Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Фальшывыя “экспэрты” зноў лезуць на Курапаты і прапануьць зрабіць там «поле для рэалізацыі … фантазій»

27 чэрвеня абазначыўся чарговы акт вырабленага блюзьнерства ў дачыненьні да Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Тое, што саманазвалася грамадзянскай ініцыятывай “Экспэрты ў абарону Курапатаў”, заклікае арганізаваць круглы стол (так і напісана ў паведамленьнях Радыё Свабода). Далей...

6/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Вось і зазывалы выплылі

За гады панаваньня антыбеларускага акупацыйнага рэжыму беларусы наглядзеліся і наслухаліся розных жульніцкіх фармулёвак ад падстаўной псэўдаапазыцыі. Самае запамінальнае з гэтага – безумоўна, бляшаная амаль трыяда “Иди и скажи ему НЕТ!” Многія тады схадзілі на выбарчае шоў дыктатуры і “сказалі” (гэта значыць, зарэгістраваліся ў сьпісах выбаршчыкаў і прагаласавалі “супраць Лукашэнкі”). Далей...

6/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Візіт немцаў

“ДэмСМІ” Беларусі абаперліся на паведамленьні ад рэжым-СМІ і перапаведамілі нам пра чарговую дыпламатычную “качку” брусэльскай эўрабюракратыі. У Менск прыехалі высокатытулаваныя эўрарэвізоры. Форум называецца вельмі нефармальна – “без гальштукаў”. Далей...

6/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


“Служил в МВД СССР” і цяпер нам усё расказаў

Беларусы ўжо заўважылі: як толькі Масква і яе васальны рэжым у Беларусі пачынаюць нейкую чарговую кампанію па абалваньваньню насельніцтва (выбарчы фарс, скачок цэн і падобнае) альбо калі набліжаецца важная дата нацыянальнай гісторыі, у інфармацыйную прастору адразу закідваецца А. Клімаў, вядомы штукар палітычнага блазенства. Далей...

6/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Эсэсман – ”идеальный защитник Отечества”

У сувязі з эпідэміяй мілітарызма на прасторах РФ назіраецца шэраг мастацка-вобразных (а заадно і псіхічных) паталогій у грамадзкай прасторы “самой чітаюшчей страны в міре”. То прамову Пуціна з гітлерскай прамовы перапішуць, то эсэсаўцаў на танку “Тыгр” пад дэвізам “Спасибо деду за Победу” на плакаце намалююць. Далей...

6/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


“Привлечь к суду князя Игоря!”

“Дэпутат Дзярждумы РФ Сяргей Міронаў даў прыклад, як слушна рабіць звароты ў рэчышчы трызьненьня ў Генпракуратуру аб вяртаньні гістарычных тэрыторый”. Так народны дэпутат Украіны ад “Народнага Фронту” Антон Герашчанка пракамэнтаваў у Фэйсбуку адказ Генпракуратуры РФ на запыт Міронава наконт законнасьці перадачы Крыма Украіне ў 1954 годзе. Далей...

6/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Ігуменскі шлях. Памяці ахвяраў расейскага тэрора

czerven15-002.JPG

28 чэрвеня група сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ накіравалася з Менску ў горад Чэрвень Менскай вобласьці. На ўскраіне горада людзі распачалі мэмарыяльнае шэсьце, ускладаючы кветкі і запальваючы зьнічкі пад крыжамі і помнікамі ў памяць ахвяраў расейскага тэрору. Далей...

6/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


РПЦ-КГБ ва Украіне

Сергій Жижко напісаў у Фэйсбуку:

“Не забуваймо про роль РПЦ на чолі з Гундяєвим у колоніонізації і російщенні України. На сьогодні це основна “скрєпа” російського імперіалзму в Україні. Інші “архітектурні деталі “русского міра” вже добряче поруйновані війною. Далей...

6/7/2015 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2015
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024