якія загінулі на Майдане за вызваленьне Украіны. У іх у душы застаўся горкі асадак і пабытовае раздражненьне. Спакойны аналіз таго, што адбылося ў Рызе, сьведчыць пра непазьбежнасьць менавіта такога накірунку разьвіцьця падзеяў пад знакам “Усходняга партнёрства”. І справа гэтым разам нават не ў Крамлі і двух паслухмяных фігурках у руках Крамля, якімі імпэрскі гулец зрабіў менавіта такі “е2 – е4”. Не пакідае адчуваньне таго, што так яно ўсё й было задумана абодвума галоўнымі гульцамі па розныя канцы шахматнай дошкі. Бясконцай наіўнасьцю было думаць, што Брусэль-Берлін-Парыж сапраўды імкнуліся да ўсталяваньня безвізавага рэжыму для Украіны або для Малдовы і Грузіі. Асабліва для Украіны, дзе ідзе вайна супраць маскоўскай агрэсіі. Эўразьвяз не хацеў ні канфлікту з агрэсіўнай Масквой, ні магчымага прытоку вялікай колькасьці людзей з Украіны (перш за ўсё зь яе), Грузіі і Малдовы. Кіраўніцтва Эўразьвязу і яго краін-членаў маюць вялікія праблемы з цунамі ўцекачоў з Афрыкі (мяркуем, што праз пэўны час раскрыецца, што за актывізацыяй гэтай гуманітарнай катастрофы стаіць Масква, якая мабілізавала свае структуры ў нестабільнай Афрыцы). Ды й Маскве ня трэба запалохваць лішні раз эўрапейскі істэблішмэнт, як яна палохала беднага Сержа Саргсяна. Яны й без таго палахлівыя, яны самы хочуць захаваць свае стабільныя адносіны з Расеяй і прыток адтуль сібірскіх энэрганосьбітаў. Кіраўніцтва Эўразьвязу і ня думала даваць бязьвізавы рэжым краінам “Усходняга партнёрства”, усё гэта было прапагандысцкай хімерай і пустой дэкларацыяй аб неіснуючым намеры. Уся махінацыя была заранёў распланавана разам з Масквой. Проста маскоўскі гулец зрабіў папярэдне вызначаны ход дзьвюма фігуркамі, якія былі ў ягоных руках. І можна сказаць, што на гэты час камбінацыя ўдалася. Украінцы махаюць рукамі і з раздражненьнем рэагуюць на простых людзей зь Беларусі і Арменіі. А хваткія гэшэфтмахеры задаволена паціраюць рукі. Гэта ня першая эўрапейска-маскоўская здача беларускага і ўкраінскага народаў у Рызе. Дастаткова ўспомніць 1921 год. Прыкрая дыпламатычная падзея даказвае, што народы не павінны разьлічваць на чужую эўрападтрымку “у імя пашырэньня дэмакратыі”. На брусэльска-берлінскіх цынікаў ня трэба спадзявацца. Спадзявацца можна толькі на самых сябе, нацыянальную згуртаванасьць у барацьбе за вызваленьне і годнае жыцьцё, а таксама на салідарнасьць народаў Балта-Чарнаморскага рэгіёна. Менавіта гэта ёсьць асновай для прагрэсіўнага разьвіцьця Беларусі і яе суседзяў цяпер і ў будучыні. Сяргей Камароўскі 29/5/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |