Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Эсэсман – ”идеальный защитник Отечества” У сувязі з эпідэміяй мілітарызма на прасторах РФ назіраецца шэраг мастацка-вобразных (а заадно і псіхічных) паталогій у грамадзкай прасторы “самой чітаюшчей страны в міре”. То прамову Пуціна з гітлерскай прамовы перапішуць, то эсэсаўцаў на танку “Тыгр” пад дэвізам “Спасибо деду за Победу” на плакаце намалююць. Гэта яшчэ што! Прамова прагучала і пайшла ў архіў, плакат вецер з дажджом дэфармуюць. Ну і няхай сабе. Але настаў час паталогій у граніце і мармуры – на тысячагоддзі! Вайскоўцаў 1941-45 гадоў ставяць у адзін прапагандысцкі шэраг разам з княскімі ратнікамі, царскімі гусарамі і іншымі, якія “за матушку-Русь”. Паводле дыягназу, гэта называецца “поиском корней” альбо “духовными скрепами”. А разумныя людзі даўно Маскву папярэджвалі, што на адным Леніне ды камісарах у скуранках далёка не паедзеш. Вось яно і настала. І пайшло-паехала – “от Москвы до самых до окраин”! У далёкай тайзе, там дзе пакутвалі катаржнікі Расеі, адбыўся сымвалічны акт наладжваньня згаданых “скреп”. У пасёлку Сумкіна на Табольшчыне начальства (у сувязі з эпідэміяй) паставіла стэлу з выявай і надпісам. Не, каб пакорпацца ў архівах ды напісаць на стэле імёны сумкінцаў, што загінулі на фронце. Яны пайшлі ўшыркі і разам з “каларадскай стужкай” прысьвяцілі стэлу “защитникам Отечества во все времена”. А над стужкай пескаструменным спосабам выдзяўблі партрэт абагульненага “зашчітніка”. Вобраз атрымаўся ідэальны, вытанчаны і дзяўчатам падабаецца. Ды вось “загогуліна какая”, галоўрэдактар газэты “Тобольская правда” Волкаў аказаўся чалавекам начытаным і адукаваным. Спачатку яму падалася падазронай форма стальной каскі на партрэтнай выяве. Такі галаўны ўбор насілі жаўнеры гітлерскага Вэрмахта, а ў пазьнейшыя часы ў іх хадзілі арміі, напрыклад, Швайцарыі, Эгіпта і Чылі. І тут Волкаў успомніў, што недзе ўжо бачыў гэтага сымвалічна абагульненага “сумкінца”. Пашукаў па закутках Сеціва і вось яно! Аказалася, што імя “земляка” было шырока вядомае. Але не на Табольшчыне, а ва ўсім ІІІ Райху. Малады чалавек Вэрнэр Гольдбэрг служыў у СС і пазіраваў для плакатыстаў зь ведамства доктара Гёбэльса. Менавіта зь ягонай “расава чыстай” фізіяноміі і вывелі ідэальнага “зашчітніка”, прычым як у гітлерскім Райху, так і ў пуцінскай Расеі. Дзядуля Зыгмунт Фрэйд на гэта толькі паківаў бы галавой і патлумачыў бы, што вінаватае ва ўсім тое класічнае “Яно”, якое жыве ў падсьвядомасьці любога прыгнечанага комплексамі грамадзкага арганізма. Нам здаецца, што гэта невылечна. Павел Гулевіч 6/7/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |