Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“ДэмСМІ” Беларусі абаперліся на паведамленьні ад рэжым-СМІ і перапаведамілі нам пра чарговую дыпламатычную “качку” брусэльскай эўрабюракратыі. У Менск прыехалі высокатытулаваныя эўрарэвізоры. Форум называецца вельмі нефармальна – “без гальштукаў”. Без гэтага элемэнта адзеньня яны маюць наступную праграму: “дыскусіі кіраўнікоў міністэрстваў замежных спраў і тэматычнай сустрэчы з удзелам міністраў аховы навакольнага асяродзьдзя”. Усім кіруе (хто б сумняваўся) немец Ёганэс Ган, астатнія на падтанцоўцы. Абмяркоўваць з рэжымным начальствам яны зьбіраюцца “пэрспэктывы далейшага разьвіцьця “Усходняга партнёрства”. Крыніца: http://www.svaboda.org/content/eastern-partnership/27096696.html Абодва гатункі СМІ неяк “забыліся” паведаміць нам: “пэрспэктывы” чаго зьбіраюцца абмяркоўваць сабраныя ў кворум брусэльскія і менскія чыноўнікі? За даволі доўгі час пасьля абвяшчэньня ў Брусэлі праграмы “Усходняга партнёрства” беларусы так і ня ўбачылі хаця б які адзін, паасобны праграмны вынік. Па-за выключэньнем, аднак, некалькіх 2-дзённых камандыровак у Брусэль і яшчэ пару гарадоў “прадстаўнікоў беларускага грамадзтва” (дзеячыкаў з псэўдаапазыцыі). Там дзеячыкі пафатаграфаваліся, пасядзелі на венскіх крэслах і задаволеныя вярнуліся працягваць сваю фальшывую справу ў Беларусь. Мяркуем, аднак, што ў бухгалтарскіх тэчках Эўразьвязу з першага дня згаданага “партнёрства” назіраецца бурная актыўнасьць, перш за ўсё фінансава-справаздачнага характару. Камандыровачныя, пад’ёмныя, прэміяльныя, траншы, гранты – і ўсё гэта, зразумела, на “пашырэньне дэмакратыі ў Беларусі”. Вось апошнім часам на гарадзкіх слупах у Менску зьявіліся налепачкі з партрэтам А. Лябедзькі і палымяным запрашэньнем запісвацца “валанцёрамі на збор подпісаў за кандыдата ў прэзыдэнты ад АГП”. Вядома з ранейшых электаральных гульняў АГП, што яны плацілі “валанцёрам” такія грошы за адзін подпіс, што ў людзей ад шчасьця вочы на лоб лезьлі. Так што нямецкія камісары і іхнія эўрападтанцоўшчыкі часу не марнуюць. Яны шчодра аплочваюць “празрыстыя і дэмакратычныя выбары ў Беларусі”, у краіне, дзе пануе акупацыйны аўтарытарны рэжым. Толькі вось дзіўна, чаму робіцца ўсё гэта ў цьмянай (і крымінальнай) каляіне таемнай дыпламатыі? Узялі б і зрабілі публічную справаздачу: гэтым мы адвалілі столькі, а гэтым столькі – «всё на благо человека і его прав!» Здольныя на думаньне беларусы вельмі добра разумеюць грэкаў, якія прыкладаюць намаганьні для таго, каб пакінуць гэты эўрабалаган. Ня выключана, што ў будучыні народам трэба будзе арганізоўваць рымэйк Нюрнбэргскага трыбунала на тэму палітычных і фінансавых злачынстваў брусэльскага чынавенства. Алесь Хадасевіч 6/7/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |