Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: «ПАРАЗА ЧАЛАВЕЦТВА» У 2008 годзе ў Ірляндыі адбыўся рэфэрэндум аб Лізбонскім трактаце (гэта дакумант, прапанаваны замест Канстытуцыі Эўразьвязу з адмаўленьнем ад Бога і Хрысьціянства). Лібэральныя эўрачыноўнікі паціралі ручкі. Яны лічылі, што Эўропа ўжо ў мяшку. Але Ірляндыя прагаласавала супраць. У Эўразьвязе – разгубленасьць і шок, крах эўрапалітыкі. Толькі маніпулятарам не прывыкаць. Вырашылі націснуць на Ірляндыю і змусіць ірляндцаў правесьці паўторны рэфэрэндум. Тактыка запалохваньня і пагроз межавалася з абяцаньнямі паважаць ірляндцкія звычаі, сям’ю, сямейныя каштоўнасьці, выхаваньне дзяцей, нацыянальныя традыцыі; паабяцалі, што Эўразьвяз ня будзе ўмешвацца ў прыватнае і сямейнае жыцьцё ірляндцаў, у гадаваньне і адукацыю дзяцей і г. д. Паабяцалі грошай, гандлёвыя прэфэрэнцыі, крэдыты і інш. Ірляндцы клюнулі і паплаціліся. Па ступені ілжывасьці эўралібэралы саступаюць толькі расейцам. Паўторны ірляндцкі рэфэрэндум па Лізбонскім трактаце адбыўся ў 2009 годзе. Прагаласавалі за трактат. Пасьля чаго ўсе наступныя гады з боку Эўразьвязу адбываўся пасьлядоўны і змасаваны наступ дэвіантскай палітыкі на ірляндзкае грамадзтва. Ніхто і не зьбіраўся шанаваць ірляндзкую сям’ю, права на выхаваньне дзяцей і, тым больш, ірляндзкі Касьцёл. Мэнтальны крах кансумэнцкага (спажывецкага) ірляндзкага грамадзтва, якое стала лепш матэрыяльна забясьпечаным, адбываўся так хутка, што нават цяжка было паверыць у рэальнасьць пераменаў у гэтай каталіцкай краіне, якая яшчэ нядаўна так змагалася за сваю незалежнасьць. Тое ж і ў Паўночнай Ірляндыі. Вось тыповы выпадак перамен. У сакавіку 2015 года ўласьнік пякарні ў Паўночнай Ірляндыі верны католік адмовіўся выпякаць торт педэрасту, які замовіў надпіс на торце ў падтрымку аднаполых «шлюбаў», бо аднаполае сужыцельства не легалізаванае ў Паўночнай Ірляндыі. Пазыцыя пекара законная. Тым ня менш дэвіант падаў у суд на пекара, і суд засудзіў яго на 500 фунтаў штрафу за «дыскрымінацыю» педэрастаў. Тут жа выступае іншы скрыты дэвіант ва ўрадзе і кажа, што гэта «добры вынік для роўнасьці». Мы бачым, што там суд, фактычна, такі самы, як і ў Лукашэнкі, толькі з іншай падкладкай. Але справа ня ў гэтым. Уражвае, як хутка можа разбурыцца культура, якое крохкае яе існаваньне. Хаця здаўна вядома, якія стараньні, якія высілкі павінна рабіць грамадзтва і дзяржава дзеля падтрыманьня культуры, здароўя і жыцьцядзейнасьці чалавецтва. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя Брытанская імпэрыя, якая мэтадычна нішчыла ірляндцаў, вывезла прадукты харчаваньня з вострава і выклікала штучны неўраджай бульбы, асноўнай сельскагаспадарчай культуры ірляндцаў. Пачаўся жахлівы голад. Памерла каля двух мільёнаў ірляндцаў. (У рускіх варвараў, што пры саветах зрабілі галадамор ва Украіне, былі дасьведчаныя папярэднікі.) Каля чатырох мільёнаў ірляндцаў эмігравалі ў Амэрыку і Аўстралію. З васьмі мільёнаў насельніцтва Ірляндыі ў 1845 годзе на выспе (пасьля галадамору) засталося крыху больш двух мільёнаў людзей. (Заўважу, што па сёньняшні дзень Ірляндыя не аднавіла былую колькасьць насельніцтва. Цяпер на выспе жыве чатыры з паловай мільёны ірляндцаў.) Дэмаграфічная катастрофа ірляндцаў у ХІХ стагоддзі паставіла пад сумненьне далейшае існаваньне гэтага народа, тым больш, што брытанскія калянізатары разбуральна нішчылі ірлянцкую мову. (Тут заўважу, што пасьля нашай дэмаграфічнай катастрофы ў сярэдзіне 17-га стагоддзя, калі маскавіты ў часы «Патопу» вымардавалі палову насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага (Беларусі), мы, фактычна, ня можам падняцца як нацыя ва ўвесь рост па сёньняшні дзень.) І ўсё ж здарыўся амаль цуд. Ірлянцы выстаялі, аб’ядналіся, перамаглі і стварылі вольную Ірляндзкую незалежную дзяржаву. Аб’яднаў ірляндцаў, дапамог змагацца і выстаяць – каталіцызм, ірляндцкі Касьцёл. Калі б ні Касьцёл, які адыграў нацыятворную ролю, альбо калі б ірляндцы былі б адной канфэсіі з ангельцамі, то чалавецтва ўжо, напэўна, нават забылася пра існаваньне такога народа, як ірляндцы. Усе былі б ангельцамі. Практычна, да самага канца ХХ стагоддзя ірляндзкі Касьцёл трымаў і жывіў адзінства, культуру і чалавечнасьць ірляндзкай нацыі, пакуль ні распаўсюдзілася па Эўропе левалібэральная ерась, ні запаланіла Эўразьвяз. Ерась пачала нішчыць і кампрамэтаваць хрысьціянскі Касьцёл, прапагандуючы ўсёдазволенасьць і свабоду вычварэнцтва, сцьвярджаючы права людзей на паскудзтва і раўняючы цноту з брыдотай, абгаворваючы дзе толькі магчыма заганныя паводзіны каталіцкіх ксяндзоў. Спажывецтва, задавальненьні і грошы зрабілі тое, што стагоддзямі ня здолелі зрабіць ангельскія каланізатары. 23-га траўня 2015 года Эўразьвяз дамогся правядзеньня ў Ірляндыі чарговага рэфэрэндуму. На гэты раз – пра зацьвярджэньне законам дэвіантнага сужыцельства асобаў аднаго полу на правах шлюбу (так званы «гомасэксуальны шлюб»). Ірляндзкі народ, ачмураны ў большасьці лібэральнай гёбэльсаўшчынай, на гэты раз падтрымаў прапанову збачэнцаў. Лібэральныя сродкі інфармацыі ў Эўропе зьмясьцілі фотарэпартажы, на якіх шчасьлівы ірляндзкі народ віватуе і радуецца перамозе гомасэксуалістаў. А на фоне вясёлага шчасьлівага натоўпу крыўляецца, круціцца, узьвіваецца і пераможна трыумфуе дэвіанцкая асоба жаночага полу з незьнікальнай пячаткай распусты на твары і абліччам ведзьмы, разьняволенай і свабоднай. («Крымнаш», відаць, крычала тая ведзьма.) Вельмі сымвалічная фатаграфія. Прадстаўнік Ватыкану назваў падзею ў Ірляндыі «паразай чалавецтва». Перапоўненая нянавісьцю ад зласьлівага шчасьця дэпутатка-фэміністка ў Варшаве з задавальненьнем назвала тое «паразай Касьцёла». Маюць рацыю і Ватыкан, і яго ворагі. Толькі найбольшую паразу тут пацярпеў ірляндзкі народ. Яна для яго горшая за галадамор. Ад яе ён можа ўжо не падняцца. Нават калі разваліцца Эўразьвяз. Толькі ці разумеюць яны тое? У артыкуле «Скрынка Пандоры» я ўжо адзначаў, што з усіх таталітарных ідэалёгіяў, якія вырасьлі з маргіналізму, левалібэралізм ёсьць самай небясьпечнай для існаваньня чалавецтва, бо нішчыць адначасна і грамадзтва, і асобу знутры. Разбэшчанасьць левалібэралізму направе, практычна, не падлягае. У чарговы раз хачу сказаць пра асэнсаваную разумную неабходнасьць міжнароднага процідзеяньня левалібэралізму. Калі такога разумнага міжнароднага руху ня ўдасца арганізаваць, то чалавецтва ўрэшце (Эўропа, прынамсі) дачакаецца новых гунаў і новых манголаў, якія зьмятуць усё, не разьбіраючыся, на сваім шляху. Гэты сцэнар, на жаль, найбольш верагодны. Мне здаецца нават, што ён пачынаецца. Беларусам, ўкраінцам грузінам – ўвогуле ўсім народам Усходняй Эўропы, якія змагаюцца з расейскай агрэсіяй і з расейскай імпэрскай палітыкай, — трэба ўжо цяпер правільна выбудоўваць дачыненьні з Эўразьвязам, спыняць усялякія спробы Захаду экспартаваць сюды антычалавечае паскудства пад выглядам «правоў чалавека», «дэмакратыі», «свабоды» і т. п. (бо на справе гэта толькі нажыўкі, Траянскі конь, каб уехаць да нас са сваімі хваробамі, што называюцца ў іх «каштоўнасьцямі»). Сумны лёс і цывілізацыйная параза народа Ірляндыі хай будзе для ўсіх людзей добрай волі паважнай засьцярогай і папярэджаньнем пра неабходнасьць абароны суверэнітэту краіны, нацыі, Веры ў Бога, Хрысьціянства, сям’і, дзяцей, мовы, традыцыяў, гісторыі, культуры і ўсяго таго, што мы называем Беларускім сьвятлом у душы. 19 чэрвеня 2015 г. * * * Post scriptum Маргіналізм і вычварэнцтва Людзі, якія жывуць духоўнымі інтарэсамі і маюць духоўны вопыт, разумеюць і бачаць тактыку і кансалідаваныя праявы зла. Звычайна на індывідуальным узроўні зло праяўляецца нясьведама і стыхійна, але па фіксуемых правілах і заканамернасьцях. З узростам, ад назіраньня за тым, як растуць дзеці і зьмяняюцца людзі, прыходзіць мудрасьць, і кожны чалавек сам арыентуецца ў дачыненьнях дабра і зла. Арганізаваная тэхналёгія зла як усьвядомленая існасьць вынікае ў грамадзтве, як правіла, з агрэсіўнага маргіналізму, вылучаецца актыўнай пасіянарнасьцю і надзвычайнай салідарнасьцю ў дачыненьнях, асабліва калі маргінальная група разьвівае свой сьветапогляд у ідэалёгію зьмяненьня чалавецтва. Ідэалёгія зьмяненьня сьвету будуецца на маргінальнай нянавісьці і зьнішчэньні перашкод, бо вынікае з комплексу незаўважанай, ігнараванай меншасьці. Таму агрэсіўны маргіналізм заўсёды левы (разбуральны, нязгодны). У прынцыпе, любыя праявы агрэсіўнага маргіналізму ёсьць патэнцыяльна небясьпечныя для грамадзтва (нават калі гэта разбуральныя праявы прыхільнікаў абароны жывёл, ідэйнага вегетарыянства, паганства ці рэанімацыі гістарычнай манархіі і таму падобныя зьявы ідэйнай ускраіны). Маргіналізм – гэта заўсёды псэўданавука. У сусьветным грамадзтве, якое перажывае крызісы, можа стварыцца такое становішча і ўзьнікнуць такія абставіны, калі нейкая агрэсіўная маргінальная група набывае ўплыў, пачынае шырэй самасцьвярджацца, у тым ліку і ўдзелам ва ўладзе і ў грамадзянскай супольнасьці, часам абапіраючыся на ідэалёгію. Дэмакратыя адчыняе такія магчымасьці. Трэба разумець парадокс, што таталітарызм і ўсе віды фашызма вынікаюць якраз з дэмакратыі, якая аслабляе дзяржаўную ўладу (гэтыя дзяржаваразбуральныя якасьці дэмакратыі аналітычна адзначыў яшчэ Арыстоцель). У гісторыі дастаткова прыкладаў, калі краіны у выніку складаных абставінаў ня здолелі выйсьці з крызісу дэмакратыі і страцілі сваю дзяржаўнасьць. Найбліжэйшы прыклад – наша гісторыя (Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая). У дэмакратычнай сістэме ўсе праявы агрэсіўнага маргіналізму могуць быць небясьпечнымі для людзей, незалежна ад таго, моцная ці слабая дэмакратыя ў дзяржаве. Успомнім 90-я гады, так званае «Белае брацтва», створанае на Ўкраіне гэбоўскай агентурай Марыяй Цвігун і палкоўнікам КГБ Юрыем Крываногавым. Як дэпутату парляманта мне прышлося ўдзельнічаць у барацьбе супраць гэтай пошасьці, якая пашыралася і ў Беларусі. «Белае брацтва» загубіла лёсы мноства маладых людзей. Замбуючая гэбоўская тэхналёгія была мацнейшай за «крымнаш». Некаторыя маладзёны (псіхічныя рабы і зомбі «Белага брацтва») потым амаль не паддаваліся рэабілітацыі. Удар па псіхіцы быў такі моцны, што рабіў іх мэнтальнымі калекамі (людзі аказаліся псіхічна вырванымі з рэальнай рэчаіснасьці жыцьця). І калі б гэтую каманду ні арыштавалі ў Кіеве і ні пасадзілі ў турму, то шкоды было б яшчэ больш. Яны б залезьлі і ва ўладу. (Дарэчы, Цвігун з Данецка. Зьнешне яе часам можна пераблытаць зь Юліяй Цімашэнка. Пасьля турмы дзейнічае ў Маскве, выступае пад імем Вікторыя Прэабражэнская, падтрымлівае «русскій мір», «навароссію», Пуціна і Януковіча.) Найбольш катастрафічныя вынікі прарыву агрэсіўных маргіналаў і маргінальных ідэй былі ў ХХ стагоддзі. Тут найперш – камунізм (бальшавізм) і нацыянал-сацыялізм (нацызм, фашызм). Гэтых «неадэкватных» і маргінальных «паляпшальнікаў чалавецтва» напачатку ніхто сур’ёзна не ўспрымаў, а скончылася ўсё Сусьветнай вайной, газавымі печамі, генацыдам, ГУЛАГам, Курапатамі і дзясяткамі мільёнаў загубленых жыцьцяў. Гнасеалогія гэтых зьяў выяўлена на раньнім маргінальным этапе як калектыўная закамплексаванасьць сацыяльнай непаўнавартаснасьцю, і выхад зь яе – праз нянавісьць да ўяўных ворагаў і вінавайцаў калектыўнага комплексу (камунізм), альбо калектыўная закамплексаванасьць нацыянальным прыніжэньнем і выхад зь яго праз нянавісьць да ўяўных ворагаў і праз уяўнае ўзвышэньне над усім сьветам. У аснове агрэсіі маргіналізму заўсёды ляжыць адчуваньне (комплекс) калектыўнага прыніжэньня і комплекс узвышэньня (як альтэрнатыва выхаду з комплексу), узьнікае вобраз ворага-вінавайцы і імпэратыўнае адчуваньне нянавісьці. Маргінальны сьветапогляд заўсёды ўспрымае сам сябе носьбітам абсалютнай ісьціны. Увесь астатні сьвет, адпаведна на іх думку, альбо не дарос да маргінальнай сьведамасьці, альбо памыляецца, заблудзіў, блукае ў цемнаце. Жаданьне выправіць і палепшыць чалавецтва згодна сваіх уяўленьняў заўсёды дрэмле ў агрэсіўным маргіналізме. Уласна якраз гэтым і выклікана яго агрэсіўнасьць. (Хто цікавіцца, можа паглядзець тут: https://www.youtube.com/watch?v=qAIz4jlmvtk — даволі камічную зьяву аналагічнага «гуманітарнага» маргіналізму). Адэпты такога становішча (скажам, сярод ідэйных вегатарыянцаў) лічаць усіх астатніх людзей, якія ўжываюць мяса, пажыральнікамі трупаў, недаразьвітымі суб’ектамі, якія не разумеюць, што робяць. Прадстаўнікі агрэсіўнай («ідэйнай») галіны аматараў аховы жывёл тое ж самае думаюць пра мясаедаў, толькі ўжо як пра забойцаў жывёл. Некаторыя зь іх, паляпшаючы людзкі род, абліваюць жанчын у норкавых футрах, чырвонай фарбай, кіслатой, ці нават мачой, помсьцячы за «забойства» жывёл (хаця прычым тут носьбіты футры). Пры гэтым яны часта ня супраць паесьці смажанай цяляціны, альбо гускі зь яблыкамі і пашпацыраваць у скураных туфлях (вядома ж бо гума і ўсялякі там «поліхлорвініл» для ног ня здорава). Ды-й фарбай абліваюць толькі жанчын, бо, зразумела, ад мужчыны можна і па пысе схапіць. Вядома, ні агрэсіўныя вегетарыянцы, ні агрэсіўныя ахоўнікі жывёл, ні розныя там паганцы, друіды, крывічы, пасьлядоўнікі Ярылы ды Пяруна і т. п. ніколі сьвет пад сябе ня зьменяць, бо ідэёвая і салідарная сацыяльная база ў іх вельмі вузкая і не закранае масавай нянавісьці. Гэта вечны маргіналізм. Другая справа – сацыяльная нянавісьць бедных да багатых, экспрапрыяцыя багацьця ды спадзяваньні на камунізм, дзе ўсім усё будзе. Альбо ілюзія, што, калі немцы будуць існаваць па ўсім сьвеце, калі яны будуць звышлюдзьмі і іншых непаўнавартасных людзей ня будзе. І так добра стане ў гэтым адзіным нямецкім дасканалым сьвеце дасканалых звышлюдзей. Маргіналізм такога сацыяльнага і нацыянальнага накірунку ад пачатку быў небясьпечны, бо прадугледжваў шырокую грамадзкую базу, і ў выпадку зьбегу абставінаў мог выйсьці з маргінальнай абалонкі, здабыць уладу над грамадзтвам і пачаць яго прыстасоўваць пад свае ўяўленьні. Пэўны замах на раскол чалавецтва мае маргіналізм жаночага кшталту (агрэсіўныя накірункі фэмінізму), заснаваны на палавой нянавісьці. Але ў рэальнасьці дрэйф гэтай галіны, наканавана кіруецца ў апэндыкс, у левае вычварэнства, у злучэньне з дэвіанцтвам. Уважлівы аналіз зьявы палавога сацыяльнага вычварэнства (улічваючы маральна-этычныя і праўныя перамены ў дэмакратычным сьвеце) прыводзіць нас да высновы аб вялікай і рэальнай небясьпецы для цывілізацыі, калі не задзейнічаць адпаведныя меры. Тэарытычна тут выводзіцца магчымасьць усталяваньня сістэмы біафашызму, якога яшчэ ня ведаў сьвет. Зачаткі яго пункцірам можна заўважыць ужо сёньня. (У гісторыі тэрор вычварэнцаў выразна праявіўся ўжо ў эпоху Французкай рэвалюцыі і ў час бальшавіцкай рэвалюцыі ў Расеі.) Пра гэта, практычна, ніхто ня піша, і я мяркую, можа нават ня думае пад уплывам памылковых уяўленьняў, навязаных лібэральнай прапагандай. Прапаганда грунтуецца на фальшывых сцьвярджэньнях, што гомасэксуалізм – гэта не збачэнства, не хвароба, не загана і не распуста, а прыродная зьява. Кожны год, маўляў, у грамадзтве нараджаецца пэўны адсотак людзей, схільных да гомасэксуальных сувязяў. А таму гэта, маўляў, нармальна. Апошнія дасьледваньні Інстытута Гэллапа, праведзеныя па ўсёй Амэрыцы (красавік 2015, 50 штатаў, больш 80 тысяч асоб) паказалі, што амаль 0,5% амэрыканцаў залічваюць сябе да людзей, якія знаходзяцца ў аднаполым партнёрстве. Іншыя дасьледваньні гэтага Інстытута падвышаюць агульную цяперашнюю колькасьць дэвіантаў ЗША да 3% насельніцтва. Дакладных лічбаў ніхто не называе, бо сюды падключана прапаганда гомасэксуалізма. Але зразумела адно – колькасьць іх у Амэрыцы павялічваецца і ня толькі на паперы. Тым часам калі ў чалавека інстынкт працягу роду збочаны на неадэкватныя паводзіны, то гэта ня толькі ня ёсьць нармальна, але і супярэчыць прыродзе. Вымоўна тое, што ў розных месцах і ў залежнасьці ад асяроддзя (цяпер гэта добра бачна) адсотак гомасэскуалістаў у амэрыканскім грамадзтве павялічваецца ў шмат разоў. Чым больш збачэнцаў навокал, тым больш вырастае іх агульная колькасьць. Збочаная распуста множыцца ад наяўнасьці распуснага асяроддзя, а не ад нараджэньня. Фактычна (і гэта пацьвярджаецца логікай, рэчаіснасьцю і падтрымліваецца гісторыяй) гомасэксуалістамі (асабліва пры гомафашысцкай уладзе, якая ў прынцыпе магчымая) можа стаць большасьць распуснага грамадзтва. У спэцыяльных дасьледваньнях на прыкладах паказана і апісана, якім чынам можа ўзьнікнуць неадэкватная палавая арыентацыя ў падлеткаў у час гарманальнага пасьпяваньня ( і нараджэньне з дэфэктам тут ні пры чым). Прытым неадэкватнасьць можа праявіцца па-рознаму (нават да неадушаўлённых прадметаў). Вельмі важна тут правільнае выхаваньне дзяцей, здаровая абстаноўка, увага і кантроль бацькоў, прышчапленьне абавязкаў працы, пашырэньне жыцьцёвых інтарэсаў падлетккаў. Гомасэксуалізм і палавая неадэкватнасьць – гэта нэрвова-псіхічная хвароба (палавая функцыя – гэта, перш за ўсё, псіхіка, тут узьнікаюць прабоі і тут яе трэба лячыць). Так лічыць бальшыня псіхіятраў ва ўсім сьвеце. У 1992 годзе у выніку беспрэцэдэнтнага палітычнага ціску лібэральнага лобі СААЗ прагаласавала за выключэньне педэрасьціі з сьпісу псіхіятрычных дыягназаў (што само па сабе абсурдна, такія пытаньні не вырашаюцца галасаваньнем дзеячоў і не зьяўляюцца законам для навукі). Праз пяць гадоў пасьля абсурднага рашэньня СААЗ Амэрыканская Псіхіятрычная Асацыяцыя са свайго боку зноў пацьвердзіла хваробу гомасэксуалізма як зьяву псіхічнага расстройства (70% псіхіятраў). Але гэта ўжо нічога не вырашае. Рашэньне СААЗ забараняе псіхіятрам і нэўрапатолагам лячыць педэрасьцію. Гомасэксуалізм вольна крочыць па планэце. Тактыка дэвіантаў Усё стала адбывацца вельмі хутка і на нашых вачах. Легалізацыя збочанай распусты ў заходніх дэмакратычных краінах паказала зьяву, у якую некаторым цяжка паверыць, але фактам ёсьць тое, што адбываецца вельмі ўпорыстае, пасьлядоўнае і салідарнае заваяваньне дэмакартычнага сьвету агрэсіўным вычварэнствам. Справа ідзе зусім не аб абароне правоў дэвіантаў (ім насуперак прыроды дадзены ўжо ўсе правы), справа йдзе аб зьмяненьні балансу ў сьвеце на карысьць зла і аб ліквідацыі маральнай і жыцьцёвай прасторы хрысьціянскай цывілізацыі. Прытым адбываецца ўсё гэта ўсьвядомлена, з разуменьнем працэсаў і сутнасьці барацьбы. Гомасэксуалізм пераўвасобіўся ў ідэалёгію. Фармальная прыналежнасьць да жаночага полу сярод гэтай групы збачэнцаў ператвараецца таксама ў палавую ідэалёгію, якая змагаецца з супроцьлеглым полам за … ліквідацыю пола і паняцьця полаў, сям’і, бацькоўства і мацярынства. (Некаторыя краіны Эўразьвязу ўжо нават антысямейныя законы прынялі, забаранілі маму называць мамай, а тату татам.) У паняцьцевай сістэме збачэнцаў прысутнічае асэнсаваны сатанізм (гэта значыць нянавісьць да чалавечага і чалавецтва), на падставе неабмежаванай волі індывідыюма і поўнай свабоды ад абавязкаў і ад якога-небудзь парадку альбо табу. У мяне складваецца ўражаньне, што ў цяперашнім сьвеце нават адукаваныя людзі, якія падвержаныя левай прапагандзе, не разумеюць, што адчыняецца перад імі і з чым маюць справу. Маргінальная група дэвіантаў на планеце невялікая, нават мізэрная, але пашыраецца ўвесь час і распаўсюджана па ўсім заходнім сьвеце. Створана ўражаньне цераз сродкі масавай інфармацыі, праз палітычную і грамадзкую практыку, што быццам бы іх поўна, што яны ўсюды і што іхныя клопаты і праблемы ёсьць галоўным зьместам дэмакратыі, датычаць усяго грамадзтва і кожнага чалавека. Практычна, не адбываецца ніводнага палітычнага сходу, ніводнай прэсавай канфэрэнцыі (ці «он-лайну»), каб ня выскачыў які-небудзь журналіст-педэраст і ня выгукнуў пытаньне эпохі: «А як вы адносіцеся да гомасэксуалістаў?» Маргінальны сьветапогляд дэвіантаў і салідарная ідэалёгія гэтай групы маргіналаў фармуецца на тых жа псіхічных падставах і паталёгіі, што і пазыцыя агрэсіўных вегетарыянцаў, фашыстаў-камуністаў, паганцаў, чакальнікаў «канца сьвету» і г. д. Гэта значыць на падсьведамым пачуцьці прыніжанасьці, непаўнавартаснасьці, нянавісьці і помсты ўсяму сьвету. Формула «хто быў нікім, той стане ўсім» (словы камуністычнага гімну) у камуністычным зьмесьце – гэта формула рэвалюцыі, насільля і гвалту, дарога «з гразі ў князі», калі дно мусіла б стаць верхам (усё ўжо пацьверджана гісторыяй). Тым часам дакладна гэтая ж самая формула можа мець эвангельскі зьмест, калі падразумявае дарогу эвалюцыі, духоўнага ўдасканаленьня, жыцьця па запаведзях і ў выніку – дасягненьне справядлівасьці індывідуальнага духа (мэнтальнасьці). Дарога зла традыцыйна выкарыстоўвае падмену паняцьцяў, часта ў ідэнтычных фармулёўках, і, што сымптаматычна, – гэтая падмена заўсёды напоўнена антыхрысьціянскім зьместам на базе рафінаванага рэлятывізму, але ў канцовым выніку – наўпроставым адмаўленьнем Бога. З маргіналізму любой масьці, зь ерасяў і сэктаў, зь беднасьці і прыніжанасьці, з пыхлівай непрызнанасьці, з прэтэнзіяў слабасьці і распуснай волі ніколі ня вырасла, не самасьцьвердзілася і ня выйшла нічога добрага. Дэмакратыя і свабода ствараюць найлепшыя ўмовы для рэалізацыі адрынутага, адкінутага і непрызнанага. Бо натуральны адбор непоўнавартасны ў сьвеце, дзе ўладараць грошы і поўная свабода інфармацыі. Адбор будзе зроблены тымі, хто завалодае гэтымі сродкамі. Тактыка дэвіантаў якраз і ўлічвае вызначальныя якасьці дэмакратычнага сьвету. Салідарная база ў соцыюме ў іх нешматлікая (ня масавая), але моцная (фактычна, абсалютная), бо заснавана на канкрэтным азначэньні кожнай дэвіанцкай асобы, якія знаходзяцца ва ўсіх сфэрах грамадзтва. Гэта каласальна павялічвае ўплыў малых групаў пры ўзгодненай палітыцы і не патрабуе спэцыяльных сацыяльных сувязяў і знаёмстваў паміж асобамі (салідарнасьць па вызначэньні, як у габрэйскім сьвеце). Стратэгічная задача – павелічэньне колькасьці дэвіантаў і павелічэньне ўплыву. З гэтай мэтай прапагандуецца ідэалёгія роўнасьці з нармальнымі людзьмі. У гэтым сэнсе заходняе грамадзтва, практычна, ужо акалпачанае і разважае ўсьлед за вычварэнцамі пра нібыта натуральны падзел людзей на гомасэксуальных і гетэрасэксуальных. (Адзначу, што гэтая фальшывасьць ёсьць фундамэнтальная разбуральная заваёва вычварэнцаў.) Дэвіанты цалкам уключаныя ў палітычнае існаваньне і ідэалёгію лева-лібэральных сіл, забясьпечваюць ім пэўны адсотак галасоў на выбарах узамен за далейшыя льготы, магчымасьці і папулярызацыю гомасэксуалістаў. Фактычна, адбылося палітычнае зьліцьцё вычварэнцтва і партыяў левага накірунку. З гэтага часу гомасэксуалісты і лесбы праніклі ва ўладу, займаюць пасады міністраў, амбасадараў і нават прэм’ер-міністраў, уладкоўваюць публічныя так званыя гомасэксуальныя «шлюбы» на вышэйшым урадавым узроўні, пад звон бакалаў і воплескі акалпачанай публікі. (Гэта ўжо не Оруэл зь яго раманам, а нешта за межамі Оруэла.) Вычварэнцтва на нашых вачах робіцца арганізаванай палітычнай сілай, прысутнасьць яе ва ўладзе заходніх краін павялічваецца з кожным годам. (Нагадаю, што камунізм і фашызм таксама нарадзілася ў Заходняй Эўропе як прадукты крызісу і паразы дэмакратыі.) Тактыка вычварэнства ва ўсім сьвеце прасочваецца зараз наглядна і рацыянальна. Назаву яе па этапах і пунктах. Напрыклад. У час абстрэлу пазыцыяў Талібана ў Аўганістане амэрыканскія артылерысты напісалі дзеля жарту на ракеце адпаведнае пажаданьне ворагу з называньнем фаласа і пальнулі па Кабулу. Нейкім чынам гэты жарцік стаў вядомы вычварэнцам у ЗША. Лесбы з адной арганізацыі напісалі скаргу амэрыканскаму камандаваньню, што гэта, маўляў, «гамафобія» і непавага да «геяў» і запатрабавалі прабачэньняў перад педэрастамі. Падняўся вэрхал у жоўтым друку, пачалі выказвацца «палітыкі». У выніку такога «гевалту» на пустым месцы камандваньне «вэрбальна» пакарала салдат, і яны папрасілі прабачэньня ў лесбаў і педэрастаў. Правіла няўхільнага рэагаваньня – гэта ёсьць мэтад дрэсіроўкі натоўпу, які дзейнічае эфэктыўна там, дзе ёсьць дурныя законы і сістэма, здольная іх выконваць. Такіх оруэлаўскіх фактаў цяпер шмат. Дрэсіроўка абывацеля з боку збачэнцаў ідзе поўным ходам. На фота №3 мы бачым такую выдрэсіраваную пару добрапрыстойных ірляндзкіх католікаў (і можа нават гэта той пекар з жонкай, якога ўжо навучылі выпякаць торт педэрастам). Яны адчулі ход гісторыі, зразумелі, як трэба сябе паводзіць і экзальтавана радуюцца перамозе гомасэксуалістаў, распусту якіх будуць аплочваць сваімі падаткамі (Айман дэ Валера, відаць, перавярнуўся ў труне). Такім чынам, аналізуючы становішча ў Эўропе і ЗША, мы бачым, што адсоткава мізэрная (пакуль што) супольнасьць дэвіантаў, выкарыстоўваючы магчымасьці дэмакратыі, дамаглася непрапарцыянальна каласальных посьпехаў, пераваг і нават перамог у традыцыйна каталіцкіх краінах, зьяўляючыся тым часам закаранелымі ворагамі Хрысьціянства. Рацыянальная тактыка гэтай салідарна павязанай збочанай групы людзей накіраваная на дамінацыю ў грамадзтве і ўражвае сваімі вынікамі. Прычына гэтага, на мой погляд (тут паўтаруся), закладзена у базавай аснове групы, ва ўлучэньні яе ў левыя партыі і ў прысутнасьці на розных ўзроўнях дэмакратычнага грамадзтва (у тым ліку на ўзроўні інфармацыі і ўлады). Тыя зьмяненьні сацыяльных структур, ідэалогіі, шкалы каштоўнасьцяў, якія адбыліся за апошнія дваццаць гадоў на маіх вачах у Эўропе і ў Амэрыцы, – ўражваюць. Некаторыя ўспрымаюць гэта як пачатак Апакаліпсы. Некалькі гадоў таму прэзыдэнт Абама (які падтрымлівае збачэнцаў і спрыяе гомасэксуалістам) адмяніў забарону гомасэксуалістам на службу ў войску (практычна, пачалася прапаганда педэрасьціі ў амэрыканскай арміі). Ў войску адбыліся рэзкія перамены і зьявіліся праблемы, якія ніхто зь генэралаў ня ведае як вырашыць, калі не адмяніць гомасэксуальны закон. Другую Сусьветную вайну разьвязалі левыя сілы, якія (кожная па-свойму) карысталіся ідэалёгіяй сацыялізму. Ні адна ні другая левая сіла не адлюстроўвала сфэру дабра. Вайна пачалася паміж антычалавечымі групамі зла за валоданьне сьветам (плянэтай). Людзі добрай волі і іншыя краіны былі вымушана ўцягнуты ў сусьветную бойню. Сытуацыя, якая выявілася ў 2014 годзе пасьля агрэсіі Расеі на Ўкраіну, паўтарае схему падзелаў, аналагічна як было тое перад Другой Сусьветнай вайной. З аднаго боку імпэрская гэбісцкая Расея з замбаваным насельніцтвам і фашысцкай ідэалогіяй «русский мир», з другога – дэмакратычны Захад (Эўразьвяз і ЗША), апанаваны левалібэральнай палітычнай і ідэалагічнай (у пэрспэктыве біафашысцкай) ерасьсю. Ні адна пазыцыя рэальна не адлюстроўвае сілы дабра. Фашысцкая пазыцыя «русского мира» – гэта тыповая агрэсіўная схема міжнародных дачыненьняў тыпу мінулавечнага нямецкага «нацызму» з звужанай грамадзка-сацыяльнай базай (рэальна не планетарнага маштабу, але якую рускія імпэрыялісты імкнуцца штучна пашырыць). Левалібэральны Захад – гэта схема міжнароднага эканамічна-палітычнага суіснаваньня з агрэсіўнай пазыцыяй экспансіі леваліберальнай ідэалогіі антычалавечых антыкаштоўнасьцяў, якая абапіраецца на дэвіанцкую базу ўсяго сьвету і спрыяе яе легалізацыі. Прывяду толькі адзін факт з тысячаў. У 2013 годзе Дзяржсакратар Джон Керы выступіў перад супрацоўнікамі Дзярждэпартамэнту ЗША і сказаў пра асаблівую ролю Дзярждэпа ў падтрымцы гомасэксуалізма ва ўсім сьвеце, назваў гэты накірунак «самым сэрцам» палітыкі ЗША і галоўным пунктам высілкаў Адміністрацыі Абамы ў міжнароднай палітыцы». Керы спаслаўся пры гэтым на Абаму, якога працытываў. Абама: “барацьба за спыненьне дыскрымінацыі ў дачыненьні да лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і транссэксуалаў зьяўляецца глабальнай праблемай і той, якая займае цэнтральнае месца ў прыхільнасці Злучаных Штатаў ў справе падтрымкі правоў чалавека.” http://www.state.gov/secretary/remarks/2013/06/210411.htm Адкрыта і зразумела. У ідэалогіі «Правы чалавека» цэнтральным месцам ёсьць інтарэсы лесбаў і педэрастаў. У палітыцы прэзыдэнта Абамы – гэта «сэрца палітыкі». Канфлікт Расеі з Захадам, які пачаўся нападам на Ўкраіну, абумоўлены імпэрскімі інтарэсамі Расеі. Але на узроўні масавых мэнтальных дачыненьняў людзей, як ў Расеі, так і на Захадзе, галоўным разыходжаньнем і галоўным выбарам у канфлікце ёсьць якраз маральная і цывілізацыйная праблема – праблема штучнага стварэньня дамінацыі лесбаў і педэрастаў над грамадзтвам, палітычным экспартам збачэнства па ўсім сьвеце і ўсяго, што з гэтага вынікае. Гэтая праблема ня ёсьць толькі тэмай прапаганды. Тут чалавечы выбар сьвету, у якім людзі хацелі б жыць, выбар, які робіцца незалежна ад прапаганды (хоць прапаганда і існуе). У гэтым жа накірунку (накірунку выбару сьвета) ўплывае на расейскія масы і руская гёбельс-прапаганда. Галоўнае абзываньне ўкраінскіх ваяроў і лаянка з боку расейцаў ў Данбасе – гэта «піндосы» і «педэрасты». Маўляў рускія ваююць за «руский мир» супраць «хахлоў-піндосаў». Ў «рускім сьвеце» – такія ацэнкі Захаду, НАТО і ўкраінцаў ёсьць массавым паняцьцем. Падтрымка Пуціну і расейскай агрэсіі на Захадзе даволі заўважная і вынікае зь некалькіх прычынаў: дзеяньняў рускай агентуры, ўплыву рускай гёбельс-прапаганды, подкупу заходніх палітыкаў рускімі грашыма. Акрамя таго ў палітыцы некаторых правых партыяў Захаду падтрымка Пуціну выводзіцца з масавай сьвядомасьці заходніх людзей (тое, пра што мы тут гаворым) – з непрыняцьця палітычна-біялагічнага збачэнскага маразму левалібэралаў зь іх «правамі гомасэксуалістаў», разбурэньнем сям’і і разбэшчваньнем дзяцей. Такіх людзей на Захадзе ёсьць яшчэ больш паловы, і амаль палова з гэтай паловы схільная пдтрымліваць Пуціна і Расею ў яе агрэсіі супраць Украіны і лібэральнага Захаду. Мы маем на ўвазе не «ліпэнаўцаў» (іх Масква купіла за 9 мільёнаў даляраў), а звычайных заходніх абывацеляў, якія захавалі чалавечае аблічча і маральную годнасьць хрысьціянскіх людзей (пры поўным палітычным інфантылізме, што да ацэнкі Расеі). Дастаткова паглядзець камэнтары некаторых заходніх (амэрыканскіх) «сайтаў» і там (нават адкінуўшы палову тэкстаў на троляў) мы знойдзем мноства выказваньняў такога кшталту: «Каб адбіць гей-прапаганду, што паглынае ўвесь сьвет, патрэбна моцная і зьяднаная нацыя! Падтрымліваю і зычу Пуціну ўсяго найлепшага. Калі б я толькі мог чым-небудзь дапамагчы…» «Жадаю, каб нашыя лідары і наша краіна прынялі тыя ж законы, што і Расея, каб абараніць нашых дзяцей ад хваробы гомасэксуалізма, што распаўсюдзілася па ўсім сьвеце!» «Дзьве рэчы адыгралі значную ролю ў зьнішчэньні нашай некалі вялікай нацыі… Прапаганда фэмінізма і гомасэксуалізма.» «Расея мае рацыю: гомасэксуалісты хочуць толькі распускаць свае брудныя рукі на юных і нявінных дзяцей. Яны хочуць зрабіць гомасэксуалістамі ўсё насельніцтва Зямлі, і адзіны спосаб таго дасягнуць – разбэсьціць нявінныя розумы дзяцей. ЗША ужо здаліся, дазволіўшы геям вучыць гомасэксуальным паводзінам у сярэдніх школах, і бойскаўты Амэрыкі сталі рассаднікамі гомасэксуалістаў. Расея мае рацыю, што адносіцца да гомасэксуалізма як да хваробы.» «Мяркую, што гомасэксуалісты (у ЗША пад кіраўніцтвам Абамы) самы сабе шкодзяць тым, што робяцца занадта агрэсіўнымі. Яны змагаюцца не за свае правы, а за тое, каб заваяваць увесь сьвет і ўсіх зрабіць гомасэксуалістамі. Тады чалавецтва вымра.» «У Злучаных Штатах бацькі ўжо даўно адмовіліся абараняць сваіх дзяцей. Адбываецца ўсёмагчымае прыніжэньне дзяцей. Людзі ў ЗША вар’яты, яны скора дазволяць займацца сэксам са сваімі сабакамі.» Тут сэнс ня толькі ў думках, якія выказваюць амэрыканцы, а ў тым, што такіх камэнтароў поўна. Гэта я прыводжу іх для ілюстрацыі становішча (якое ня простае). З другога боку – тут тупіковая рэчаіснасьць. Калі адно палітычнае зло змагаецца з другім палітычным злом, то ў народа няма выбару і людзі бывае выбіраюць, тое, што ім бязвыхадна часткова падыходзіць (альбо больш бясьпечнае), часам не задумваючыся, што з таго можа стацца ў канцы. Так выбіралі некалі нязгодныя людзі ў часы 2-й Сусьветнай вайны паміж Сталінам і Гітлерам. Потым яны амаль усе былі зьнішчаныя пераможцамі (і ня важна, зь якога боку зла). Але былі і такія, што змагаліся супраць адных і другіх. Такой бала пазыцыя у часы 2-й Сусьветнай вайны ў палякаў, украінцаў і ў беларусаў (класіка гэтакіх паводзінаў – дзейнасьць нацыянальнага героя Ўкраіны Стэпана Бэндэры). Такая пазыцыя мусіць быць у нас, беларусаў, і цяпер. Няма ў нас спадзяваньняў на сапраўды ўжо гнілы Захад, ня можам мы ўспрымаць ягоныя разбуральныя лявацкія антыкаштоўнасьці, і няма ў нас супольных справаў на агрэсіўным, імпэрскім і разбуральным рускім Ўсходзе. Наша надзея, наша будучыня і наш рай – тут, на роднай зямлі, ў вольнай Беларусі. * * * Выхады з сістэмнага крызісу і нават з цывілізацыйнага краху чалавечая гісторыя даўно знайшла і адпрацавала. Тут два галоўныя падыходы: альбо унутраныя перамены ў сістэме і адраджэнье пэрспэктывы (нармальнасьці), альбо дыктатура, якая жорсткай палітыкай рэпрэсіяў і фізічнага вынішчэньня вяртае грамадзтва на зыходныя пазыцыі і потым (як правіла) сама можа стаць ахвярай гэтага адроджанага грамадзтва з усімі ацэнкамі сваіх «антылюдзкіх» злачынстваў і морду «супраць чалавецтва» і з адпаведным пакараньнем злачынца-дыктатара (які на справе гістарычна ўратаваў сістэму). Ў гісторыі – клясычны прыклад – гэта перамены ў Рымскай імпэрыі. У сучасным сьвеце найбольш вымоўны прыклад – дыктатура Піначэта ў Чылі. Завяршаючы гэтую эсхаталагічную ўстаўку, мушу сказаць, што, як на мой погляд, ні першага ні другога выйсьця з левалібэральнай сістэмы дэмакратыі на сёньняшні дзень не праглядаецца. Адбыліся ўжо занадта істотныя разбурэньні базавых асноў культуры ў сьведамасьці пакаленьняў, што прывяло да нэгатыўнага адбору у папуляцыі цэлых нацыяў і найперш адбілася на эліце. Ў Эўропе ужо даўно не існуе вялікіх мудрых палітыкаў, вялікіх філосафаў, пісьменьнікаў, мудрацоў, уладароў дум чалавечых, нават мастакоў. Наверх ўсплыла драбяза, бюракратыя, прадажнасьць, збочанасьць, дылетанства, геданізм і пустата. Тым ня менш Захад яшчэ валодае вялікім творчым і духоўным патэнцыялам і пра «канец гісторыі» (як мяркуюць некаторыя) гаварыць рана. Сёньня (ды і заўсёды) яшчэ трэба змагацца за добрае, сьветлае, чыстае. Кончанае грамадзтва (якое не паддаецца ні разьвіцьцю ні рэабілітацыі) – гэта імпэрская Расея. Нэгатыўны генетычны адбор там адбываўся на працягу усёй гісторыі і ў 1917 годзе прывёў да захопу ўлады і поўнай перамогі чэрні, крыміналу, бандытаў і дурняў, якія фізічна вычысьцілі (забілі) усё, што заставалася яшчэ сумленным і адукаваным у расейскім грамадзтве. Далейшае разьвіцьцё насельніцтва расейскага «скопішча зла» магчыма толькі праз дэзінтэграцыю імпэрыі (да чаго ў Расеі ніхто не гатовы). Цяпер гэтая цёмная хворая імпэрыя, апраўдваючы агрэсію, хоча выставіць сябе выратавальніцай чалавецтва. Абсурд ідэалогіі «правоў чалавека» і падзей на Захадзе асабліва вымоўны з таго гледзішча, што пытаньне з дэвіантамі ў цэлым магло быць вырашана ў грамадзтве значна лягчэй, чым, скажам, з алкаголікамі (хаця хвароба алкагалізму лічыцца невылечнай) ці з іншымі хваробамі «сораму» (сіфіліс і т.п.). Выключэньне педэрасьціі з сфэры медыцынскіх дыягназаў лабіяванымі чыноўнікамі СААЗ прывяло да таго, што медыцынскія дасьледваньні ў гэтай галіне амаль не праводзяцца, а лячэньне забараняецца (супярэчыць закону). Чаму так сталася, мы ўжо ведаем. У лёсы гэтых людзей умяшалася палітыка. Левалібэральная чэрнь выкарыстала дэвіантаў у палітычных інтарэсах, выпусьціўшы джына з бутэлькі як прыладу ў змаганьні з Хрысьціянствам і традыцыйным парадкам, напрацаваным чалавецтвам. Разглядаючы гэтую тэму, трэба разумець, што з палавымі вычварэнцамі, гэтак жа сама, як з бандытамі, тэрарыстамі ці замбаванымі сэктантамі, немагчымыя ніякія рацыянальныя дыскусіі і абмеркаваньні. Гэта бессэнсоўны варыянт паводзінаў. Тут патрэбныя толькі канкрэтныя дзеяньні і прыняцьце адпаведных захадаў. Для змаганьня з міжнароднай пошасьцю мусіць быць міжнародны рух, аб’яднаньне хрысьціянскіх высілкаў. Такі рух мусіў бы ўзьнікнуць даўно, але цяпер, пасьля катастрофы ў Ірляндыі, гэта стала ўжо неабходнасьцю. Наступнай ахвярай намечана Польшча. На працягу шэрагу гадоў я назіраю як паступова крок за крокам праштурхоўваюцца брудныя пляны супраць гэтай каталіцкай краіны. За апошнія некалькі гадоў (асабліва пасьля гібелі прэзыдэнта Леха Качынскага і польскай нацыянальнай палітычнай эліты ў 2010 годзе) польскае грамадзтва пачало паддавацца наступу дэвіантаў і збочанай палітыкі Эўразьвязу. Нават моладзь апусьціла рукі. Ў 2012 годзе група палякаў вышла ў Вроцлаве на дэманстрацыю з плякатамі кшталту: «Педэраст – гэта гучыць ганарова», «Я ганаруся, што ёсьць мамай гея», «Я ганаруся, што ёсьць мамай лесбы». Такая вось польская рэальнасьць (фота 4). У сувязі з ваеннай пагрозай з боку Расеі, не сумняваюся, што Эўразьвяз скарыстае гэта і пачне ціснуць на Польшчу ў пытаньні гамасэксуалістаў. Што з гэтага атрымаецца, ня буду казаць, каб не пакрыўдзіць польскі гонар. Змаганьне за права чалавецтва быць чалавецтвам вынікае з самой яго прыродыі і Боскага прадвызначэньня. Першае патрабаваньне – павінна быць спынена прапаганда, рэкляма і папулярызацыя гомасэксуалізму, дэвіанцтва, і дэвіанцкіх дачыненьняў у Эўропе і Амэрыцы. Другое – мусіць быць адменена рашэньне СААЗ 1992 года і распачаты сур’ёзныя медыцынскія дасьледваньні і лячэньне гомасэксуальных адхіленьняў псіхікі і арганізма чалавека. Гэтыя пытаньні трэба будзе ставіць таксама перад заходнімі прадстаўнікамі Эўразьвязу, якія часам прыяжджаюць ў Беларусь, каб спаткацца з адміністрацыяй узурпатара ўлады і з апазыцыяй, якую яны ўтрымліваюць. Грубае парушэньне правоў хрысьціянаў у Эўразвязе (як з тым ірляндзкім пекарам) і навязваньне там для бальшыні нармальных людзей збочаных уяўленьняў дэвіантаў і сэксуальна хворых асоб ня можа ня выклікаць непакою тут у нас, у яшчэ адносна здаровай частцы Эўропы (якую нішчыць прарасейскі антыбеларускі рэжым). Практычна, мы ня маем яшчэ ніякай сілы і спосабу, каб уздзейнічаць у гэтым на палітыку і ўлады моцных краінаў Эўропы, але мы маем там аднадумцаў у грамадзтве, і іх трэба падтрымаць. Мусіць быць спынены экспарт збачэнстваў і вычварэнскіх дачыненьняў з боку Эўразьвязу ў іншыя краіны і тым больш фінансаваньне гомасэксуалізму за мяжой. Іншыя краіны мусілі б прыняць прэвентыўныя законы, запабягаючыя распаўсюджаньню дэвіанцкай распусты і заганных адносін. У пэрспэктыве мусіць быць перагледжана ўсё заканадаўства ў краінах Эўразьвязу адносна гомасэксуальных адносінаў на падставе агульначалавечай нормы, якая сьведчыць, што легалізацыя палавога збачэнства гомасэксуалізма ня мае ніякіх адносінаў да дэмакратыі і правоў чалавека. Людзям добрай волі ў Эўропе трэба брацца за працу. Змаганьне здаровых людзей і здаровых сіл дасьць здаровыя вынікі. 26. 06. 2015 г. Зянон Пазьняк 28/6/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |