Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: “Талерантнасьці” не чакайце

Працягваецца мэтадычная гэбісцкая прфанацыя Курапатаў. Некалькі гадоў таму грамадзкасьць вывела на чыстую ваду палітрука падпалкоўніка Кузьняцова, калі ён намерваўся бяздоказна ўмясьціць туды расстраляных “польскіх афіцэраў”. Нічога не атрымалася тады ў прафанатараў, нягледзячы на вялікі лямант тут і ў жоўтым польскім сеціве. Цяпер, аказваецца, “энтузіясты” маскоўскага “Мэмарыялу” (як яны сябе называюць) узяліся за прыбалтаў. Ставяць у Курапатах мэмарыяльныя знакі ў памяць расстраляных асобаў з прыбалтыйскіх краін і запрашаюць прадстаўнікоў пасольстваў прыбалтыйскіх краін на мерапрыемства. Падставай для гэтага паслужыла для палітрука яма раскапаная “чорнымі (крымінальнымі) капальнікамі”. «Вакол раскапанай яміны былі знойдзеныя чалавечыя косткі і рэшткі адзеньня ды абутку. Вывучэньне гэтых рэчаў паказала, што яны былі зробленыя ў прыбалтыйскіх краінах,” — паведаміў ён прадстаўнікам пасольства.

Дылетанства з нахабствам “блізьняцы-брацьці”. Студэнты археалогіі ведаюць, што знойдзеныя рэчы, вырабленыя ў нейкай краіне, не абавязкова сьведчаць, што яны належылі прадстаўнікам гэтай краіны. Тут магчымае толькі дапушчэньне.

У 1988 годзе групай археолагаў Інстытута гісторыі Акадэміі навук пад маім кіраўніцтвам (пры удзеле Пракуратуры БССР і Міністэрства Ўнутраных Справаў) было зроблена археалагічнае дасьледваньне Курапатаў. Вынікі дасьледваньня адлюстраваны ў навуковай археалагічнай справаздачы (надрукавана ў Беларусі і за мяжой). Знойдзены рэчы вырабленыя ў Беларусі (Віцебск), Польшчы (Варшава, Вільня) Расеі (Растоў на Доне, Масква), Латвіі (Рыга). На некаторых рэчах фірмовыя надпісы па-польску, па-руску, па-ангельску, па-французку, па-латыску. Ўсё гэта гаворыць дакладна пра месцы вырабу прадметаў (тавараў) і ў сумяшчэньні з аналізам іншых знаходак, прадметаў, рэчаў і сытуацыяў паказвае на тое, што ў асобных магілах пэрыяду 1939-1941 гадоў былі расстраляныя і закапаныя людзі з Заходняй Беларусі, узьяднанай у 1939 годзе з БССР. Навукоўцы дапускаюць магчымасьць, што тут маглі быць пахаваныя таксама і людзі з Прыбалтыкі (Латвія). Але пераканаўчых доказаў у карысьць такога дапушчэньня малавата. (Вельмі важнай была б тут апора на дакуманты.)

Гэбоўская псэўданавука, каб заблытаць і закапаць нашы адкрыцьці і вынікі нашых дасьледваньняў навыдавала шэраг макулатуры пра Курапаты, ў тым ліку пераклалі яе
і па-польску (быў такі Гарэлік) паколькі адкрывальнік Курапатаў (аўтар гэтых радкоў) жыве цяпер у Варшаве. Сымптаматычна, што як і падпалкоўнік Кузьняцоў, ніхто зь іх не спаслаўся ніколі на навуковую археалагічную справаздачу аб дасьледваньні Курапатаў. Спасылаюцца на “яміну”, выкапаную “чорнымі капальнікамі” (якіх, дарэчы, трэба было арыштаваць і судзіць). Прытым, пішучы свае кручаныя вэрсіі пра Курапаты, гэбоўскія майстры тэхналагічнай лухты ўмудраюцца нават не пазначыць імя адкрывальніка і дасьледчыка Курапатаў. Вышэйшы пілатаж. Кісялёўшчына ў натуры. Рускае TV.

Прафанатары часта прыкрываюцца прыналежнасьцю да маскоўскага Мэмарыялу (які, дарэчы, даўно фінансуецца Крамлём). Маўляў яны беларуская філія маскоўскага Мэмарыялу. Але я паглядзеў арганізыцыйныя справы маскоўскага Мэмарыялу. Ніякай “беларускай “філіі” там не зарэгістравана.

Тое што ў курапацкіх магілах пэрыяду 1939-1941 гг. побач зь беларускімі сялянамі рабочымі і інтэлігеннцыяй пахаваны таксама палякі не выклікае сумненньняў, зыходзячы з аналізу усёй сукупнасьці фактаў, адносна габрэяў ёсьць канкрэтныя зьвесткі. Напэўна павінны быць і выхадцы з Прыбалтыкі (прынамсі з Латвіі), але навуковых доказаў гэтага дапушчэньня сабрана недастаткова. Патрэбныя дукуманты і безумоўныя сьведчаньні. Навуковы мэтад, як вядома, пачынаецца з сумненьня. Але для прафанатараў яно нічога не значыць. Сутнасьць жа гэбоўскай папулістыкі пра Курапаты, тварэньне антыбеларускіх міфаў і фальшывых легенд вакол гэтага сакральнага месца мы ведаем. Чулі ўжо ня раз. Ім важна насьлядзіць, абнізіць ўзровень падыходу, наблытаць, накруціць, каб ў людзей была каша ў галаве, І яна ўжо ёсьць. Сустракалі тут ужо палякаў, якія начыталіся фейкавых рэсурсаў і пісаньняў Кузьняцова і прыехалі сюды аддаць гонар “ахвярам Катыні”.

Вядома, Беларусь пад дваццацігадовым прэсам акупацыйнага рэжыма цяпер аслабела. Калі б такія ліпавыя “мэмарыяльшчыкі” зьявіліся б, напрыклад, у Быкаўні пад Кіевам і пачалі б вяшчаць свае выдумкі пра “польскіх афіцэраў” і ставіць знакі па недаказаных фактах (зыходзячы толькі зь меркаваньняў), то вядама, што было б. Зь іх толькі б пер’е паляцела і больш іх там ня бачылі б. Але ня доўга ўжо такое працягнецца. Канец будзе і праклятай Расеі і праклятаму гэбаўю. І тут ужо “талерантнасьці” не чакайце.

17 чэрвеня 2015 г. Зянон Пазьняк

18/6/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2015
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024