Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Валеры Буйвал: Народная праграма - Беларуская адукацыя

(Абмеркаваньне пытаньня)

Злачынная палітыка гвалтоўнай русіфікацыі павінна быць спынена адразу ж з пачаткам нармалізацыі нацыянальна-дзяржаўнага жыцьця ў Беларусі. Павінна быць спынена каланіяльная вайна на зьнішчэньне нашай мовы, культуры, традыцыі, школы. Беларуская мова павінна быць адзінай дзяржаўнай на тэрыторыі Беларусі. Нацыянальныя меншасьці краіны павінны атрымаць правы на нацыянальна-культурную аўтаномію. Далей...

25/6/2015 › Навіны

Камэнтаваць


У Берасьці апрануліся ў энкавэдзістаў

Ва ўсіх цывілізаваных краінах заканчэньне ІІ Сусьветнай вайны адзначаецца як дзень памяці аб палеглых. Там гэты дзень не сьвяткуюць, няма што сьвяткаваць, столькі людзей загінула. Далей...

25/6/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Гастроль АБСЭ

“ДэмСМІ РБ” разам з рэжымСМІ радасна распаўсюджваюць гастрольную рэкламу АБСЭ. Нагадаем, што жыхары Украіны (там, дзе ідуць ваенныя дзеяньні і за гэтым “назіраюць” асобы з АБСЭ) сустракаюць “назіральнікаў” праклёнамі, а дзе-нідзе з ужываньнем чапялы і палкі гоняць гэтых крывадушных прэч. Далей...

25/6/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Беларусы на магіле Васіля Быкава

bykau2.JPG
22 чэрвеня беларускія патрыёты прышлі на Усходнія могілкі ў Менску. Яны ўзьнялі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі над магілай вялікага сына Беларусі Васіля Быкава. Грэка-каталіцкі сьвятар айцец Зьміцер правёў хрысьціянскае служэньне. Людзі маліліся за душу нашага генія, за наш народ, за нашу Айчыну. Далей...

25/6/2015 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2015
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024