Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У Берасьці апрануліся ў энкавэдзістаў Ва ўсіх цывілізаваных краінах заканчэньне ІІ Сусьветнай вайны адзначаецца як дзень памяці аб палеглых. Там гэты дзень не сьвяткуюць, няма што сьвяткаваць, столькі людзей загінула. Пад дырыжорствам Масквы “День Победы” на падпарадкаваных тэрыторыях даўно ператвораны ў дзікія палавецкія скокі, поўныя шалёнай ардынскай радасьці. Тым больш у нармальных грамадзтвах ніхто не сьвяткуе дзень пачатку той вайны – 1 верасьня або 22 чэрвеня. Да “весёлого праздніка-карнавала” у сябе і на акупаваных тэрыторыях дадумалася толькі ардынская Масква. Хаця позьні пуцінізм уносіць выразна макабрычныя рысы ў гэтую акупанцкую весялосьць. Дзікія сцэны, нафільмаваныя 21 чэрвеня сёлета ў нашым Берасьці, — такога яшчэ ня бачылі апошнія пакаленьні беларусаў. Акупанты выбралі вельмі адэкватны дэвіз да сваёй лубянскай праграмы – “Завтра была война”. Экстрапалюючы ў часе і прасторы даўнюю рэтраспэкцыю, яны ўрачыста прэзэнтуюць свае сёньняшнія намеры. Монстры ў формах НКВД – гэта пакуль што акцёры і статысты. Але трэба ўспомніць, што ў такую форму ужо строіўся на парадзе 9 траўня сёлета адпаведны міністар дзейснага рэжыму. Яны папярэджваюць нас, што вайна будзе і будзе ў бліжэйшы час. Пакуль што яны не прызнаюцца, супраць каго яна будзе распачата на першым этапе, — супраць унутраных або зьнешніх ворагаў. Хаця адзін з “акцёрствуюшчых” цэлы дзень агучваў гараджанам свой вельмі адназначны тэкст пра “мы вам кішкі повытрясаем”. Беларусам пара зразумець, што акупанцкі карнавал становіцца жудаснай рэчаіснасьцю. Пакуль што некаторыя з прысутных сьмяяліся, а некаторыя танцавалі “летку-енку”. А вось цьвярозыя і сур’ёзныя людзі павінны схамянуцца, задумацца і прыняць рашэньне. Блізкі час, калі прыйдзецца выбіраць – быць за родную Беларусь альбо стацца разам з сваімі сем’ямі “расходным материалом” для Імпэрыі Зла. Сяргей Камароўскі 25/6/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |