Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Яны доўга езьдзілі ў Беларусь стараліся вучыць нас “расейскай дэмакратыі”. Да іх езьдзілі вучыцца і па “фінансавыя ўліваньні” вінцучкі і лебедько. Яны ўрэшце рэшт ішлі ў крамлёўскую ўладу “служыць інтарэсам Расеі” (адкуль, пакарыстаўшыся імі, крамлёўцы-лубянцы вытурвалі іх). Яны называлі сябе “спадчыньнікамі дзекабрыстаў і Герцэна”. І вось яны раскрыліся. 2/6/2015 › Навіны Запіскі расейскага “национал-предателя” Расейскі студэнт Іван Кульнеў, які вучыцца ў Бэрліне і навучыўся глядзець на сьвет і думаць, як нармальныя людзі, прыяжджае на канікулы ў свой Варонеж. І вось як ён тое апісвае (падаем ўрыўкі): 2/6/2015 › Навіны Вядомы расейскі пісьменьнік Барыс Акунін (Чхарцішвілі) напісаў у сваім Фэйсбуку: “Учора, пасьля перапынку ў некалькі месяцаў, вырашыў асьцярожна паглядзець расейскае ТБ. Назіраў інфармацыйны выпуск. 2/6/2015 › Навіны Агляд замежнага друку (24.-27.05.2015) Спаслалася і напісала 24 траўня 2015 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала зь Беларусі. Журналістка Малгажата Выжыкоўска спаслалася на Радыё Свабода і паведаміла пра кандыдатаў на наступныя прэзыдэнцкія выбары, якія “будуць канкурэнтамі Лукашэнкі”: пра Калякіна, Гайдукевіча, Лябедзьку. А Някляева яна камэнтавала так: “яго найбольш падтрымліваюць апазыцыйныя палітыкі”. 2/6/2015 › Навіны Суркоў датычны да падрыхтоўкі правакацый у Адэсе Дарадца Прэзыдэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў датычны да падрыхтоўкі крымінальнымі групоўкамі правакацый і тэрактаў у Адэсе на гадавіну трагедыі 2 траўня 2014 г. Пра гэта заявіў старшыня Службы бясьпекі Украіны Валянцін Налівайчанка на брыфінгу ў рамках міжнароднай канфэрэнцыі “Абарона дэмакратычных каштоўнасьцяў і захаваньне правоў чалавека ў дзейнасьці спэцслужбаў”, перадае карэспандэнт РБК-Україна. 2/6/2015 › Навіны Расея заўсёды здраджвае сваім жаўнерам Мы з такім зьдзіўленьнем назіраем, як Расейская дзяржава адракаецца ад сваіх жаўнераў, захопленых на тэрыторыі Украіны, нібыта калісьці раней яно было інакш. Расея мае два асноўныя прынцыпы адносінаў да палонных: сорам і агіда. 2/6/2015 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |