Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ігуменскі шлях. Памяці ахвяраў расейскага тэрора

czerven15-002.JPG

28 чэрвеня група сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ накіравалася з Менску ў горад Чэрвень Менскай вобласьці. На ўскраіне горада людзі распачалі мэмарыяльнае шэсьце, ускладаючы кветкі і запальваючы зьнічкі пад крыжамі і помнікамі ў памяць ахвяраў расейскага тэрору.

22 чэрвеня 1941 года канвой НКВД пагнаў з менскай турмы тысячы вязьняў на Усход, у Расею. 26 чэрвеня ў Чэрвені акупанты адпусьцілі на волю частку вязьняў – “класава блізкіх”, асуджаных па крымінальных артыкулах. А калёну палітычных вязьняў пагналі далей. З Масквы ўжо быў атрыманы загад для аховы ўсіх савецкіх лягяроў і турмаў, што знаходзіліся ў заходніх рэгіёнах Прыбалтыкі, Беларусі, Украіны і Малдовы, — “ликвидировать врагов народа в связи с продвижением немецких войск”. У тыя дні НКВД расстраляў дзесяткі тысячаў палітычных вязьняў і закладнікаў, мужчын і жанчын, уключна зь дзецьмі і падлеткамі. Адзін з актаў гэтага злачынства адбыўся на дарозе за Чэрвенем. Чэкісты адкрылі агонь па безабаронных вязьнях і забілі сотні людзей. Выратаваліся ўсяго некалькі чалавек. З 1991 года патрыёты-фронтаўцы арганізоўваюць у гэтых мясьцінах мэмарыяльныя мерапрыемствы. Беларусы, летувісы і палякі паставілі крыжы і помнікі ў памяць сваіх палеглых.

На сёлетніх мерапрыемствах фронтаўцы, як заўжды, спыняліся і паміналі ахвяры народа каля крыжоў і помнікаў. Людзі сьпявалі наш нацыянальны гімн “Магутны Божа”. Выступоўцы казалі пра неўмяручую народную памяць, якая ёсьць падмуркам цывілізаванага, культурнага жыцьця новых пакаленьняў. Расейскім акупантам хацелася б сьцерці гэтую памяць, забараніць і растаптаць яе. Але гэта ім не ўдалося і ня ўдасца. Беларусы будуць вяртацца ў сьвятыя месцы і не пакінуць сваіх палеглых. Крамлёўска-лубянская акупацыйная сістэма і сама імпэрыя зла, якія забівалі людзей у 1941 годзе, у адрозьненьні ад разгромленага нямецкага фашызма яшчэ існуюць. І твораць яны тое ж самае, што тварылі тады і заўсёды. Мы ведаем, што ў захопленых Масквой раёнах Украіны расейскія акупанты катуюць і забіваюць ваеннапалонных, закладнікаў, рабуюць, гвалцяць, паляць і разбураюць. Прырода маскоўскай імпэрыі не зьмянілася. Украінскі народ змагаецца за сваю волю і таму беларускія патрыёты стаяць на баку ўкраінскіх герояў-абаронцаў. Народы ведаюць: гніеньне і распад маскоўскай імпэрыі дасягнулі найвышэйшай кропкі. Гэтага, на жаль, ня бачыць сам расейскі народ, які ў бальшыні сваёй падтрымлівае крамлёўска-лубянскую ўладу і свайго “лідэра”. Але блізкі дзень вызваленьня народаў ад імпэрыі, стварэньне нацыянальных дзяржаў і нармалізацыя народнага і чалавечага жыцьця. Спрабуючы выратавацца, Масква і антыбеларускі рэжым не хаваюць свае планы па выкарыстаньні сотняў тысячаў беларускіх юнакоў і мужчын у якасьці “гарматнага мяса” у агрэсіі супраць братняй нам Украіны. Беларусы ужо зразумелі гэта і многія сем’і жывуць з трывогай за сваіх мужчын.

Тут, над магіламі нашых бязьвінных пакутнікаў, мы заяўляем: маскоўскі акупант больш ня будзе беспакарана забіваць бяззбройных беларусаў і пасылаць іх на сьмерць на свае брудныя войны. Няхай паспрабуюць кінуць беларусаў у атаку на Украіну і тады яны атрымаюць магутны народны супраціў. Беларусы будуць абараняць сябе і сваю краіну ўсімі сродкамі, у адпаведнасьці з нашай Канстытуцыяй, традыцыямі і прыродным правам. Тады імпэрыя зла можа скончыцца менавіта ў Беларусі, а не ва Украіне.

Грамада гукала “Жыве Беларусь!”, “Слава Украіне!”

czerven15-002.JPG

czerven15-010.JPG

28 чэрвеня 2015 г.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

6/7/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2015
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024