Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Привлечь к суду князя Игоря!”

“Дэпутат Дзярждумы РФ Сяргей Міронаў даў прыклад, як слушна рабіць звароты ў рэчышчы трызьненьня ў Генпракуратуру аб вяртаньні гістарычных тэрыторый”. Так народны дэпутат Украіны ад “Народнага Фронту” Антон Герашчанка пракамэнтаваў у Фэйсбуку адказ Генпракуратуры РФ на запыт Міронава наконт законнасьці перадачы Крыма Украіне ў 1954 годзе.

“Генпракуратура Расеі заявіла аб неправамернай перадачы Украіне Крыма ў 1954 годзе. Маўляў, Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета СССР ня меў права ў 1954 годзе вырашаць пытаньне аб перадачы Крыма ад РСФСР – Украінскай ССР. Ну што ж, значыць, пара падымаць працы Нестара-летапісца і зьвяртацца на гэтай глебе ў Генпракуратуру Украіны з патрабаваньнем прызнаць незаконным аддзяленьне Масковіі (Расеі) ад Кіеўскай Русі!” – напісаў ён.
Таксама Герашчанка запрапанаваў распачаць шукаць “нашчадкаў кіеўскага князя Юрыя Далгарукага, які меў неасьцярожнасьць зрабіць гістарычную памылку – заснаваць у 1147 годзе пагост пад назовам Масква”.

“Трэба яе цяпер вярнуць пад былое кіраваньне – з стольнага горада Кіева, дзеля чаго прапрапрапраўнук Юрыя Далгарукага як сапраўдны бандэравец дасьць княскае ўказаньне вярнуць усе землі, засвоеныя прашчурам, пад кіраваньне Кіеўскай Русі – сірэч дзяржавы Україна”, — напісаў нардэп.

Пры гэтым ён зазначыў, што з прычыны таго, што “Сібір пакідаць без дагляду нельга”, то “дэпутатам народнага хурала Мангольскай народнай рэспублікі трэба тэрмінова зьвярнуцца ў Генпракуратуру Маголіі і запатрабаваць аднавіць правы Залатой Арды на ўсю заўральскую частку Расейскай Фэдэрацыі”.

Раней у афіцыйным адказе на запыт дэпутата Дзярждумы, лідэра “Справядлівай Расеі” С. Міронава Генпракуратуры РФ назвала незаконнай перадачу Крыма са складу РСФСР у склад Украінскай ССР у 1954 годзе.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Anton-Gerashchenko-Pora-podnimat-trudy-Nestora-letopisca-i-priznavat-nezakonnym-otdelenie-Moskvy-ot-Kieva-86956.html

6/7/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2015
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024