Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Служил в МВД СССР” і цяпер нам усё расказаў Беларусы ўжо заўважылі: як толькі Масква і яе васальны рэжым у Беларусі пачынаюць нейкую чарговую кампанію па абалваньваньню насельніцтва (выбарчы фарс, скачок цэн і падобнае) альбо калі набліжаецца важная дата нацыянальнай гісторыі, у інфармацыйную прастору адразу закідваецца А. Клімаў, вядомы штукар палітычнага блазенства. Закінуты, ён ледзь прызямліўшыся, нават не адсьцёбвае парашут, а адразу пачынае выдаваць свой “мэсідж”. Людзі ўжо даўно зразумелі, што гэтая асоба ня можа ўспрымацца сур’ёзна ў любых справах дарослых грамадзян, што асоба патрабуе сталай псіхіятрычнай апекі. Але лялечнікі ня схільныя да гуманізма і, карыстаючыся безабароннасьцю кліента, бязьлітасна тузаюць за нітачкі. З усяго, што гэтым разам агучыў кліент, найбольш цікавае – гэта папярэджаньне аб тым, што адразу пасьля выбараў “на следующий день мы будем присоединены к Российской Федерации по крымскому сценарию. Уже этой осенью.” Ёсьць у “мэсіджы” яшчэ кур’ёзнае. Напрыклад, папярэджаньне ў адрас галоўнага начальніка рэжыму, што “он даже живой им уже не будет нужен.” А таксама, што “за менее чем десять лет Россия вбухала в Беларусь более чем $100 миллиардов, списывает ежегодно долги, поставляет нам дешевые энергоносители”. Аказваецца, што мы з вамі – гэта мільёны халяўшчыкаў, якія значную частку свайго жыцьця пражылі за кошт Расеі-разбойніцы. Крыніца: http://bdg.by/news/authors/andrey-klimov-belarusi-ostalos-sushchestvovat-do-vyborov Чаму лялечнікі даверылі менавіта гэтаму кліенту агучыць такія даволі эсхаталагічныя інфармацыі? У прынцыпе бліжэйшы час дасьць адказ на гэта. Але ўжо цяпер можна меркаваць наступнае. Гэты і іншыя падобныя кліенты будуць на розныя лады муціць у галовах беларусаў, “деліться сокровенным”, “папярэджваць” і нават запалохваць. Зьявяцца яшчэ глобы і клікухі алексіевічы, калдуны і пацыенты, якія будуць рысаваць перад нашымі вачыма бліжэйшую будучыню. Адзіная мэта ўсіх гэтых масавікоў-зацейнікаў – здушыць волю беларусаў да супраціву, не дапусьціць, каб беларусы самы вырашалі свой народны і дзяржаўны лёс. Маўляў, апускайце рукі, усё ўжо наперад распісана за вас. Тэарэтызаваць на гэты конт можна б было па-рознаму. Але на практыцы братні ўкраінскі народ паказаў усяму сьвету, як з голасам першага пеўніка абвальваецца змрочная і фальшывая д’ябальшчына, што імпэрскія ворагі нагарадзілі на роднай зямлі. Як ачышчаецца душа і паветра, як паганыя цені адпаўзаюць у свае крамлёўска-лубянскае логава. А народ распачынае салідарную працу па нармалізацыі свайго жыцьця. Сяргей Камароўскі 6/7/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |