Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Выполняем функцию подставных структур…”

Райкам “пайшоў у партызаны”… Хаця хутчэй не райкам, а старшыня райкама, тав. С. Калякін. Для людзей, здольных на думаньне, няма ілюзій наконт новай назвы кампартыі, якую ўзначальвае згаданы таварыш, — “Справедливый мир”. А канторскі, акупанцкамоўны рэсурс “Белорусский партизан” як заўсёды робіць выгляд, што публікуе опус сапраўднага беларускага палітыка. Але ўсе ўжо да гэтага прызвычаяліся.

Тым больш, што гэтым разам пачытаць генсека тав. Калякіна надзвычай цікава. З розных прычын, але галоўным аспэктам ўсё ж зьяўляецца азнаямленьне з класічнай схаластыкай думаньня і фальшам паводзінаў гэтых публічных фігур і іхніх структур. Чытаць сапраўды цікава. Рэкамэндуем і цытуем самае яркае:

“Все понимают, что выборов нет. Но являться политической партией и не участвовать в выборах означает, что ты перестаешь быть политической силой, которая борется за власть. К кампании в любом случае будет приковано внимание, поэтому надо использовать ее, чтобы продвигать позитивную альтернативу”

В то же время у противников участия в выборах есть свои аргументы:

- В условиях, когда выборов нет, власть может использовать участие в них партии для ее дискредитации. Например, она может оказать препятствие для формирования полноценной инициативной группы, мешать сбору подписей. В результате можно не собрать необходимые сто тысяч подписей, что будет представлено как отсутствие поддержки в обществе
Второе, власть может записать минимальные результаты поддержки партийного кандидата на выборах. Это, безусловно, станет работать против партии, которой будет сложно перебить негативный эффект от участия в избирательной кампании.
И третий фактор. Понимая, что выборов нет, мы тем не менее участвуем в них и как бы выполняем функцию подставных структур, помогая власти обманывать людей, своим кандидатом показывая альтернативу и возможность выбора, - сказал лидер “Справедливого мира”.

Крыніца: http://www.belaruspartisan.org/politic/305100/

Дык гэта ж проста “ленінская галава”! Якая шчырасьць, празрыстасьць і што там яшчэ! Вось прыйдзе такая “альтэрнатыва” да ўлады ў Беларусі і мы зажывем!
А калі сур’ёзна, то шырокія народныя масы і палітычныя аналітыкі электаральных працэсаў заўважылі, што гэтым разам неяк нягегла, квола і лядашча (“без большевістского огонька”) варушыцца падстаўная псэўдаапазыцыйная публіка з сваімі лёзунгамі “Усе на выбары”. Падыгрываць акупацыйнаму рэжыму і Маскве – гэта ўсё справа ня толькі грошай і адсутнасьці комплексаў. Мабыць, патрэбнае таксама й натхненьне. Да таго ж яны разумеюць, што стомленыя іхнай хлусьлівай балбатнёй, беларусы могуць па псэўдаапазыцыйнай шапцы надаваць і пагнаць падстаўных перад сабой.

Сяргей Камароўскі

29/5/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2015
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024