Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Яны доўга езьдзілі ў Беларусь стараліся вучыць нас “расейскай дэмакратыі”. Да іх езьдзілі вучыцца і па “фінансавыя ўліваньні” вінцучкі і лебедько. Яны ўрэшце рэшт ішлі ў крамлёўскую ўладу “служыць інтарэсам Расеі” (адкуль, пакарыстаўшыся імі, крамлёўцы-лубянцы вытурвалі іх). Яны называлі сябе “спадчыньнікамі дзекабрыстаў і Герцэна”. І вось яны раскрыліся. “Паплечнік Нямцова” Ільля Яшын (з кіраўніцтва партыі пад мудрагелістым тытулам “РПР-Парнас”) прыехаў у Кіеў і выдаў там сваю праграму ўрэгуляваньня справы расейскай агрэсіі і расейскай акупацыйнай палітыкі. Цытуем: “Я цалкам дапускаю, што адным з варыянтаў выхаду з гэтага крызісу можа быць стварэньне такой тэрыторыі ў Крыме, на якую б распаўсюджваўся сувэрэнітэт Расеі і сувэрэнітэт Украіны, калі гэта задаволіць нашых украінскіх сяброў і калі гэта гарантуе, што кроў ня будзе пралівацца”. А яшчэ адзін сьвятоша расейскай дэм-псэўда-апазыцыі А. Навальны яшчэ раней заявіў быў: Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/27037743.html Каму справа “расейскай дэмакратыі” была не да канца зразумелай, той цяпер зразумее яе лепш. Украінцам прапануецца кампраміс з імпэрскім захопнікам. Той захопіць яшчэ што-небудзь у чарговага народа, а там раз – і чарговы кампраміс. І так яно (паводле канцэпцыі “паплечнікаў Нямцова”) павінна адбывацца “да апошняга мора”, як у мангольскай арды. Аднак, сярод аргумантаў народаў ёсьць адзін, аб’ектыўнага характару. Маскве цяпер самы час заняцца кампрамісам з кітайскімі таварышамі наконт кітайскай Сібіры. А што, на пачатку можна абвесьціць Сібір адначасовым сувэрэнітэтам РФ і КНР. І гэта задаволіць нашых кітайскіх сяброў… Сяргей Камароўскі 2/6/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |