Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: КРАЯВІД ПЕРАД НІЗІНАЙ

(Пасьляслоўе да арт. «Параза чалавецтва»)

Як і 20, і 30 гадоў таму, перад нашым народам і перад сьветам стаяць, практычна, тыя ж самыя праблемы дабра і справядлівасьці, брыдоты і несвабоды, радасьці супольнага нацыянальнага жыцьця і змаганьня з акупацыяй. Праблемы стаяць, але амаль зьнікла іх разуменьне патрэбаў для нацыі і чалавецтва. Гэта вельмі дзіўная, невядомая раней рэчаіснасьць. У аснове яе – іншы чалавек.

На Захадзе ён быў і раней, чалавек-індывідуаліст, законапаслухмяны, індывідуальна
актыўны, але без ідэалаў і без духоўнага жыцьця, чалавек, ня здольны ахвяравацца сабой і сваім дзеля Айчыны. У нас жа ён пасіўна вырас, абыякавы да ўсяго, пры антынацыянальным, фактычна, савецкім рэжыме, які заняў ужо цэлае пакаленьне часу.

26-га чэрвеня 2015 года, праз месяц пасьля паразы Ірляндыі, адбылася эпахальная перамога палавых дэвіянтаў у Злучаных Штатах Амэрыкі. Гэта знакавая падзея ўпадку, вынікі яе яшчэ наперадзе.

Вярхоўны суд ЗША, шляхам сваістага прачытаньня Канстытуцыі, прысвоіў сабе права (як сцьвярджаюць юрысты) вырашаць пытаньні, якія належаць да юрысдыкцыі і кампетэнцыі штатаў. Суд прызнаў права дэвіянтаў аднаго полу заключаць між сабой так званыя “гомасэксуальныя шлюбы” дзеля задавальненьня неадэкватнай палавой рэакцыі (неадэкватнага сэксу). Гэтакі “шлюб”, пасьля рашэньня суда, прыроўніваецца да натуральнага шлюбу людзей, тых людзей рознага полу, якія ствараюць сям’ю і патомства, забясьпечваюць дэмаграфічнае разьвіцьцё чалавецтва. Гомасэксуальны аднаполы “шлюб” будзе мець усе правы, беніфіты, льготы, сацыяльнае забесьпячэньне і г. д. Мне часам здаецца, што амэрыканцы яшчэ не разумеюць, што яны нарабілі. Дэвіанты атрымалі шырокае поле для агрэсіі, наступу і дрэсіроўкі насельніцтва.

(Тут яшчэ некалькі ўдакладненьняў. З усіх галінаў улады ў ЗША суд мае ці не найбольшую вагу. Вярхоўны суд на сёньняшні дзень часам выглядае такім палітычным міні-парлямантам. Рашэньне аб гомасэксуалістах прымалі дзевяць суддзяў – чатыры лібэралы і пяць кансэрватараў. Напярэдадні рашэньня ішла вялікая барацьба вакол ды наўкола суда. У выніку вырашыла ўсё тое, што адзін кансэрватар-католік (старшыня суду) перайшоў на пазыцыю лібэралаў і прагаласаваў за гомасэксуалістаў. Ўсё гэта падаецца левалібэральным лобі як сьведчаньне і трыумф дэмакратыі і свабоды. Дадам, што суддзі Вярхоўнага суду прызначаюцца Прэзыдэнтам і зацьвярджаюцца Сэнатам. Новы суддзя ў Вярхоўны суд прызначаецца кожныя 22 месяцы. Прэзыдэнт Абама назваў рашэньне Вярхоўнага суда аб гомасэксуалістах «вялікім крокам па дарозе роўнасьці і вялікай перамогай Амэрыкі».

Перавышэньне паўнамоцтваў Вярхоўным судом у прыняцьці рашэньня аб гомасэксуалістах абурыла многіх палітыкаў і кангрэсмэнаў, якія не першы раз адзначаюць неапраўданую перавагу судоў над усімі галінамі ўлады ЗША. Адзін зь іх (кангрэсмэн Хакабі) выказаўся дакладна і канкрэтна: « Адзіным зыходам, які можа стацца яшчэ горшым за гэтае зласьлівае рашэньне, была б здача ўлады Прэзыдэнта і Кангрэса (двух роўнавялікіх галін улады) перад абліччам гэтага бескантрольнага акта неканстытуцыйнай юрыдычнай тыраніі».

У Амэрыцы ёсьць шмат праблемаў і супярэчнасьцяў, але я не даю тут нічаму ніякіх ацэнак. Амэрыканскія праблемы вырашаюць амэрыканцы. Хоць мы разумеем, што часта амэрыканскія падзеі ўплываюць і б’юць па ўсім сьвеце.)

Усялякае непрызнаньне збочанага шлюбу, усялякая крытыка яго можа быць цяпер расцэнена як дыскрымінацыя збачэнцаў і парушэньне закона. Будуць позвы ў суд за самыя бяскрыўдныя словы непрызнаньня ці іроніі ў бок гомасэксуальна спараных асоб. (Трэба ведаць Амэрыку і сутнасьць вычварэнства.) Дзеці з нармальных сем’яў пойдуць у школу і панясуць туды нармальнае ўяўленьне пра тату, маму і сям’ю. Яны будуць падвержаны нападкам, абсьмейваньню, абструкцыі, даведаюцца, што іхныя бацькі – адсталыя ідыёты. У сям’ю прыйдзе прадстаўнік ювэнальнай юстыцыі ці ЮНІСЭФ, каб “пераканацца”, што ў нармальнай сям’і “ненармальная абстаноўка” і падрыхтаваць рашэньне аб адабраньні дзяцей.

Такое ж становішча можа ўзьнікнуць у каталіцкіх і рэлігійных школах. Іхныя каштоўнасьці па закону будуць прызнаныя дыскрымінацыйнымі. Адпаведна, гэтыя школы будуць пазбаўлены дзяржаўных субсідый і паступова будуць ліквідаваныя, бо выжыць без дзяржаўнай падтрымкі ня змогуць.

Аналагічная сытуацыя можа стацца з касьцёлам, з праваслаўнай і некаторымі пратэстанцкімі цэрквамі, якія ў Амэрыцы вызваленыя ад падаткаў. Хрысьціянская ідэалёгія адносна шлюбу будзе ўжо супярэчыць закону. Адпаведна Касьцёл і традыцыйныя цэрквы будуць пазбаўлены вызваленьня ад падаткаў (такі закон), а пры факце адмовы сьвятара “вянчаць” перад алтаром педэрастаў, супраць сьвятара будзе ўзбуджана судовая справа. Гэта ўжо ня надпіс на ірляндзкім торце (дзе, дарэчы, пекар закону не парушыў) – сьвятара пасадзяць.

Можна прадбачыць, якімі стануць вынікі гэтага фантастычнага рашэньня Вярхоўнага суда. Некаторыя штаты (напрыклад, Тэхас) ужо заявілі, што ня будуць выконваць рашэньня Вярхоўнага суду, бо яно перавысіла яго паўнамоцтвы. Але гэта толькі словы. Выконваць будуць.

Значная частка раскольных пратэстанцкіх цэркваў, розныя сэкты і іншыя некананічныя ўтварэньні ўжо праз пару дзён пасьля рашэньня Вярхоўнага суда сабраліся на сходы і пастанавілі асьвячаць гомасэксуальныя “шлюбы” ў сваіх цэрквах. Найбольш радыкальна дзейнічае тут Епіскапальная царква ЗША (ерытычны адломак Англіканскай царквы). Яшчэ ў 2003 годзе там выбралі на епіскапа адкрытага педэраста, а ў 2010 годзе (таксама на епіскапа) выбралі кабету — адкрытую лесбу. У Амэрыцы шмат аналягічных царкоўных квазіхрысьціянскіх утварэньняў, якія практыкуюць ерась і з задавальненьнем успрынялі рашэньне Вярхоўнага суда.

Зразумела, што змасаванай атакі дэвіантаў тут цяпер не атрымаецца (іх яшчэ ня шмат), але выбарачная мэтадычная атака на Хрысьціянства, маючы ў руках антыхрысьціянскі закон, будзе разгортвацца ўвесь час.

Ужо 27 чэрвеня адбыліся парады вычварэнцаў у розных частках плянэты. Па Нью-Ёрку лёталі афраамэрыканцы і масава раздавалі гомасэксуальныя сьцяжкі (тыпу, як раздаюць сьцяжкі “каларадаў” у Маскве і на акупаваных тэрыторыях). Белы Дом – рэзыдэнцыя Прэзыдэнта ЗША і, фактычна, сакральны сымвал Амэрыкі, асьветлены гомасэксуальнымі колерамі вясёлкі (як сказалі б цяпер – гэта такі ідэалагічны «мэсідж»). У друку шмат лібэралістычных артыкулаў, дзе пішацца, як цяпер будзе добра ў Амэрыцы. Адна газэта, на поўным сур’ёзе напісала, што надта добра таксама будзе «шлюбаразводным адвакатам. Уяўляеце колькі ў пэрспэктыве ім прыбавіцца працы?» (Ізноў жа, трэба ведаць Амерыку. У грамадзтве матэрыяльнае пануе над гуманітарным – усё вымяраецца грашыма.)

Хрысьціянства і нармальныя людзі перад абліччам прынятага судовага рашэньня засталіся абсалютна юрыдычна безабароннымі. Зразумела, што дэвіянты пастараюцца тое скарыстаць, і, дзе магчыма, нішчыць і руйнаваць усё добрае, што яшчэ засталося і існуе ў Амэрыцы. Хрысьціянства і нармальныя людзі будуць паступова ссунутыя на ўзбочыну грамадзтва.

Наступны этап, які рыхтуецца, – гэта легалізацыя педафіліі (такія спробы ўжо былі ў Эўропе; гл. “Скрынка пандоры”), а таксама інцэсту (тут пакуль што існуе толькі прапаганда).

Усялякія маргінальныя атакі лібэральных прафанаў, дэвіантаў і невукаў на філалогію, тэрміналогію, тапаніміку, лексіку, гісторыю, мастацтва, сацыяльную этыку, сям’ю і т. п. успрымаюцца вучонымі, спэцыялістамі, адукаванымі людзьмі як дзікунскія выхадкі дурняў і неадукаваных асобаў і не камэнтуюцца. Гэта правільна – навука не камэнтуе невуцтва. Але ацэнка зьявы павінна быць. (Дэвіанты патрабуюць, напрыклад, выкінуць з мовы словы «бацька», «маці», «сям’я», словы, якія заканчваюцца на «ман» у ангельскай і нямецкай мовах і т. п. выказваюць іншыя шызоідныя меркаваньні, якія амаль сто гадоў таму ўжо дэманстравалі бальшавікі.) Відаць, бальшавізм, бальшавіцкая цемра ў Расеі і нацызм ў Нямеччыне некаторых вучоных нічаму не навучылі. А тым часам «дзікунскія выхадкі» паступова ператвараюцца ў законы дэмакратычных краін і прафаны тлумачаць адукаваным вучоным, што гэта трыумф дэмакратыі.

Цяпер левалібэралы з дэвіантамі распачалі напад на амэрыканскую гісторыю пэрыяду Грамадзянскай вайны. Патрабуюць выдаленьня з амэрыканскіх музэяў сымволікі, імёнаў і партрэтаў асобаў, якія прадстаўлялі Канфэдэратыўныя Штаты Амэрыкі, дамагаюцца перайменаваньня вуліц, названых імёнамі гэтых вядомых людзей. Пачалася кампанія ачарненьня канфэдэратыўных патрыётаў амэрыканскай гісторыі (Робэрта Лі, Джэфэрсона Дэвіса і інш.), а таксама героя часоў змаганьня за незалежнасьць Аляксандра Гамільтона.

Як паведамляюць ў друку, дыскрэдытыцыя асобы Гамільтона (ягоны партрэт, дарэчы, на дзесяцідаляравай купюры Амэрыкі) з боку адкрытых лявацкіх троляў зьвязаны з планамі левых зьмясьціць на амэрыканскіх грашах партрэт гомасэксуальнай асобы (і абавязкова жанчыны-лесбы). Рыхтуюць месца. Сымвалічнае значэньне такога дзеяньня зразумелае. Гэта вельмі важны акт. Стратэгія дэвіантаў па перарабленьні сьвету ідзе і вырашаецца крок за крокам з галасам, вэрхалам і падтрымкай з боку «карысных ідыётаў», і на вачах усяго грамадзтва, якое ў большасьці так і не разумее, што гэта робіцца.

Але людзі, якія жывуць духоўным жыцьцём, разумеюць, што адбываецца ў сьвеце. Зрэшты, для тых, хто здольны бачыць, усё зразумела само сабой: ідзе паскарэньне і насіленьне працэсу прышэсьця Антыхрыста (падрыхтоўка абставінаў). Калі бяз містыкі – паскараецца рух спаўзаньня ў катастрофу.

Я нездарма ўспомніў у пачатку артыкула пра “новага” чалавека. Ён ужо ёсьць. Ён існуе. Безь яго працэсы духоўнага развалу чалавецтва і дэградацыі асобы проста не адбыліся б, дрэнь ня мела б падтрымкі. Галоўныя каштоўнасьці гэтага чалавека – грошы, задавальненьні і “пафігізм” (жаргон; паталагічная абыякавасьць да ўсяго, што не датычыць індывідуальнага эго).

Часам важныя, на мой погляд, тэксты, я рассылаю знаёмым беларусам. Як правіла, яны прысылаюць мне свае меркаваньні. Гэта істотна. “Паразу чалавецтва” я разаслаў па адрасах дзесьці каля 70-ці асобаў. Унікальны выпадак: адазваўся … толькі адзін беларус зь Нью-Ёрку, праваслаўны вернік, трое дзетак яго выхаваныя ў хрысьціянскай сям’і, пайшлі ў амэрыканскую школу — і ён ужо страціў іх. Школа ім так прамыла мазгі, што яны (яшчэ дзеці-падлеткі) крычаць за любоў да гомасэксуалістаў ды за свабоду адносінаў і выступаюць супраць бацькоў.

Савецкая школа выхоўвала паўлікаў марозавых, амэрыканская – мэнтальных калек без абавязкаў (як кажуць, свабода ёсьць, а абавязкаў няма).

Можна абазначыць тры прычыны замбаванага маўчаньня людзей на паўсюднае шэсьце сатанізму ў сьвеце:
1. “Новы чалавек”, пазбаўлены духоўнай існасьці і маральнага вопыту, не разумее, што адбываецца. Калі што і разумее, то перамагае “пафігізм”. (Гэта той тып асобы, для якой відавочная ісьціна даходзіць праз 20 гадоў існаваньня. І, як правіла, позна, бо збочаны лібэралізм ня менш небясьпечнае зло, чым рускі імпэрыялізм.)
2. Нармальны чалавек у выніку лібэральнай дрэсіроўкі баіцца падаць голас пратэсту, каб не наразіць сябе на агрэсію і непрыемнасьці з боку дэвіантаў. (Гэта вельмі распаўсюджаны псіхалагічны стэрэатып паводзінаў.)
3. «Новы чалавек» знаходзіцца пад уплывам лева-лібэральных ідэй, лічыць усе формы легалізацыі збачэнства праяўленьнем свабоды і правам чалавечай асобы — правам на ўсё.

Ні ў адным варыянце няма месца паняцьцям чалавецтва, чалавечага (нацыянальнага) грамадзтва і яго будучыні.

Два гады таму я размаўляў з адным пажылым амэрыканскім беларусам пра разбуральныя працэсы і руйнаваньне маральных асноў у грамадзтве ЗША. А ў канцы ён мне раптам кажа: “Ведаеш, я не хацеў бы жыць у такім сьвеце. Мы перажылі вайну, рускі генацыд, але тады варта было жыць. Цяпер – не.” Мяне ўразілі гэтыя словы. Наколькі тут дакладнае адчуваньне сутнасьці таго, што насоўваецца на чалавецтва.

Аднаполае дэвіанцтва – гэта ёсьць тупіковая збочанасьць асобы, якая ўзьнікае як гарманальна-псіхічнае адхіленьне і пашыраецца як распуста і вычварэнства. Калі б на гэтым акрэсьленьні ўсё спынялася (як было да гэтага часу), то такая зьява не стала б цяпер праблемай чалавечага грамадзтва.

Але самае галоўнае ў тым, што дэвіанцтва злучылася зь левалібэральнай палітыкай, ператварылася ў ідэалогію, якая грунтуецца на нянавісьці і нецярпімасьці да ўсяго астатняга сьвету, які дэвіанты хацелі б перарабіць па свайму вобразу, сутнасьці і падабенству. Пра гэта шмат хто зь іх кажа і адкрыта піша, і дзеля таго робіць сваю справу.

Тым часам пад уплывам лібэралістычнай і ўвогуле лявацкай (разбуральнай) прапаганды людзі трацяць здаровы сэнс і рэалістычнае ўспрыняцьце сьвету. Здаецца, што рэальна ўжо вельмі мала людзей бачаць рэчаіснасьць такой, якой яна ёсьць на самай справе. Тэлебачаньне, левалібэральная інфармацыя і прапаганда перакруцілі мазгі і засланілі розум. Некаторыя наіўна думаюць, што збачэнства – гэта, маўляў, лакальная зьява, дэвіантаў няшмат, вялікай шкоды ня робяць, хай яны там сабе жывуць як хочуць.

Каб жа гэта было так! Такія «талеранты-дабракі» не ўсьведамляюць зьместу левалібэральнай ідэалогіі дэвіантаў, паводле якой ім мала толькі «жыць як хочуць», ім трэба каб усе жылі так як яны.

Адбылася ін’екцыя сьлепаты, і для многіх людзей сьвятло патухла. Па сутнасьці поглядаў і мадэлі паводзінаў дэвіанцкі левалібэралізм найбліжэй стаіць да мэнтальнасьці і дачыненьняў камунізму. Гэтая зьва, якая вышла з падпольля, ужо ня будзе стаяць на месцы. І найгорай тое, што ініцыятыва, агрэсія, атакуючая тактыка і ўлада ў дэмакратыі тут поўнасьцю на баку дэвіантаў. Хрысьціянскі і ўвесь нармальны сьвет амаль не супраціўляецца наступу, не праяўляе ні энэргіі, ні ініцыятывы. Ён пасіўна супрацьстаіць і вяла рэагуе там, дзе ўжо патрэбна аб’яднаньне высілкаў у барацьбе са злом.

Беларусь вось ужо 20 гадоў церпіць страшэнны, ганебны, цяжкі час сваёй гісторыі. Цягнецца антыбеларускі рэжым і акупацыйная палітыка. Зьнішчаюць нацыянальную культуру, мову, гісторыю, кнігі і друк, школу і розум, усё чыстае, добрае, беларускае, сьветлае. Поўны параліч волі да супраціўленьня. Дзесяць тысяч паломнікаў перад касьцёлам у Будславе. Падышлі паліцаі рэжыму (ОМОН) схапілі і арыштавалі двух беларусаў, бацьку і сына, за надпіс «Беларусь» на іхным адзеньні. І ніхто не ўступіўся. Вось у гэтым сутнасьць. Дзесяць тысяч. І ніхто не ўступіўся.

І цяпер можа ўзьнікнуць пытаньне. Навошта аўтар удзяляе столькі ўвагі нейкім гомасэксуалістам, якія існуюць там недзе ў сьвеце, калі ў нас такая нацыянальная бяда, такія праблемы, такія задачы. Пытаньне рытарычнае і адказ вядомы. Тое цёмнае, што пачынаецца ў сьвеце, можа прыйсьці і да нас. І мы, беларусы, павінны разумець і ведаць тое, што можа прыйсці, каб не прыйшло.

Чым раней пачнецца асэнсаванае міжнароднае змаганьне зь левалібэральным сатанізмам і яго дэвіанцтвам, тым большы шанц, што будзе спынены вялікі развал і цывілізацыйная катастрофа хрысьціянскага грамадзтва. Тут цяжкая задача і вялікая справа, дзеля якой варта ахвяравацца розумам і часам, бо лёс кожнай нацыі, кожнай культуры, кожнага народа залежны ад выніку гэтага сусьветнага змаганьня.

30 чэрвеня, 5 ліпеня 2015 г. Зянон ПАЗЬНЯК

8/7/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2015
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024