Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Запіскі расейскага “национал-предателя”

Расейскі студэнт Іван Кульнеў, які вучыцца ў Бэрліне і навучыўся глядзець на сьвет і думаць, як нармальныя людзі, прыяжджае на канікулы ў свой Варонеж. І вось як ён тое апісвае (падаем ўрыўкі):

На стэндах вясковай бібліятэкі дзіцячыя малюнкі, на якіх паказана ў асноўным парадная вайна…
- Добры дзень! – мяне з падазрэньнем аглядаюць.
- Добры дзень.
Я кажу, хто я і адкуль, ня згадваючы, што зьяўляюся “нацыянал-здраднікам”.
Жанчына зьлева жаўнерскім чаканным голасам сур’ёзна і ў той жа час з паўіроніяй:
- А ты не шпіён?
Мой фотаапарат, мабыць, навёў яе на гэтыя думкі. Падзеі разьвіваюцца хутка.
- Што там кажуць і пішуць пра Украіну? – усё з большым скэпсісам распытвае мяне ўсё тая ж жанчына.

Увесь яе выгляд гаворыць пра многае. Мне здаецца, што яе доўга і старанна выкоўвалі ў лабараторыі марксізма-ленінізма-сталінізма, потым перакоўвалі ў праваслаўе, урачыста пасьвячалі ў пуцінізм. У паслухмяны рэжыму зомбі. Такіх мільёны. Гэта якраз той сьвяты рускі НАРОД, якому заўсёды вельмі падабаецца, калі сатрапы, што стаяць над ім, б’юць яго пугай, выбіваюць зубы, лупяць скуру. Б’е – значыць любіць.
- Так, зараз мы цябе праверым, хто ты на самой справе. Скажы, ХТО гэта? (тыцкае пальцам, у танны агітпропаўскі таблоід “Аргументы и факты”, што выпускаецца для інфузорый-туфелек).

На карцінцы паказаны ў дзіўнай позе прэзыдэнт Парашэнка, балазе без рагоў і капытоў.
- Па-мойму, дастойны чалавек, — шчыра кажу я.
На імгненьне ў гэтым атручаным прапагандысцкім ядам памяшканьні ўзьнікла паўза. Грымасы жанчыны зьмяніліся. Памяць не дазваляе даслоўна аднавіць усё так, як было, што канкрэтна было сказана тады, бо градус нянавісьці быў вялікі. Столькі зьняваг разам на расейшчыне мне даўно не даводзілася пачуць. Яна пачала кідацца, як тыгр у клетцы. А потым, выходзячы з пакою, разарваная нянавісьцю, упаўголаса прамовіла:
- ПРАДАЖНАЯ ССССССУУУУКА!
Ейнае доўгае “с” я чую да гэтай пары. Мушу зазначыць, што гэта бібліятэкарка. Ня будзем забывацца, што біблітэкары носьбіты культуры.

Жанчына за сталом справа, якая мела прыгожыя рускія рысы твару, апусьціла голаў. Я, агаломшаны падзеяй, пасьля кароткай паўзы паспрабаваў у разгубленасьці завязаць зь ёю размову.
- Чаму вы так нэрвова рэагуеце? Я маю іншую думку. Вы, ня выслухаўшы аніводнага майго аргуманта, зьневажаеце мяне.
Наіўна, шчыра і без якой-кольвечы злосьці яна глядзіць мне ў твар:
- Як Вы можаце так казаць? На Украіне ж ва ўладзе фашысты!!!

У гэты момант я, урэшце, зразумеў, што гэта ВЕРА! Гэта імпэтная жалябаўская ВЕРА, якая гатова нават пры зьнешнім спакоі разбурыць і зьнішчыць. Вера ня мае патрэбы ў лагічным тлумачэньні, у аргумантах, у ведах. Чым прасьцей вера, чым больш прымітыўныя яе догмы, тым яна мацней і небясьпечней. Кожнаму рацыё наканавана разьбіцца аб яе.

Рацыянальнасьць – штука складаная, дзе трэба шмат думаць, рэфлексаваць, бясконца задаваць пытаньні, крытычна думаць, аналізаваць. А вера, ахутаная ў гераічныя міфы, якія надаюць ёй адмысловы слодыч, простая і зразумелая. Для сапраўдных вернікаў сьвет заўсёды чорна-белы: СЯБРА – ВОРАГ, СВОЙ – ЧУЖЫ, ЧОРНЫ – БЕЛЫ, НАШ – НЯНАШ. Абвінавачваць гэтых людзей? Абвінавачваць ахопленых глыбокай верай? У чым? Не спрачайся зь вернікамі! – пераконваў мяне знаёмы немец перад паездкай. Даражэй будзе.
Вельмі шанаваная і любімая мной прафэсарка ў Гумбальдтаўскім унівэрсітэце за некалькі дзён да паездкі ў Расею размаўляла са мной пра тое, як жахліва і трагічна тое, што адбываецца зараз у Расеі і на прыканцы неяк сьціпла і разгублена зазначыла:
- Але, але, але чалавек павінен несьці нейкую адказнасьць!
На самой справе галава чалавеку дадзена ня толькі для нашэньня шапкі, а каб яшчэ й думаць ёю. Дык хто ж вінаваты ва ўсім гэтым? Ці толькі нягоднікі-прапагандысты з фэдэральных каналаў і прайдзісьветы са злодзеямі ва ўладзе – арганізатары злачынстваў? І хто ды ў якой ступені нясе адказнасьць? Бо чалавек – не жывёла, яму дадзены розум. Вечнае пытаньне і ня толькі расейскае.

Разумеючы, што далейшая размова ня мае сэнсу, я прашу дазволу сфатаграфаваць стэнды з кнігамі.
- Навошта вам? Ах, так, няхай! Усяроўна потым усё вычварыце. Фатаграфуйце! – махаючы рукой і ўздыхаючы кажа жанчына.

У гэты момант маладая дзяўчына, якая дагэтуль ціха сядзела каля каталога, раптам ускочыла і незаўважна мышкай праляцела да выйсьця. З калідора чуецца выразна па літарах сказаная фраза:
- Ён там фатаграфуе!
Ня вывеліся яшчэ Паўлікі Марозавы на сьвятой Русі! Маланкай у дзьвярах зьяўляецца тая поўная чуйнасьці дама, хутка крочыць у мой бок і, як у савецкіх фільмах пра шпіёнаў, пытаецца:
- Хто ты? Кажы! Адкуль ты?
Я ёй паказваю свой студэнцкі білет.
- Хто цябе паслаў туды? На якія грошы ты там? Я ж казала, казала, — крычыць яна грамчэй, амаль у істэрыцы. – У мяне нюх на іх, свалачэй. Я адчула адразу, што шпіён!
Разгарнуўся паўднёвы чэвэнгураўскі стэп ва ўсёй красе сваёй, зайграў, заскакаў:
- ЗА КОЛЬКІ ТЫ ПРАДАЎСЯ, ВЫРАДАК? КОЛЬКІ ЦЯБЕ ЗАПЛАЦІЛІ? НАШ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ! ТРЭБА ГАНАРЫЦЦА РАДЗІМАЙ, БЫЦЬ ПАТРЫЁТАМ!!! ДЫК МОЖА Ў ФЭ ЭС БЭ ПАТЭЛЕФАНАВАЦЬ?

Гэтая лексіка мне добра вядомая паводле газэт трыццатых гадоў, зь якімі давялося шмат працаваць. Усе гэтыя шпіёны, вырадкі, здраднікі не засталіся ў цвілай газэтнай паперы 1930-х гадоў і не пыляцца ў архіўных справах бязьвінна забітых, яны зноўку выскачылі адтуль і трывала пасяліліся ў душах і галовах мільёнаў.

Мне становіцца зразумелым, што трэба сыходзіць і як мага хутчэй. Калі гэтая таварыш-жанчына ў прыпадку шпіёнаманіі сапраўды паклікае прадстаўнікоў леваахоўных ворганаў і іншых сумежных зь імі структураў, то мяне спаляць на вогнішчы проста перад клюбам пад адабральныя воплескі разбэшчанага народа. Я выходжу зь дзьвярэй бібліятэкі. Яна крычыць мне наўздагон:
ПШОЛ ВОН!!! ПРЭЧ З НАШАГА ПАСЁЛКУ!!! ПРЭЧ!
Гняўлівае ПРЭЭЭЭЭЭЭЧ б’е па калідоры і працяглым рэхам разносіцца па сьценах старога ДК.

Я вылятаю з клюба. Ля ўвахода п’яны дэградант: Цыгарэта будзе?
Цяпер я прыгадваю гэта, як тэатр, але тады мяне ахапіла нейкае благое пачуцце. Гэта быў BRUCH (разрыў) з чарнасоценнай радзімай, што патанула ў імпэрскім брудзе, паварот канчатковы і поўны.

Можа і сапраўды “нацыянал-здраднік”? Бо Радзіма ж абула, апранула, накарміла і навучыла, дала самую лепшую ў сьвеце адукацыю, зь якой мне, праўда, даводзіцца перавучвацца. У галаве сумесь: крыўда зьмешваецца са злосьцю. Але не магу я любіць радзіму з заплюшчанымі вачыма!!!

Вось, станцыя “Трэсьвяцкая”, пасёлак Воля. Канец лютага 2015 года. Цяпер гэта тое месца, адкуль я “ПРЭЧ!” можа і назаўжды…

Я мяняю квіткі ў касе, прашу прабачэньня ў бацькоў і зьязджаю. Мне брыдка ўсё гэта.
У Маскве, марнуючы час, з самай раніцы шпацырую па горадзе, іду ў бок Крамля. …

Падыходжу да Бібліятэкі імя Леніна – ГАЛОЎНАЙ БІБЛІЯТЭКІ КРАІНЫ!
Мне трэба любым коштам для пасьпяховага напісаньня дысэртацыі скапіраваць кнігу нацыянал-здрадніка і ворага народа І. Далуцкага. Ягоныя падручнікі па гісторыі сёньня лічацца “антырасейскімі” і “непатрыятычнымі”. Яны, зразумела, не перавыдаюцца. Знайсьці іх цяжка ў Нямеччыне, замовіць праз сеціва не атрымліваецца. У варонежскай біблітэцы была толькі першая частка.

Заходжу ў галоўную бібліятэку КРАІНЫ! І бачу скрыпучыя падлогі, паўразьбіты паркет, каталогі з гутэнбэргаўскага часу, якія у рабочым стане, а не музэйны экспанат. Выстава макулатуры ўсялякіх Дугіных, Праханавых і цалкам прыязны і гатовы дапамагчы пэрсанал – рэшткі недабітых савецкіх акулярыкаў-інтэлігентаў, ворагаў нашай ВЯЛІКАЙ нацыі.
У адной з заляў выстава, зразумела, пра Вялікую Айчынную вайну. Як заўжды, з кулямётамі і танкамі, героямі і антыгероямі, з пафаснымі плакатамі. Тут я разумею, што ўсё яшчэ больш сур’ёзна, чым я думаў. У Варонежы можна было сьпісаць на правінцыйнасьць. Калі тут, у галоўнай бібліятэцы КРАІНЫ, у навуковай установе такое, то ў такім грамадзтве выразна нешта ня так…

Увечары саджуся на варшаўскі цягнік і еду прэч на Захад…
Пытаньні, якія шмат гадоў сябе задаю: як, калі і чым усё гэтае скончыцца? Задаю іх выкладчыку ва ўнівэрсітэце.

Ён глыбака ўздыхае і спакойна кажа:
- Ды як скончыцца? Як заўжды там. Вялікім гвалтам і крывёй.

Іван Кульнеў
гісторык і славіст, Бэрлін

Пераклад з расейскай: https://pieramoha.org/artykuly/zapiski-rasiejskaha-nacional-priedatielia
Крыніца: http://www.theinsider.ua/politics/552b8a0c49c50/#

2/6/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2015
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024