Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Кожнаму беларусу ёсьць што сказаць і ёсьць чым дапамагчы сьветлай будучыні Беларусі
(Чэрвеньскі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 14 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, аб праграме будучыні Беларусі. З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Дакладчык нагадаў асноўныя палажэньні артыкула сп. Зянона Пазьняка «Што адбываецца і што можа быць», дзе выкладзены ідэі рэформ розных сэктароў беларускага грамадзтва, нацыянальнай дзяржавы, культуры, адукацыі, эканомікі і палітыкі. Сойму было прапанавана далучыцца да канструктыўнай дзейнасьці па распрацоўцы форм і мэтадаў прагрэсіўных пераўтварэньняў у бліжэйшай будучыні, калі Беларусь будзе вызвалена ад акупацыйнага антынацыянальнага рэжыму і адкрыецца магчымасьць для нармалізацыі нашага дзяржаўнага, нацыянальнага, культурнага і эканамічнага жыцьця. Дакладчык падкрэсьліў, што ў рамках гэтай агульнай тэмы не разглядаюцца шляхі ліквідацыі антыбеларускага рэжыму. Гэта ёсьць асобная тэма і асобная дыскусія. Але ўвесь наш народ, наша нацыянальная эліта павінны быць гатовымі распачаць працу па адраджэньню Бацькаўшчыны з першага дня вызваленьня. Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны запрапанавалі распачаць распрацоўку праграмы рэформ з дапамогай усяго грамадзтва. Кожнаму чалавеку ёсьць што сказаць і чым дапамагчы агульнай справе. Кожны, хто прагне шчасьця сябе, сваёй сям’і і свайму народу, павінен выкарыстаць свае здольнасьці, адукацыю, жыцьцёвы і прафэсійны досьвед у распрацоўцы мадэлі жыцьця ў вызваленай Беларусі. Людзі не павінны баяцца, што «не валодаюць класічнымі ведамі і заканадаўчай лексікай». Мы ствараем разам не акадэмічны трактат, а канструктыўны план разьвіцьця нашай краіны. Кожная сьветлая думка, кожная практычная прапанова ад любога чалавека будуць унёскам у агульную скарбонку беларускай ідэі і ў яе рэалізацыю. Дыскусія павінна разгарнуцца па ўсяе краіне, бо паўсюль ёсьць разумныя, вопытныя, адукаваныя людзі. Сябры Сойму выказалі першыя прапановы ў праграму народных рэформаў. Было прынята як аксіёма, што ў вызваленай Беларусі кожны грамадзянін будзе мець права далучыцца да стваральнай працы, раскрыць і рэалізаваць свае здольнасьці. Нават тыя людзі, якія цяпер не падтрымліваюць ідэю вызваленьня Беларусі. У беларускай дэмакратычнай дзяржаве ўсім будуць дадзеныя магчымасьць і права быць лаяльнымі грамадзянамі. Сябры Сойму заявілі пра неабходнасьць прыняцьця тэрміновых захадаў па выратаваньню беларускай культуры, мовы і школы, па падтрымцы беларускіх талентаў. Былі выказаны прапановы па накірунках зьнешнепалітычнага разьвіцьця Беларусі, па ўмацаваньню сувэрэнітэту дзяржавы, па неабходнасьці арыентацыі на дэмакратычныя, высокаразьвітыя краіны, умацаваньне адносінаў з краінамі Балта-Чарнаморскага рэгіёну. Вызначыліся спэцыялісты па розных галінах дзейнасьці, якія будуць каардынаваць збор і аналіз інфармацыі і практычных прапаноў у рамках працы над праграмай народных рэформ. Сойм абмеркаваў арганізацыйныя пытаньні партыйнай працы. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 14 чэрвеня 2015 г. 15/6/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |