Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Элегантная хлусьня
з “Отдела внешних сношений РПЦ”

Пачытаць гэты тэкст ад мітрапаліта Іларыёна (Алфеева), дык проста з дэмакратам і гуманістам пазнаёміўся. І Сталін злачынца, і “победа народа” і іншае. Але ёсьць ва ўсім гэтым тое, што расейцы на сваёй мове называюць “хитрецой”. Гэта значыць, не грубая хлусьня з размахам, не нахабная, а гэткая мяккая, паўзучая, што не адразу кідаецца ў вочы.

Па-першае, трэба прадставіць герарха-бацюшку. Мітрапаліт Валакаламскі тав. Алфееў пастаўлены ў РПЦ кіраваць аддзелам зьнешніх зносінаў (міністэрствам замежных справаў). Памятаем, што цяперашні патрыярх Кірыла зрабіў сваю кар’еру менавіта на гэтай пасадзе, зь якой і пайшоў на самы Алімп РПЦ. Памятаем таксама, што ўсе служачыя РПЦ яшчэ ў сэмінарыях уступалі і ўступаюць у вядомыя “сношенія” з КГБ-ФСБ. Ну, а ўжо МЗС РПЦ – вядомы ворган Масквы на міжнароднай арэне, там спэцслужбоўскі адбор – як у касманаўты.
Гладка сьцеле валакаламскі арцыбацюшка, а ягоны начальнік Кірыла нават у згаданым расстрэльным месцы Бутаве пад Масквой выступаў і памятныя знакі асьвенціў. Пазьней, што праўда, іншыя бацюшкі РПЦ у паўднёвай частцы Бутава асьвенцілі мэмарыял усім героям НКВД-КГБ-ФСБ. І былі гэта не нейкія адшчапенцы-ізгоі, і рабілі яны гэта “с высочайшего соізволенія”. І нічога, усё прайшло “кананічна”, з песьнямі, кадзіламі і вялікай рэпрэзэнтацыяй з Лубянкі і Крамля.

Па-другое, валакаламскі арцыбацюшка намудрыў наконт аднаўленьня РПЦ рукамі Сталіна (крывавымі рукамі). Той рабіў гэта не з ласкі да заходніх хаўрусьнікаў, а для таго, каб РПЦ дзейнічала перш за ўсё на ўнутраным фронце і разам з усімі рэжымнымі структурамі мабілізавала б савецкі народ на вайну ў абароне “царя і отечества”. Так і засталася структура РПЦ прыслужніцай крамлёўскіх паханоў. Менавіта адтуль выйшаў тав. Алфееў і ўсе іншыя (па-за вельмі рэдкім выключэньнем – тых, каго яны ад РПЦ адлучылі). І нічога, тав. Алфееў не пакаяўся.

Па-трэцяе, лепш за ўсё ім трэба было б каяцца не на словах, а на справах. Сабраць паству ды ісьці на помнікі Леніну, кадзіламі выганяць бесаў з гэтых знакаў. У Пісаньні сказана, што сатанінскія знакі трэба нават разбураць. Ды не, яны цудоўна зь імі (і з усім астатнім) ужываюцца. Нават абразы і помнікі з выявай Сталіна асьвячаюць.
Мы ўжо ня кажам пра шалёную раскошу герархаў і драбнейшых папоў, пра паводзінавыя штучкі на вачах ва ўсяго грамадзтва, у якіх раскрываецца афіцэрска-спэцслужбоўская выпраўка гэтай публікі. Паводзяць яны сябе так ня толькі ў Расеі, але і ў нашай Беларусі. Што праўда, ва Украіне ім цяпер ня соладка. Там народ пачаў гнаць РПЦ прэч, украінцы – за родную аўтакефальную Украінску Праваслаўную Царкву.

Нічога, акрамя прыгожага фальшу, не засталося за душой у РПЦ – імпэрскай структуры, якая зьнікне разам з імпэрыяй зла.

Павел Гулевіч

8/7/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2015
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024