Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: КРАЯВІД ПЕРАД НІЗІНАЙ (Пасьляслоўе да арт. «Параза чалавецтва») Як і 20, і 30 гадоў таму, перад нашым народам і перад сьветам стаяць, практычна, тыя ж самыя праблемы дабра і справядлівасьці, брыдоты і несвабоды, радасьці супольнага нацыянальнага жыцьця і змаганьня з акупацыяй. Праблемы стаяць, але амаль зьнікла іх разуменьне патрэбаў для нацыі і чалавецтва. Гэта вельмі дзіўная, невядомая раней рэчаіснасьць. У аснове яе – іншы чалавек. 8/7/2015 › Навіны Агляд замежнага друку (2-4.07. 2015) Здаровы сэнс у Даніі 2 ліпеня 2015 г. аўстрыйская газэта “Die Presse” напісала пра посьпех “правапапулісцкай Народнай партыі” на парляманцкіх выбарах у Даніі. Упершыню гэтая партыя абагнала па колькасьці месцаў у парляманце кіруючую Лібэральную партыю Левых. 8/7/2015 › Навіны Уводная ў выкананьні тав. Мархоткі на ўсхваленьне Лукашэнкі, які «понимает» У “дэмСМІ” зьявіліся выказваньні таго, што названа: “специалист Белорусского Хельсинского комитета Леонид Мархотко”. Сп. Л. Мархотку беларускія патрыёты памятаюць добра і даўно. Ён быў дзеячам шахцёрскіх прафсаюзаў у Салігорску яшчэ на пачатку 1990-х гадоў. 8/7/2015 › Навіны Элегантная хлусьня Пачытаць гэты тэкст ад мітрапаліта Іларыёна (Алфеева), дык проста з дэмакратам і гуманістам пазнаёміўся. І Сталін злачынца, і “победа народа” і іншае. Але ёсьць ва ўсім гэтым тое, што расейцы на сваёй мове называюць “хитрецой”. Гэта значыць, не грубая хлусьня з размахам, не нахабная, а гэткая мяккая, паўзучая, што не адразу кідаецца ў вочы. 8/7/2015 › Навіны Мікалай Нікулін. З “Успамінаў пра вайну” Мікалай Мікалаевіч Нікулін (1923-2009) – выдатны пецярбургскі мастацтвазнаўца, эрмітажнік. На факультэце тэорыі і гісторыі мастацтва Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбурзе ён быў настаўнікам для некалькіх пакаленьняў мастацтвазнаўцаў, у тым ліку беларускіх спэцыялістаў, якія прайшлі акадэмічную школу. Мы заўсёды памятаем пра творчыя сустрэчы з гэтым цудоўным чалавекам. Выдатны дасьледчык мастацтва Паўночнай Эўропы, М. Нікулін апублікаваў шмат кніг і артыкулаў на гэтую тэму. Але гадамі яго не пакідалі ўспаміны пра вайну, якую ён прайшоў ад Ленінградскай блакады да Берліна простым жаўнерам. 8/7/2015 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |