Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Віталь Портнікаў: Розныя інтарэсы ў Рызе

Эўразьвяз выступіў з ініцыятывай утварэньня такой праграмы, якая выглядала як выпрацоўка новай мадэлі суседства Эўразьвязу з краінамі, што апынуліся на межах аб’яднаньня пасьля ягонага беспрэцэдэнтнага пашырэньня. Але сёньня ў Рызе Украіна, Грузія і Малдова адстойваюць сваю эўрапейскую пэрспэктыву, а Беларусь і Арменія абараняюць – наколькі могуць – расейскія інтарэсы. І ў гэтым ёсьць свая відавочная логіка.

Украіна, Грузія і Малдова зрабілі наступны крок на шляху эўрапейскай інтэграцыі, падпісаўшы пагадненьне аб асацыяцыі. Арменія пад жорсткім ціскам Крамля – Уладзімір Пуцін асабіста запалохваў армянскага прэзыдэнта Сержа Саргсяна – адмовілася ад падпісаньня аналагічнай дамовы і далучылася да Эўразійскага эканамічнага саюза. Беларусь і не зьбіралася нічога падпісваць, “Усходняе партнёрства” было неабходна Аляксандру Лукашэнку для таго, каб прадэманстраваць адсутнасьць поўнай ізаляцыі ягонага рэжыму.

Гэтае адрозьніваньне інтарэсаў (ва “Усходнім партнёрстве” удзельнічае таксама Азэрбайджан, але ягоны новы прэзыдэнт Ільхам Аліеў наогул не прыбыў у Рыгу, бо ніяк ня можа канчаткова вызначыцца з геапалітычным выбарам сваёй краіны) патрабуе асэнсаваньня рэчаіснасьці і выбару ня толькі для нас, але й для Эўразьвязу. “Усходняе партнёрства” у яго цяперашнім выглядзе – бессэнсоўная цырымонія, мэта якой знайсьці кампраміс там, дзе рознанакіраванасьць інтарэсаў відавочная. Для нас важна прысьпешыць эўрапейскую інтэграцыю. Для Расеі, якая ва “Усходнім партнёрстве” дзейнічае праз сваіх хаўрусьнікаў, важна эўрапейскую інтэграцыю затармазіць. Як усё гэта ўзгадніць? На мой пагляд – ніяк.

Менавіта таму эўрапейцам і краінам, якія схільныя да прысьпешваньня інтэграцыі з Эўразьвязам, неабходна дамагчыся ўласнага фармату партнёрства, накіраванага на ўзгадненьне агульных інтарэсаў, а не падгабляваньне да інтарэсаў, што наўпрост супярэчаць будучыні Эўропы. Магчыма, гэта павінна быць таксама “Усходняе партнёрства”, але ўжо без удзелу краін – членаў Эўразійскага эканамічнага саюза. Магчыма, Эўразьвяз павінен выпрацаваць статус для краін, якія хацелі б далучыцца да Зьвязу і падпісалі пагадненьне аб асацыяцыі, а саміты “Усходняга партнёрства” будуць праводзіцца ў поўным складзе раз на пяцігодку, дзе выступаць на ім з рытуальнымі прамовамі, якія нікога да нічога не абавязваюць. Ну і, напэўна, неабходна кінуць марнаваць грошы на краіны, якія вызначыліся з эўразійскай інтэграцыяй, — у іхнім выпадку лепш засяродзіцца на дапамозе грамадзянскаму сэктару, а не ўступаць у кантакт з аўтарытарным скарумпаваным дзяржаўным апаратам.

Самае галоўнае, што павінны ўцяміць у Эўразьвязе: постсавецкая прастора — гэта больш ня “буфэрная зона” паміж Эўразьвязам і Расеяй. Ніякай буфэрнай зоны ня будзе. Будзе мяжа Эўразьвязу і зоны расейскага ўплыву. А дзе гэтая мяжа пройдзе – залежыць і ад эўрапейцаў, і ад нас.

Віталь Портнікаў

Пераклаў з расейскай В. Буйвал.

Крыніца: NEWSru.ua

29/5/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2015
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024