Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пасадзілі не ў свае сані

ДэмСМІ паведамілі пра сэнсацыю ў акадэмічным жыцьці нашай сталіцы. Цытуем Радыё Свабода:

“Беларусь пачынае атрымліваць выгоды ад сяброўства ў Балёнскім працэсе. У рамках рэгіянальнай магістарскай праграмы, якая фінансуецца са сродкаў Эўразьвязу, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт далучаны да навучальнага курсу “Дэмакратызацыя і правы чалавека”. Гадавы навучальны курс аплочваецца Эўразьвязам і цалкам адпавядае Балёнскім стандартам”.


Крыніца: http://www.svaboda.org/content/bieldziarzuniversytet-biarecca-za-demakratyzacyju-i-pravy-calavieka/27055781.html

Далей пералічваюцца аргуманты, паводле якіх раней ВНУ Беларусі не дапускаліся ў згаданы “Балёнскі працэс”: былі “адлічаныя дзесяткі студэнтаў за грамадзкую актыўнасьць”, экс-рэктар БДУ Аляксандр Казулін “быў кінуты ў турму пасьля ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах”. Яшчэ далей даюцца выказваньні розных асобаў, якія хто “за”, а хто “супраць” гэтай падзеі. Рэдакцыя РС дадае свой аргумант (нібыта скептычнае “супраць”, але менавіта “нібыта”), цытуем: “Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай, дзе праблематычна атрымаць вышэйшую адукацыю на роднай мове, а пад дахам ВНУ фактычна забароненае іншадумства”. Гэта трэба ўмець так мякенька паслаць там, дзе мулка існаваць. Але ў гэтым, мабыць, і заключаецца “майстэрства” сёньняшніх мясцовых дэмжурналістаў.
Задамо некалькі рытарычных пытаньняў. І чаму гэта яшчэ колькі месяцаў таму ВНУ РБ, адкуль дзесяткі студэнтаў былі выкінутыя прэч за грамадзкую дзейнасьць, ня бралі ў “Балёнскі працэс”, а цяпер раптам ўзялі і ў яго ўключылі? І хто ж гэта так пастараўся? Можа апошнім часам у ВНУ РБ перасталі перасьледваць моладзь і выкладчыкаў за патрыятычныя погляды і дзейнасьць, за беларускую мову? Можа згаданыя ВНУ сталіся выспамі свабоды і цэнтрамі разьвіцьця беларускай мовы пасярод панаваньня аўтарытарнага рэжыму?

Адказы вядомыя: усё засталося, як было. Тут якраз сапраўдным дэмжурналістам трэба было б правесьці журналісцкае рассьледваньне на тэму дыскусіі і галасаваньня ў “балёнскім” асяроддзі наконт таго, а хто галасаваў за такое рашэньне, якія аргуманты прагучалі падчас дыскусіі. Журналістыка (сапраўдная, а не падстаўная) – вялікая сіла. Вось днямі журналісцкае рассьледваньне прывяло да краху такой даўняй і грунтоўна структураванай мафійнай арганізацыі, як ФІФА, — арышты, разаблачэньні і самаразаблачэньні там яшчэ працягваюцца.

Выказваем упэўненасьць, што да легалізацыі на міжнароднай арэне недэмакратычных (яны ня могуць быць дэмакратычнымі ва ўмовах акупацыйнага рэжыму) ВНУ Рэспублікі Беларусь прыклалі сваю лапу бэрлінскія лобі маскоўскіх інтарэсаў у нашай акупаванай краіне. Яны дасягнулі яшчэ адну лакальную перамогу ў змаганьні за ўтрыманьне на нагах васальнага прамаскоўскага ладу ў Беларусі. І, паўтараем, элемэнтарнае журналісцкае рассьледваньне гэта пацьвердзіла б. Але дзеячы белрэдакцыі РБ – людзі сур’ёзныя і занятыя, яны такімі дробязямі не займаюцца, часу і жаданьня няма (мы іх разумеем і спачуваем ім). Ды-й навошта зацінацца з рэжымам? Зразумела, што значна лягчэй выдаць на гара сваю высокапарную (і такую кволенькую) “аналітыку” на посным масьле.

Але мы паабяцалі яшчэ некалькі пытаньняў. Калі ласка, вось наступнае. Згадваючы пра экс-рэктара тав. Казуліна, РС некалькімі штрыхамі накрэмзала партрэт дэмакратычнага лідэра-інтэлектуала, які несправядліва пацярпеў за удзел у электаральным працэсе. А што ж РС не даводзіць свой патрэтны накід да канца, да шматграннасьці экс-рэктарскага вобразу? Нагадаем, што на працягу гадоў свайго рэктарства ў БДУ тав. Казулін зьдзяйсьняў якраз тую палітыку, за якую мясцовыя ВНУ ня бралі ў “балёнскі клюб”. Сярод іншага тав. Казулін вызначыўся выбранецкім цынізмам у адносінах да беларускай мовы. Калі, напрыклад, адбываліся ўнівэрсітэцкія форумы, ён ставіў побач з сабой перакладчыка, які перакладаў яму (падкрэсьлена, публічна!) зь беларушчыны на расейшчыну. Што да “грамадзкай дзейнасьці” тав. рэктара, то за яе ён заслужыў не балёнскі мэдаль, а міжнародную прэмію імя папа Гапона 1-й гільдыі. Успомніць хаця б паход на турму на Акрэсьціна, які тав. Казулін арганізаваў 25 сакавіка 2006 г. За папом-гапонам пайшлі тады да 700 чалавек, на іх напалі спэцчасткі міліцыі, было шмат параненых і горкае адчуваньне паразы. Можа спэц РС, аўтар тэксту І. Карней ня ведаў гэтага? Дык да працы журналіста належыць таксама абавязак зазіраньня ў архівы (прынамсі ўласнай рэдакцыі).
Але экс-рэктар з папоўскімі замашкамі – гэта маленькая, хаця і яркая дэталь. Значна важней іншае – тое галоўнае, што аб’ектыўна вызначае недапушчальнасьць далучэньня ВНУ ў акупаванай Беларусі да любога афіцыйнага (пад дахам акупанцкага рэжыму) унівэрсітэцкага дэмакратычнага працэсу. У дэмакратычных краінах законам забаронена дзейнасьць спэцслужбаў гэтых краін па вярбоўцы агентуры для сваёй спэцслужбоўскай дзейнасьці на тэрыторыі навучальных установаў. Строга забаронена! Лічыцца, што стукацтва адмоўна, вельмі разбуральна ўплывае на псіхіку маладых людзей.

А мы ведаем, што на кожным факультэце ВНУ РБ ёсьць штатныя адзінкі “дзяжурных” (ці як яны там называюцца), задачай якіх зьяўляецца палітычны кантроль за студэнтамі і выкладчыкамі. У гэтых “дзяжурных” ёсьць свае пакойчыкі, куды яны запрашаюць студэнтаў і вярбуюць іх у супрацоўніцтва з “славнымі органамі”. Яны толькі што ў мундзірах ня ходяць, усе цудоўна ведаюць, чым займаюцца гэтыя асобы з суровымі тварамі. Ня раз ужо, калі юнак або дзяўчына адмаўляліся заключаць зь імі д’ябальскі хаўрус, ім казалі: “Если вы не согласитесь, то у вас и вашей семьи будут неприятности…” Пра гэта распавядалі некалькі студэнтаў, якія зьвярнуліся да патрыётаў-фронтаўцаў з просьбай дапамагчы вырвацца з-пад гэтай “апекі”. Фронтаўцы арганізоўвалі шырокую кампанію галоснасьці вакол “асобаў з суровымі тварамі” і чарговага інцыдэнта. І ведаеце, “славные органы” у такой сытуацыі ад маладых адчапляліся. Злу можна супрацьстаяць! Але пра ўсё гэта “забыўся” напісаць аўтар свабодаўскага тэксту.

Стамляюць усе гэтыя паўпраўды і недапраўды ад людзей і структур, аплочаным абавязкам якіх зьяўляецца давядзеньне праўдзівай інфармацыі да беларусаў. Ўжо ня кажам пра далёкія цяпер для іх ідэалы Адраджэньня. Замест гэтага канфармісцкая лаяльнасьць перад Вашынгтонам і перад лукашысцкім рэжымам. Добра ўладкаваліся на спадчыне патрыётаў. Але замкнёнае кола хлусьні ня будзе існаваць бясконца.

Сяргей Камароўскі

11/6/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2015
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024