Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Расея заўсёды здраджвае сваім жаўнерам Мы з такім зьдзіўленьнем назіраем, як Расейская дзяржава адракаецца ад сваіх жаўнераў, захопленых на тэрыторыі Украіны, нібыта калісьці раней яно было інакш. Расея мае два асноўныя прынцыпы адносінаў да палонных: сорам і агіда. Сорам – таму што гэты агрэсар практычна ніколі не прызнае, што гэта ён нясе бяду ў чужыя дамы. І агіду – таму што ён нічога ня хоча ведаць пра самую магчымасьць паразы, ён не гатовы зьлітасьцівіцца над тымі, што патрапілі ў палон – нават калі гэта свае. Пра трагедыю савецкіх ваеннапалонных у гады Другой сусьветнай вайны напісаны тамы – галоўным чынам заходнімі гісторыкамі. Людзі, што апынуліся ў палоне з прычыны бяздарнасьці ўласнай улады, якая разьлічвала на хаўрус з Гітлерам, і некампэтэнтнасьці вайсковага камандваньня, значна аслабленага рэпрэсіямі 30-х, узводзіліся афіцыйнай прапагандай у ранг здраднікаў. Ідыёцкая сталінская фраза “я жаўнераў на генэралаў не мяняю”, якая тычылася лёсу ягонага ўласнага сына Якава і ілюстравала чалавечую нікчэмнасьць чырвонага ўзурпатара, успрымалася ягонымі падданымі зь непадробным захапленьнем. І нярэдка людзі, што прайшлі праз канцлагеры Гітлера, апыналіся ў канцлагерах Сталіна. А потым? А потым усе гэтыя незьлічоныя воіны-інтэрнацыяналісты, прыналежнасьць якіх да Савецкай Арміі і спэцслужбаў СССР ніхто ніколі не прызнаваў. Хіба Савецкі Саюз ваяваў у Афрыцы? На Блізкім Усходзе? Ды й у Аўганістане – там жа савецкі кантынгент проста дапамагаў аўганскай арміі будаваць мірнае жыцьцё. А нядаўняе мінулае? Калі генэрал Грачоў паабяцаў прэзыдэнту Барысу Ельцыну ўзяць Грозны адным палком – і гэты полк аказаўся разгромлены апалчэнцамі прэзыдэнта Чачэніі Джахара Дудаева – хіба нехта прызнаў, што гэта былі расейскія вайскоўцы? Зусім не – прыхільнікі апазыцыі. Ну і цяперашнія палонныя – “салдаты ЛНР”, аб службе ў міліцыі якой яны, падобна, упершыню даведаліся толькі ў кіеўскім шпіталі. А цяпер успомнім аб тым, як Ізраіль з-за аднаго жаўнера – аднаго! – вёў шматгадовыя перамовы, гатовы быў вызваліць тэрарыстаў, сярод якіх, дарэчы, былі куды больш важныя з пункту гледжаньня нацыянальнай бясьпекі краіны фігуры, чым адважная ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка – з пункту гледжаньня Расеі. І такіх прыкладаў – вялікае мноства. Зразумела, да рашэньняў аб абмене можна ставіцца па-рознаму, але ў любым выпадку сапраўдны патрыятызм – гэта спачуваньне да ўласнага грамадзяніна, а не апантаныя лёзунгі па тэлевізару. А Расея заўжды дэманстрацыйна паварочваецца да сваіх плячыма, калі яны трапляюць у бяду. Пераклаў з расейскай В. Буйвал 2/6/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |