Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Адным з важных аспэктаў навуковай і публічнай саветалогіі была параўнальная ацэнка таго, што было да, і таго, што стала пасьля кастрычніцкага пераварота 1917 года. Навуковыя аўтарытэты і сярэднестатыстычныя людзі зьдзіўляліся: гэта ж трэба было бальшавікам зрабіць усё гнюсьней і жахлівей, чым пад раманаўскай манархіяй. 29/7/2015 › Навіны Агляд замежнага друку (16-21.07. 2015) Дапатопная дзікасьць 16 ліпеня 2015 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” паведаміла, што ня менш як 94 чалавекі (уключна з 5 дзецьмі) былі ўвязьненыя або ўкрыжаваныя ў Сірыі экстрэмісцкай групоўкай Ісламская Дзяржава падчас мусульманскага сьвяшчэннага месяца Рамадана за тое, што не прытрымлівалі посту. 29/7/2015 › Навіны Кітай адмаўляецца ад расейскага газу Рэалізацыя праекту паставак Кітаю расейскага газу па газаправоду “Алтай”, таксама вядомаму як “Сила Сибири-2”, адкладваецца на нявызначаны тэрмін. Пра гэта паведамляюць “Ведомости” са спасылкай на двух фэдэральных чыноўнікаў. 29/7/2015 › Навіны О, ну нарэшце ўсё становіцца на свае месцы. У камандзе Таццяны Караткевіч аб’явіўся Ігар Драко. Гэта курчавы ўсмешлівы мужчына, што ідзе за шырокай спінай Андрэя Дзмітрыева. 29/7/2015 › Навіны Подзьвіг патрыётаў з горада Тарэза Часам мы робім учынкі проста таму, што так трэба. І крайне рэдка, гэтыя ўчынкі становяцца падзеямі гістарычнага маштаба. 17 ліпеня 2014-га года два патрыёты Украіны, жыхары горада Тарэза Данецкай вобласьці зрабілі фотаздымкі расейскага зэнітна-ракетнага комплекса “Бук” у момант праезду яго па горадзе і адразу пасьля пуска ракеты па “Боінгу”. 29/7/2015 › Навіны Мы ўсё думалі над прычынамі таго, што тав. Някляева перавялі на пасаду ў новую апазыц-кантору, а на яго месца ў вядомай “Говпраўду” пасадзілі вядомага правакатара тав. Дзімітрыева. Ракіроўка была не выпадковая. 29/7/2015 › Навіны На сайце непараўнальнай Хартыі 23 ліпеня зьявілася інтэрвью з прыкметным пэрсанажам мясцовага апазыц-балагана – В. Арэшкам Цытуем: 29/7/2015 › Навіны Мы ніколі яго ня бачылі, але мабыць ён чалавек малады – рэпарцёр белрэдакцыі Радыё Свабода І. Карней. Ён спыніў сваю ўвагу на чарговым кандыдаце ў прэзыдэнты – на “казацкім атамане” Улаховічы. 29/7/2015 › Навіны Пачалося “царства электаральнай дэмакратыі”. На вызначаных рэжымам месцах нават не ганяюць за Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Стой сабе і нічога табе не будзе. Гэта займаюцца зборам подпісаў групкі, якія за кандыдатку ў кандыдаты Т. Караткевіч. Яны, аказваецца, патрыёты. 29/7/2015 › Навіны “ДэмСМІ” зноў прапіярылі групку стылёвых цітушак, якія займаюцца імітацыяй дзейнасьці на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах. 29/7/2015 › Навіны Апошнімі днямі “дэмСМІ” паведамляюць на поўным сур’ёзе і нават з тэмпэрамэнтным прыдыханьнем: “прадстаўніка БНФ уключылі ў склад выбарчай камісіі!” Адзін такі “з БНФ” (З. Касьпяровіч) нават уключаны ў выбаркам сталіцы. 29/7/2015 › Навіны Дэпутата Харкаўскай гаррады ад Кампартыі Украіны Аляксея Перапяліцу за нежаданьне прызнаваць Расею краінай-агрэсарам невядомыя маладыя людзі аблілі “зялёнкай”, паведамляе Укрінформ. 29/7/2015 › Навіны Украінскія СМІ паведамілі, што 17 ліпеня ўкраінскія памежнікі ня выпусьцілі замяжу М. Ланьё. Гэты нардэп Вярхоўнай Рады фігуруе ў справе інцыдэнта, які адбыўся 11 ліпеня ў горадзе Мукачава, у выніку чаго загінулі трое і былі паранены 10 чалавек. 29/7/2015 › Навіны Зараз, у гадавіну трагедыі ў небе над Данбасам, асноўныя жарсьці палаюць не вакол таго, хто і як састрэліў малайзійскі “Боінг” (з гэтым якраз усё больш ці менш зразумела – прынамсі для тых, хто не замбаваны крамлёўскай прапагандай), а вакол ідэі стварыць міжнародны трыбунал па рассьледваньню і пакараньню вінавайцаў злачынства. 29/7/2015 › Навіны Падчас патруляваньня дзяржмяжы ў Куйбышаўскім раёне Растоўскай вобласьці адзін памежнік атрымаў агнястрэльнае раненьне. Пра гэта паведамляе ТАСС. 29/7/2015 › Навіны Зянон Пазьняк: НАБЛІЖЭНЬНЕ ДА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ 27-га ліпеня 1990 года, 25 гадоў таму Вярхоўным Саветам БССР была прынята Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Яна стала важным крокам на шляху да Незалежнасьці. Сам па сабе гэты дакумант, практычна, нічога не зьмяняў ў юрыдычным пляне і ў дачыненьнях з СССР, бо не было зацьверджана вяршэнства законаў Беларусі над законамі СССР. 28/7/2015 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ТРОЛІНГ НА СВАБОДЗЕ У Фэйсбуку я прачытаў цікавы допіс Сяргея Навумчыка па поваду бесаўскай выхадкі супрацоўніка радыё Свабода С. Дубаўца на радыё “Свабода” (”Клікуша”). Цытую Post Scriptum Навумчыка: 27/7/2015 › Навіны Зянон Пазьняк: ПАДЗЕІ І ІХ ЗНАЧЭНЬНЕ (Выступ на ліпеньскім 2015 г. Сойме КХП — БНФ і БНФ “Адраджэньне”) За месяц, які мінуў пасьля чэрвеньскага Сойму, адбыліся істотныя падзеі ў сьвеце, якія могуць уплываць на жыцьцё і становішча ў Беларусі. Найперш — гэта працяг расейскай акупацыі і вайна на Украіне. Мы бачым, што ажыцьцяўляецца сцэнар гніючай язвы, створанай у Данбасе супольнай расейска-эўрапейскай палітыкай. Становішча “ні міра ні вайны” найбольш небясьпечнае для Украіны. 13/7/2015 › Навіны Маскалям больш ня ўдасца пакарыстацца нашым народам (Ліпеньскі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 12 ліпеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, – “Развагі на зададзеныя тэмы”. З дакладамі выступілі сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту, і сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Партыі і Фронту. Выступоўцы прывялі прыклад крызісу ў Грэцыі ў параўнаньне з тым становішчам, якое набывае ўсё больш драматычныя формы ў Беларусі. 13/7/2015 › Навіны
(з савецкага кінематографа) А. Лябедзьку (генсека АГП) нават становіцца шкада. Рэжысёры першага акту вядомага фарса выдзелілі яму падкрэсьлена несалідную і заранёў правальную ролю. Ён будзе балатавацца “у прэзыдэнты”. Хаця вядома, што ўсё гэта ня мае сэнсу. 13/7/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |