Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мікалай Нікулін. З “Успамінаў пра вайну”

Мікалай Мікалаевіч Нікулін (1923-2009) – выдатны пецярбургскі мастацтвазнаўца, эрмітажнік. На факультэце тэорыі і гісторыі мастацтва Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбурзе ён быў настаўнікам для некалькіх пакаленьняў мастацтвазнаўцаў, у тым ліку беларускіх спэцыялістаў, якія прайшлі акадэмічную школу. Мы заўсёды памятаем пра творчыя сустрэчы з гэтым цудоўным чалавекам. Выдатны дасьледчык мастацтва Паўночнай Эўропы, М. Нікулін апублікаваў шмат кніг і артыкулаў на гэтую тэму. Але гадамі яго не пакідалі ўспаміны пра вайну, якую ён прайшоў ад Ленінградскай блакады да Берліна простым жаўнерам. Ён хацеў паведаміць праўду пра вайну, жаўнерскую праўду пасярод скрыўленай і фальшывай савецкай рэчаіснасьці 1970-х гадоў. Так нарадзілася кніга “Успаміны пра вайну”.

Зразумела, што ў тыя часы нельга было нават марыць пра публікацыю ў СССР такіх мэмуараў. Ужо ў 1996 годзе Мікалай Нікулін паслаў рукапіс кнігі нашаму Васілю Быкаву. Завязалася перапіска. Можна меркаваць, што станоўчы водгук беларускага генія быў штуршком, які прывёў да рэалізацыі ідэі кнігі. Вось фрагмэнт аднаго з лістоў В. Быкава:

“Мілы, дарагі Нікулін!
Нялёгкая гэта была чытанка – столькі Вы вывалілі нашай страшнай вайны, якая наогул ужо пачала забывацца. Нават яе ўдзельнікамі. Я чытаў, і мяне не пакідала адчуваньне шкадаваньня, што ня выдадзена гэта кнігай, што гэта толькі рукапіс для яе. Хаця зразумела, канешне: а калі гэта можна было выдаць? Яшчэ нядаўна такое з рэдакцый і выдавецтваў не вярталася (перадавалася ў КГБ), а цяпер – каму гэта трэба? Выдавецтвы заклапочаныя толькі адным – прыбыткамі, а літаратура такога кшталту прыбыткаў не дае…
Зразумела, праўда пра вайну не рэалізаваная ні навукай, ні мастацтвам, — галоўная і асноўная так, мабыць, і пойдзе ў небыцьцё. Маладыя пакаленьні, зразумела, па вушы ва ўласных праблемах, а старыя, тыя, якія на сваіх плячах вынесьлі галоўны цяжар вайны? Баюся, што гэтыя ня толькі не спрыяюць выяўленьню праўды і справядлівасьці вайны, але наадварот – больш за ўсіх заклапочаныя цяпер, як бы схаваць праўду, замяніць яе прапагандысцкім міфалагізаваньнем, дзе адны героі і нічога іншага…”

Беларус меў праўду, выдавецтвы не цікавіла такая літаратура. Кніга “Успаміны пра вайну” выйшла толькі ў 2007 годзе, за два гады да сьмерці аўтара. Яе надрукавала выдавецтва Эрмітажа. Яе прынялі вельмі многія людзі, душы якіх прагнулі праўды. Потым быў шэраг перавыданьняў кнігі. На яе спасылаюцца, як на сапраўдную крыніцу, калі шукаюць адказы на пытаньні аб вайне.

В. Буйвал

х х х

Пра глабальную статыстыку я не магу меркаваць. 20 або 40 мільёнаў, можа болей? Ведаю толькі тое, што бачыў. Мая “родная” 311-я стралковая дывізія прапусьціла цераз сябе за гады вайны каля 200 тысячаў чалавек. (Паводле словаў апошняга начальніка па шыхтовай частцы Нярэціна). Гэта значыць 60 тысячаў забітых! А дывізій такіх было ў нас больш за 400. Арыфмэтыка простая… Параненыя збольшага вылечваліся і зноўку траплялі на фронт. Усё пачыналася для іх з пачатку. Урэшце рэшт прайшоўшы праз мясарубку, гінулі. Так было начыста выкрэсьлена з жыцьця некалькі пакаленьняў самых здаровых, самых актыўных мужчын, у першую чаргу рускіх. А пераможаныя? Немцы страцілі 7 мільёнаў наогул, зь іх толькі частку, праўда, самую большую, на Усходнім фронце. Такім чынам, суадносіны забітых: 1 да 10, або нават больш – на карысьць пераможаных. Цудоўная перамога! Гэтыя суадносіны перасьледуюць мяне ўсё жыцьцё як кашмар. Горы трупаў пад Пагосьцем, пад Сінявіна і паўсюль, дзе даводзілася ваяваць, устаюць перада мною. Паводле афіцыйных дадзеных, на адзін квадратны мэтр некаторых участкаў Неўскай Дуброўкі прыходзілася 17 забітых. Трупы, трупы…

Чаму ж так? Хіба не магло быць інакш? Столькі ж сілаў і сродкаў выдаткоўвалася перад вайной на армію! Цяпер ужо не хаваюць, што сіл на пачатку вайны ў нас было дастаткова. Танкаў нават больш, чым у немцаў. Ня ўсі, праўда, новыя, але для абароны больш, чым трэба. І самалётаў нямала, але мы ўмудрыліся страціць у першы ж дзень вайны 2 тысячы машын на аэрадромах, на зямлі! Адным словам, як заўсёды, быў развал, галавацяпства, нягодная арганізацыя. Цяпер, праз шмат гадоў пасьля вайны, я мяркую, што інакш быць не магло, бо гэтая вайна адрозьнівалася ад усіх папярэдніх нашых войн не якасьцю, не манерай яе вядзеньня, а толькі размахам. Тут сказалася наша нацыянальная рыса: рабіць усё максімальна дрэнна з максімальным выдаткоўваньнем сродкаў і сіл. Часам у мэмуарах генэралаў сустракаюцца словы: “Калі б зрабілі так, а не так, калі б паслухаліся мяне, усё было б інакш…” Калі б ды каб!.. Часам абвінавачваюць Сталіна або іншых асобаў. Зразумела, Сталін – галоўнае зло. Але ж ён зьявіўся не на пустым месцы. Яго фігура цудоўна ўпісваецца ў расейскую гісторыю, у якой поўна вялікіх пераўтваральнікаў: Іван ІV, Пётр І, Мікалай І, Аляксандр з Аракчэевым і многія іншыя. І мы даганяем, усё паляпшаем, усё рвем кішку, а бліжняму ноздры, а ў прамяжутках сьпім на печы. І ўсё няма ў нас парадку… Якая ж страшная будзе наступная вайна, калі ў гэтую, каб перамагчы, трэба было пакласьці ледзь не палову рускіх мужыкоў…

Гаспадар з Масквы, тыцнуўшы пальцам у карту, загадвае наступаць. Генэралы гоняць палкі і дывізіі, а начальнікі на месцы ня маюць права праявіць ініцыятыву. Загад: “Уперад!”, і пайшлі паміраць безадказныя жаўнеры. Пайшлі на кулямёты. Абыход з флангу? Не загадана! Выконвайце, што загадваюць. Ды й думаць і разважаць развучыліся. Заклапочаныя толькі тым, каб утрымацца на сваім месцы ды дагадзіць начальству. Страты значэньня ня маюць. Угробілі адных – прыгоняць іншых. Часам жаўнеры гінулі, не пасьпеўшы пазнаёміцца перад боем. Людзей шмат. А людзей гэтых хапаюць у тыле, на палях, на заводах, апранаюць у шынялі, даюць вінтоўку і – “Уперад!” Разгубленыя, напалоханыя, дэмаралізаваныя, яны гінуць як мухі.
У пяхотных дывізіях ужо ў 1941-1942 гадах склаўся касьцяк забесьпячэнцаў, мэдыкаў, контрвыведчыкаў, штабістаў і таму падобных людзей, якія склалі мэханізм прыёма папаўненьня і накіраваньня яго ў бой, на сьмерць. Своеасаблівы млын сьмерці. Гэты касьцяк у аснове сваёй захаваўся, прызвычайваўся да сваіх страшных функцый, ды й людзі падбіраліся адпаведныя, тыя, хто мог даць рады такой справе. Начальства таксама падабралося няздольнае разважаць, альбо тупіцы, альбо падонкі, здольныя толькі на жорсткасьць. “Уперад!” – і ўсё. Мой камандзёр пяхотнага палка у “роднай” 311-й дывізіі, як казалі, высунуўся на сваю пасаду з камандзёра лазьнева-пральнага атрада. Ён аказаўся вельмі здольным гнаць свой полк уперад без разважаньняў. Гробіў яго шмат разоў, а ў прамежках піў гарэлку і скакаў цыганачку. А вось камандзёр нямецкага палка, што супрацьстаяў нам пад Воранавым, камандаваў яшчэ ў 1914-1918 гадах батальёнам, быў прафэсіяналам, ведаў усе тонкасьці ваеннай справы і, зразумела, умеў берагчы сваіх людзей і біць нашы наступаючыя орды…

Вялікі Сталін, не абцяжараны ні сумленьнем, ні рэлігійнымі матывамі, утварыў такую ж вялікую партыю, якая разбэсьціла ўсю краіну і здушыла інакшдуманьне. Адсюль і нашы адносіны да людзей. Аднойчы я выпадкова падслухаў размову камісара і камандзёра стралковага батальёна, які быў у баі. У гэтай размове выяўлялася сутнасьць таго, што адбывалася: “Яшчэ дзянькі два паваюем, даб’ем тых, што засталіся, і паедзем у тыл на перафарміроўку. Вось тады пагуляем!”

Балазе, вайна заўсёды была подласьцю, а армія, інструмант забойства – прыладай зла. Няма і не было войн справядлівых, усе яны, як бы іх не апраўдвалі, — антычалавечныя. Жаўнеры заўсёды былі гноем. Асабліва ў нашай вялікай дзяржаве і асабліва пры сацыялізме.

Пераклаў з расейскай Валеры Буйвал.

Крыніца: http://www.gramotey.com/?open_file=1269005183

8/7/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2015
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024