Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Агляд замежнага друку (6-11. 06. 2015) Ілгуць і за ілжу грошы плоцяць 6 чэрвеня 2015 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала расповяд Людзьмілы Саўчук пра яе працу на рускай “фабрыцы ілжы”. Пецярбургская журналістка вырашыла пранікнуць унутр прапагандысцкай структуры «троляў», якая дзейнічае ў расейскім Сеціве. Яна працавала ў адным з аддзелаў разам зь іншымі тролямі. Яны атрымлівалі да 800 эўраў штомесяц. Большасьць з троляў – маладыя рускія студэнты, гатовыя лгаць і пісаць што заўгодна. Працуюць яны ў сацыяльных сетках у асноўным на расейскай мове, але таксама па-ангельску і ўкраінску. Саўчук задаецца пытаньнем: адкуль такія грошы на гэтую дзейнасьць? Наш камэнтар: Грошы вядома адкуль: з крамлёўска-лубянскай касы. Бачна, што пакуль масавая дзейнасьць троляў дае вынік у Расеі, часткова на Захадзе і ў Беларусі. Аднак вечна ўтвараць скрыўленую рэчаіснасьць прапаганд-монстру ня ўдасца. Жудасныя рэаліі імпэрскага гніеньня і распаду ўсяроўна ўварвуцца ў жыцьцё падманутых людзей. Юрка Марозаў 9 чэрвеня 2015 г. аўстрыйская газэта “Die Presse” напісала пра крызіс у адносінах паміж Рымам і рэгіёнам Ламбардыяй на поўначы Італіі. Прэзыдэнт Ламбардыі Рабэрта Мароні заклікаў мэраў гарадоў і паселішч рэгіёна адмовіцца прымаць у сябе тысячы афрыканскіх уцекачоў, якіх туды накіроўвае рымскі ўрад. Былы прэм’ер Італіі Продзі заявіў на гэта: “Папулізм інфіцыраваў немалую частку калектыўнай сьвядомасьці”. Наш камэнтар: Вядома, што адбываюцца пратэстныя выступы ў Эстоніі і Нарвэгіі супраць пасяленьня ў гэтых малых краінах дзясяткаў тысячаў афрыканцаў. Здавалася б, як негуманна! Але вышэйшай намэнклатуры лёгка быць “гуманнай” за кошт грамадзтваў. Намэнклатурныя дамы і кварталы ахоўвае паліцыя, іхнія дзеці вучацца ў элітных спэцшколах, якія таксама ахоўваюцца. А хвалю экзатычных людзей прапануецца прыняць на сябе простым грамадзянам. Алесь Хадасевіч 9 чэрвеня 2015 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведаміла, што пасьля візыту прэм’ера Японіі Сінза Абэ ва Украіну Расея пачала ўмацоўваць войскі і пазыцыі на Курыльскіх выспах. Наш камэнтар: Масква забрала ў 1945 г. чужое. І ведае, што там паводле вядомага прыкладу могуць раптам узьнікнуць Курыльскія народныя рэспублікі, якія потым прагаласуюць за ўзьяднаньне зь Японіяй. Украінцы і беларусы былі б ня супраць. Алесь Хадасевіч Трэба быць ворагамі нашых варагоў 9 чэрвеня 2015 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея: Польшча ў першай пяцёрцы варожых краін”. Прыводзіцца вынік апытаньня маскоўскага Цэнтру Лявады, паводле якога 22% расейцаў лічаць палякаў ворагамі. Наш камэнтар: Гучыць драматычна. Але давайце задумаемся. У мядзьвежых абдымках “вялікага брата”, з усёй яго збачэнскай любоўю акупаваная Беларусь перажывае адзін з самых трагічных пэрыядаў сваёй гісторыі. А ў лявадаўскім “сьпісе ворагаў Расеі” усё спрэс дэмакратычныя, высокаразьвітыя краіны начале з ЗША. Дык можа лепш “быць ворагам”? Юрка Марозаў 11 чэрвеня 2015 г. чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” апублікавала артыкул пад тытулам “Выміраньне Расеі ўсё больш імклівае. Вінаватыя ў гэтым гарэлка, наркотыкі і грып”. Газэта апісала заявы прадстаўнікоў расейскага ўраду аб неабходных захадах, а на прыканцы зазначыла: “Свой уплыў маюць алкагалізм і нарказалежнасьць, якая ў Расеі набыла памераў эпідэміі”. Наш камэнтар: Вось такі “Русскій мір”. Далучайцеся, народы! Юрка Марозаў 11 чэрвеня 2015 г. летувіская газэта “Kauno Diena” апублікавала інтэрв’ю з міністрам замежных справаў Летувы Лінасам Лінкявічусам. Міністар сказаў сярод іншага: “Лідэры ўкраінскіх сэпаратыстаў больш не патрэбныя Маскве, яны сваё адпрацавалі”. Наш камэнтар: Гэта заўважылі многія ў сьвеце. Масква прыступіла да ліквідацыі сваіх марыянэтак, яны замітусіліся і пачалі гукаць, што хочуць, каб іхнія “народныя рэспублікі” былі часткай Украіны. Але яны ўжо адпрацаваны матэр’ял. Або, як казалі маскоўскія камісары ў скуранках, “он слишком много знал”. Юрка Марозаў 18/6/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |