Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Агляд замежнага друку (24.-27.05.2015) Спаслалася і напісала 24 траўня 2015 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала зь Беларусі. Журналістка Малгажата Выжыкоўска спаслалася на Радыё Свабода і паведаміла пра кандыдатаў на наступныя прэзыдэнцкія выбары, якія “будуць канкурэнтамі Лукашэнкі”: пра Калякіна, Гайдукевіча, Лябедзьку. А Някляева яна камэнтавала так: “яго найбольш падтрымліваюць апазыцыйныя палітыкі”. Наш камэнтар: Вось такі боб з гарохам у адной зь вядучых газэт Польшы на тэму палітычных тэндэнцый у суседняй краіне (дзе, дарэчы, стаяць расейскія войскі і актыўна русіфікуецца войска Беларусі). Гэта такая вось “аналітыка” пасьля праслухоўваньня Радыё Свабода. Цікава, а ў 1939 годзе ў Варшаве палітычная аналітыка наконт Усходу была, відаць, такога ж узроўню? Юрка Марозаў 26 траўня 2015 г. нямецкая газэта “Suedeutsche Zeitung” напісала пра вынікі нядаўняга рэфэрэндуму ў Ірляндыі, дзе будуць узаконены гомасэксуальныя шлюбы. Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал П’етра Паралін назваў гэты вынік “паразай чалавецтва”. Наш камэнтар: Садамія падмяла пад сябе чарговую эўрапейскую краіну. Каталіцкую Ірляндыю! Хрысьціяне, псіхічна нармальныя людзі павінны б былі бараніць жыцьцё ад пошасьці. Алесь Хадасевіч 27 траўня 2015 г. партугальская газэта “Diario de Noticias” паведаміла з Аўстраліі. 26-гадовая аўстралійка перайшла была ў іслам. На фота ў газэце – яна ў чорным хіджабе і двое яе малых дзяцей. Нядаўна яна пакінула дзяцей на нянечку і паехала на вайну ў такзваную Ісламскую Дзяржаву на Блізкі Усход. Наш камэнтар: У заходніх СМІ усё больш паведамленьняў пра перасоўваньне асобаў у чалмах (але з заходнімі пашпартамі) з Брытаніі, Францыі і г.д. на вайну супраць хрысьціян на Усходзе. Сярод іх вельмі шмат маладых жанчын у хіджабах. Спрацоўвае экзатычная міна, якую заклалі пад эўрапейскае грамадзтва разбэшчаныя лібэралы-сацыялісты. Алесь Хадасевіч 27 траўня 2015 г. іспанская газэта “АВС” напісала пра падзеі ў паласе Газы. Мінулым летам, калі Ізраіль праводзіў антытэрарыстычную апэрацыю ў гэтай зоне, палестынская арганізацыя Хамас зьдзейсьніла 23 пазасудовых пакараньні сьмерцю прыхільнікаў другой палестынскай арганізацыі – Аль Фатах. Хамасаўцы таксама катавалі сваіх праціўнікаў. Пра гэта паведаміла Amnesty International. Наш камэнтар: Нагадаем, што садысты з Хамасу рэгулярна езьдзяць у Маскву. Мяркуем, што яны ў Крамлі не гарбатку п’юць. Тут відаць яшчэ адно міжнароднае злачынства імпэрскага рэжыму. Юрка Марозаў Пячатка часу 27 траўня 2015 г. французкая газэта “Le Figaro” паведаміла з Швайцарыі. У Цурыху раніцай паліцыя распачала апэрацыю ў гатэлі, дзе спыніліся кіраўнікі міжнароднай арганізацыі па футболу ФІФА. Ужо застрыманы шэраг гэтых кіраўнікоў, якія сабраліся ў Цурыху на штогадовую канфэрэнцыю ФІФА. Зь імі вядуцца сьледчыя мерапрыемствы. Іх абвінавачваюць у карупцыі, адмываньні грашэй, парушэньні законаў. У цэнтры ўвагі – прызначэньне фіналаў чэмпіянату сьвету па футболу, якія адбудуцца ў 2018 і 2022 гг. Наш камэнтар: Нагадаем, што чэмпіянат 2018 года быў прызначаны праводзіцца ў Расеі, а 2022 г. у Катары. Вышэйшая спартовая намэнклатура ўзяла вялікі хабар у Масквы і арабскіх шэйхаў. Пра гэта даўно вяліся размовы ў спартовых колах. Цяпер з гэтым будзе разьбірацца сьледства. Гніеньне міжнародных структур – адна з прыкмет нашага часу. Юрка Марозаў 27 траўня 2015 г. італьянская газэта “Corriere della Sera” напісала пра скандал у Расеі. Міс Расея-2015 Сафія Нікітчук сфатаграфавалася для вокладкі расейскага часопіса “Стольнік” . “Міс” голая, але абматала вакол часткі цела расейскі трыкалёр. Рэдакцыя часопіса патлумачыла, што гэта зроблена ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі. На вокладцы бачныя тытулы-анонсы: “Вкус победы”, “Внуки ветеранов ко Дню Победы”. “Унучка вэтэранаў” цяпер сталася аб’ектам сьледства, узбуджанага пракуратурай Сьвярдлоўскай вобласьці. Наш камэнтар: Яшчэ адзін акт збачэнства на глебе фальшывай маскоўскай шуміхі пра “победу”. Алесь Хадасевіч 2/6/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |