Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: Будучыня за вялікай ідэяй

(Ліст на чэрвеньскі 2015 г. Сойм КХП — БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Тэма для абмеркаваньня, якую я прапаную, падрыхтавана мной загадзя і два тыдні таму ўзгоднена і зьмешчана на нашых старонках у Сеціве. Матэр’ял называецца “ШТО АДБЫВАЕЦЦА І ШТО МОЖА БЫЦЬ”. Для абмеркаваньня (якое ўжо пачалося сярод беларусаў замежжа) прапануецца апошні разьдзел — “МАГЧЫМАЕ І ПАТРЭБНАЕ”. Перадапошні разьдзел — “БЕЛАРУСЬ” — гэта як уступ і разгорнутая прэамбула да тэмы.

Мы прыступаем да ажыцьцяўленьня задачы, пастаўленай намі даўно — да стварэньня пазытыўнай праграмы будучага разьвіцьця Беларусі. Гэта значыць павінны быць асэнсаваны і адлюстраваны ў канкрэтных формулах і палажэньнях нацыянальны ідэал Беларускай дзяржавы, да якога трэба імкнуцца, які выявіць лепшыя магчымасьці нацыі, задаволіць дзейныя духоўныя, культурныя і матэрыяльныя патрэбы людзей і адчыніць станоўчыя пэрспэктывы далейшага разьвіцьця пакаленьняў.

Па грамадзка-палітычным жанры і ў канцовым варыянце гэта павінна быць Народная праграма будучыні Беларусі, пагрунтаваная на Беларускай ідэі нацыянальнага Адраджэньня. Падыход да раскрыцьця тэмы мусіць быць абумоўлены заканатворным зьместам дзеля будучага напаўненьня беларускага дэмакратычнага заканадаўства.

Гэты дакумант ствараецца безадносна да характару і спосабу ліквідацыі рэжыму як аптымальная дадзенасьць, якая павінна быць у беларускім грамадзтве дзеля бачаньня пэрспэктывы.

Народная праграма павінна ўлічваць абставіны, у якіх разьлічана яе дзеяздольнасьць. Менавіта: унутранны духоўны стан Беларускай нацыі, культуры і адукацыі, эканомікі і гаспадаркі; палітыку Расеі і Эўразьвязу, абставіны ў сьвеце, наяўнасьць поясу вольных краін ад Балтыкі да Чорнага Мора.

Пасьля першага этапу абмеркаваньня і ўнясеньня прапаноў плануецца другі і трэці этапы абмеркаваньня дапрацаванага тэксту. Дзеля абмеркаваньня тэмы цяпер ёсьць пэўныя магчымасьці (у тым ліку і электронныя). Але ў ананімных камэнтарах па інтэрнэту абмеркаваньне не праводзіцца і не прымаецца пад увагу (улічваючы ваенна-дэзынфармацыйную дзейнасьць расйскай фабрыкі ілжы).

Другі дакумант, які будзе створаны (але без шырокага абмеркваваньня), — гэта Праграма-мінімум пад умоўнай назвай “Пераходны пэрыяд”. Тут будуць разгледжаныя варыянты ўпадку і ліквідацыі антыбеларускага рэжыму і неабходныя дзеяньні ў пераходны пэрыяд.

Пры абмеркаваньні гэтай вельмі патрэбнай тэмы, якая павінна канкрэтна аформіць нацыянальна-ідэалагічны зьмест беларускай барацьбы, спрыяць адраджэньню Беларускай нацыі і дапамагаць будаўніцтву пасьпяховай Беларускай дзяржавы, прасіў бы сяброў Сойму улічваць, што на сёньняшні дзень і антыбеларускі рэжым, і ягоная кішэнная апазыцыя, зь якіх ужо сьмяецца Беларускі народ, знаходзяцца ў поўным тупіку. Ім абсалютна няма чаго сказаць людзям, у іх пуста ў галовах і там гуляе вецер, яны ляпечуць несусьветныя глупствы у кампаніі з Гайдукевічамі ды Калякінымі, па якіх Расея плача. Нават расейцы ў Маскве за пятнаццаць гадоў нашых тлумачэньняў зразумелі, што нельга ўдзельнічаць у фальшывых выбарах дыктатуры.

Другі факт. Нам трэба адказна ўсьведамляць, што ў гэтых цяжкіх умовах наша ўжо не масавая на сёньняшні дзень Партыя Фронта (КХП – БНФ) ёсьць адзінай ў краіне адэкватнай нацыянальна-палітычнай сілай, якая мае станоўчыя вынікі дзейнасьці, якасную, адпаведную рэальнасьці, ідэалогію і разумнае, пазытыўнае бачаньне беларускай пэрспэктывы. Мы ведаем, што будучыня за вялікай ідэяй. Рашаючая роля нашай Вялікай Беларускай ідэі наперадзе.

14 чэрвеня 2015 г. Зянон Пазьняк
старшыня КХП — БНФ
і БНФ “Адраджэньне”

15/6/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2015
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024