Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку (2-4.07. 2015)

Здаровы сэнс у Даніі

2 ліпеня 2015 г. аўстрыйская газэта “Die Presse” напісала пра посьпех “правапапулісцкай Народнай партыі” на парляманцкіх выбарах у Даніі. Упершыню гэтая партыя абагнала па колькасьці месцаў у парляманце кіруючую Лібэральную партыю Левых. Народнікі разам з хаўруснымі партыямі імкнуцца да таго, каб новым прэм’ерам ураду Даніі была прызначана Пія К’ерсгор, заснавальніца Народнай партыі. Ужо зараз кіраўніцтва краіны рэзка абмежавала сацыяльныя выплаты імігрантам. Уводзяцца строгія патрабаваньні па вывучэньню дацкай мовы. Усё для таго, каб зьменшыць плынь уцекачоў у Данію.

Наш камэнтар: Левая аўстрыйская газэта называе дацкіх народнікаў “папулістамі”. Мяркуем, што іх гэта не бянтэжыць. Іхні посьпех і першыя дзеяньні ў дзяржаўнай палітыцы сьведчаць аб тым, што ў гэтым заходнім грамадзтве ёсьць разуменьне магчымасьцяў мэханізмаў дэмакратыі для вырашэньня важных пытаньняў жыцьця нацыі і дзяржавы.

Алесь Хадасевіч

***
Вечна так ня будзе

3 ліпеня 2015 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” нагадала пра 150-годдзе з дня першай кніжнай публікацыі сусьветнавядомай казкі Льюіса Кэрала “Аліса ў краіне цудаў”.

Наш камэнтар: Мы дагэтуль чакаем выданьня ў роднай мове гэтай казкі. І вымушаны прызнаць, што для чарговага пакаленьня беларускай дзятвы і дарослых гэты твор – ня проста фантастычнае “залюстроўе”, а нажаль, люстраны адбітак акупацыйнай рэчаіснасьці. Монстры і нікчэмнасьці “залюстроўя”, яго абсурды жывуць у нашай штодзённасьці. Яны нават абвясьцілі сябе дзяржаўнай элітай і дзяржідэалогіяй. Але вечна так ня будзе. Наш народ вернецца ў цудоўны сьвет нармальнага чалавечага існаваньня ў сваёй краіне.

Алесь Хадасевіч

***
Плаці, праклятая Арда!

3 ліпеня 2015 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала: “Грузія запатрабавала ад Масквы выплаціць ёй 70,3 млн эўра як рэпарацыі за маральныя пакуты 2380 грузінскіх грамадзян, дэпартаваных з Расеі ў 2006 годзе. Гэтыя рэпарацыі належаць грузінам на аснове прысуду Эўрапейскага Трыбунала па Правах Чалавека”.

Наш камэнтар: Што рабіць цяпер крамлёўскім прапагандыстам? Да апошняга часу яны публічна радваліся, што ў Тбілісі кіруе “прыязны Маскве ўрад”. І вось якая нечаканасьць. Бедныя імпэрцы, настаў час расплаты за злачынствы.

Юрка Марозаў

***
Яны нічога не разумеюць

4 ліпеня 2015 г. чэшская газэта “Hospodarske Noviny” паведаміла, што прэзыдэнт Туніса Каід Сібсі абвясьціў у краіне надзвычайнае становішча ў сувязі з тэрактам у турыстычным цэнтры Сусе, дзе на мінулыі тыдні загінулі 38 чалавек. Турыстычныя зоны Туніса патрулююць узмоцненыя атрады паліцыі і арміі.

Наш камэнтар: Вядома, што ісламскі экстрэміст застрэліў з аўтамата заходніх турыстаў, якія грэліся на пляжы. Дзесяткі чалавек былі паранены. У наступныя дні тысячы заходніх турыстаў у паніцы вылецелі з Туніса на радзіму.

Няшчасныя людзі не здагадваліся, што на прасторах Афрыкі і Азіі ўжо некалькі гадоў ідзе сапраўдная рэлігійная вайна ў класічных сярэднявечных традыцыях, вайна паміж рознымі ісламскімі канфэсіямі і адначасова вайна супраць хрысьціянства. Штодня гінуць людзі, якіх забіваюць ісламісты. Расхістваюцца дзяржаўныя рэжымы ў шэрагу краінаў, ад ісламістаў уцякаюць палкі і дывізіі рэгулярнай арміі, паўсюль дзейнічае агрэсіўная агентура ісламістаў. Шэраг забойстваў людзей ісламісты зьдзейсьнілі ў гарадах Эўропы. Гэтыя факты не хаваюцца (іх немагчыма схаваць), пра іх паведамляецца ў СМІ.

Але заходнія людзі вырашылі, што іх гэта ня тычыцца – яны ж “грошы заплацілі за камфорт і абслугу”. І вось цяпер іх вяртаюць у трунах на радзіму. Колькі яшчэ эўрапейскія грамадзтвы будуць паводзіць сябе ў такой ступені найгоршага інфантылізма? Яны што-небудзь урэшце зразумеюць? (Але яны ніколі не зразумеюць.) Ім мала пляжаў у Італіі, Францыі, Румыніі і на іншых берагах Эўропы? Яны не зразумелі, што экзоты ня хочуць бачыць іх у сябе? Яны не зразумелі, што трэба хаця б “в свободное от работы время” салідарызавацца і бараніць ад экзатычнага нашэсьця ўласныя гарады і краіны? (Яны нічога не зразумелі.)

Час бяскрыўднага “камфоту” для Эўропы скончыўся. Каб жа гэта ўрэшце зразумелі хоць эўрапейскія хрысьціяне.

Алесь Хадасевіч

***
Пасябравалі гусь з сьвіньнёй

4 ліпеня 2015 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” напісала, што “бальшыня сэрбаў хочуць хаўрусу з Расеяй”. Такое апытаньне правяла сэрбская газэта “Політіка”. 61% апытаных хацелі б супрацоўнічаць з Расеяй.

Наш камэнтар: Сэнтымэнт да Расеі, ідэалізацыя Расеі – даўні і вядомы комплекс (стан душы) у Сэрбіі. Усё гэта ўзмацнілася ў сувязі з развалам камуністычнай сэрбскай імпэрыі. Бачна, што людзі і палітычныя эліты краіны ня могуць пераадолець імпэрскі сіндром. Яны шукаюць апірышча ў маскоўскай імпэрыі. Нават не заўважаюць, што яна гніе і валіцца. Можна толькі паспачуваць ім.

Юрка Марозаў

***
Шануйце нас, сукі!

4 ліпеня 2015 г. славацкая газэта “Pravda” апублікавала артыкул пад тытулам “Я жадаю дыялогу на аснове роўнасьці і шанаваньня, — адказаў Пуцін Абаме”. Так Пуцін напісаў сярод іншага ў віншаваньні прэзыдэнту ЗША на Дзень Незалежнасьці 4 ліпеня.

Наш камэнтар: СМІ ўсяго сьвету цытуюць гэты пуцінскі пасаж. Гучыць прыгожа. У той самы час (калі Пуцін хоча сярод іншага “шанаваньня”) расейскія СМІ калоцяцца ў канвульсіях нянавісьці супраць ЗША, напаўняюць сэрцы расейцаў гэтай нянавісьцю і хлусяць пра “амэрыканскіх марпехаў, якія ваююць на Данбасе”. Ня будзе імпэрскай Маскве шанаваньня і павагі ад вольных народаў.

Юрка Марозаў

8/7/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2015
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024