Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: ПАДЗЕІ І ІХ ЗНАЧЭНЬНЕ (Выступ на ліпеньскім 2015 г. Сойме КХП — БНФ і БНФ “Адраджэньне”) За месяц, які мінуў пасьля чэрвеньскага Сойму, адбыліся істотныя падзеі ў сьвеце, якія могуць уплываць на жыцьцё і становішча ў Беларусі. Найперш — гэта працяг расейскай акупацыі і вайна на Украіне. Мы бачым, што ажыцьцяўляецца сцэнар гніючай язвы, створанай у Данбасе супольнай расейска-эўрапейскай палітыкай. Становішча “ні міра ні вайны” найбольш небясьпечнае для Украіны. 13/7/2015 › Навіны Маскалям больш ня ўдасца пакарыстацца нашым народам (Ліпеньскі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 12 ліпеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, – “Развагі на зададзеныя тэмы”. З дакладамі выступілі сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту, і сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Партыі і Фронту. Выступоўцы прывялі прыклад крызісу ў Грэцыі ў параўнаньне з тым становішчам, якое набывае ўсё больш драматычныя формы ў Беларусі. 13/7/2015 › Навіны
(з савецкага кінематографа) А. Лябедзьку (генсека АГП) нават становіцца шкада. Рэжысёры першага акту вядомага фарса выдзелілі яму падкрэсьлена несалідную і заранёў правальную ролю. Ён будзе балатавацца “у прэзыдэнты”. Хаця вядома, што ўсё гэта ня мае сэнсу. 13/7/2015 › Навіны “ДэмСМІ” любяць рубрыку, як на савецкім радыё, — “Для веруюшчіх і неверуюшчіх” (памятаеце, была такая праграма пра “бога нет, товарішчі”– ?). У амплуа галоўнага тэолага яны любяць засьвечваць В. Рымашэўскага, аднаго з сустаршынь вядомай БХД. Вось што ён паведаміў, напрыклад, сайту Хартыі. Цытуем пытаньні і адказы: 13/7/2015 › Навіны Маналог кадра часоў «перастройкі» Прамінулі гады, нават дзесяцігоддзі, многае забылася, паліняла, запылілася. Але час ад часу адбываецца публічная рэанімацыя таго, што гадоў пад трыццаць таму (канец 80-х – пачатак 90-х) было ў цэнтры ўвагі СМІ і ў што нават паверылі былі тадышнія савецкія грамадзяне. 13/7/2015 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |