Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Апэрацыя “Ы” альбо экспэртыза з пясочніцы Апошнімі днямі дэмСМІ і рэжымСМІ паведамляюць нам пра мілітарную актыўнасьць на Гомельшчыне, а менавіта на беларуска-украінскай мяжы. Як вядома, у братняй беларусам Украіне працягваецца абарончая вайна супраць маскоўскіх агрэсараў. Вельмі многія памятаюць, як начальнік антыбеларускага рэжыму казаў, што “беларусы павінны быць гатовыя паміраць за Расею”. Таму ня дзіва, што згаданая актыўнасьць (камандна-штабныя вучэньні) выклікаюць да сябе павышаную ўвагу нашага грамадзтва. Вось што, напрыклад, паведаміла па тэме белрэдакцыя Радыё Свабода 5 чэрвеня, спасылаючыся на прэс-службу мінабароны РБ. Цытуем: “Дзеля праверкі сыстэмы ўзмацненьня аховы дзяржаўнай мяжы і тэрытарыяльнай абароны ў бок Украіны накіраваны спэцназ і гвардзейцы ў суправаджэньні гелікоптэраў”. Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/27055989.html Прызнаем, што паведаленьне мінабароны сапраўды вельмі дакладнае і ёмістае. Гэтага было б дастаткова, каб разабрацца ў сытуацыі. Але дзе ж там, белрэдакцыя РС узялася паразважаць на загаданую тэму і высьветліць усё яшчэ глыбей і як мага больш нефармальна. Як заўсёды РС запрасіла на спэцкамэнтар свайго (і ня толькі свайго, ён камэнтуе і ў рэжымСМІ) ваенспэца А. Алесіна. Ваенспэца сапраўды ўпадабала мясцовая публічнасьць, якая любоўна называе яго “Аніка-воін”. Публічнасьць толькі пытаецца: а якую ваенакадэмію закончыў тав. Алесін, у якіх баталіях браў удзел, а можа ён паклаў здароўе, корпаючыся ў вайсковых архівах? Аднак абодва вышэйзгаданыя віды СМІ маўчаць на гэты конт і не выдаюць ваенную таямніцу тав. Алесіна. Ну, ды няхай сябе. Сёньня мы не пра гэта. Мы пра камэнтар “ваенспэца”. Вось як «шэдэўральна» тав. Алесін падвёў рысу пад дзеямі Марса на Гомельшчыне. Цытуем: “Я лічу, што Ўкраіна нават і не нагода. (…) З гледзішча вялікай палітыкі нязручна праводзіць такія вучэньні менавіта на мяжы з Расеяй. На мяжы з Украінай гэта выглядае больш-менш апраўданым. На мяжы з Латвіяй, Літвой, дзе ідуць вучэньні НАТО, непажадана. На мяжы з Польшчай, зь якой у нас нібыта наладжваюцца стасункі, таксама непажадана. Але там ідзе адпрацоўка дзеяньняў па ўсім пэрымэтры нашай мяжы. Гэта няважна, што менаваіта на гэтым участку”. Ведаеце, опусы тав. Алесіна даўно ўжо трэба пасылаць на які-небудзь прэстыжовы конкурс гумару і сатыры, напрыклад, “Залаты Астап” у Адэсу. Ансамбль песьні-і-танцу Чырвонасьцяжнай Белваенакругі ў падэшвы ня варты аднаму такому салісту арыгінальнага жанру. Калі гэтыя опусы дэкламаваць (у перакладзе на чэшскую з маскальскай, бо “Аніка” ня ўмее па-беларуску) у півярне “Ваяк Швэйк” у Чэскіх Будзяёвіцах, то воплескі, сьмех і захапленьне забясьпечаныя. Асабліва што да фінальнага сказу наконт “гэта няважна, што менавіта на гэтым участку”. У спэца пытаюцца: “А чаму “Ы”?…” І спэц адказвае: “А каб ніхто не здагадаўся!” Але ў РС усё па поўным сур’ёзе і ніякага сьмеху. Яны нават зьмясьцілі фота тав. Алесіна разам з тэкстам. Ягоная паўфігура мае шыльдачку на беларускай мове і разьмяшчаецца на фоне мэмарыяльнай шыльды, на якой згадваецца БНР, 25 Сакавіка, — “спэц”, такім чынам, зусім не падсадны жулік, ён “овеян ветрами белорусской истории”. Над такім не пасьмяешся. Будзьце ўпэўненыя, як пачнецца што-небудзь, то РС з экспэртамі ўсё нам апэратыўна растлумачаць. Можна спаць спакойна. Сымон Рудзік 11/6/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |