Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Маналог кадра часоў «перастройкі» Прамінулі гады, нават дзесяцігоддзі, многае забылася, паліняла, запылілася. Але час ад часу адбываецца публічная рэанімацыя таго, што гадоў пад трыццаць таму (канец 80-х – пачатак 90-х) было ў цэнтры ўвагі СМІ і ў што нават паверылі былі тадышнія савецкія грамадзяне. Маюцца на ўвазе пэрсоны тадышніх “перастройшчыкаў-дэмакратаў”, гэткіх мясцовых “гдлянаў-івановых” (перабудовачны варыянт сымвалічнага рэйхстагаўскага дуалізма “ягорава і кантарыі”). Што праўда, да асобы гомельскага гарбачоўскага «перастройшчыка” Ю. Варонежцава так і не прыляпілася якое-небудзь другое імя. Але зь яго і без таго “перастроечная прэса” зрабіла была лакальны сымвал гарбачоўскай навізны. Імя паўтаралася, набыло нават пэўны лоск аўтарытэта. Носьбіт імя быў нардэпам СССР, засядаў у Маскве і прадстаўляў БССР (як дэмакрат) на зьездах усесаюзных нардэпаў. Што праўда, гэты “прадстаўнік Беларусі” ня вызначыўся літаральна нічым – ні яркімі выступамі, ні дынамічнымі дэмаршамі, ні нават у кулуарах і курылках Крамля; сядзеў сабе, як мышка, у мяккім крамлёўскім крэсьле і галасаваў, як падказвалі. Не зразумелым было і тады, не зразумелае яно й цяпер – адкуль узяўся гэты перастроечны кадр, хто яго высунуў, хто абіраў, чаму менавіта яму зрабілі рэкламу і г.д. — ? Калі разьбірацца цяпер, то многае выглядае даволі экзатычна з тав. Варонежцавым, “гомельскім дэмпрадстаўніком Беларусі ў Маскве”. Нагадаем: масковец па нараджэньню, тав. Варонежцаў пражываў і вучыўся ў розных месцах БССР як нашчадак маскоўскага афіцэра-асадніка (вайсковага перакладчыка). Па-беларуску нашчадак перакладчыка як ня ўмеў, так і ня ўмее двух словаў зьвязаць (як вядома, пры саветах нашчадкаў асаднікаў вызвалялі ад школьнага вывучэньня нашай мовы). Вось такога кадра і паслалі былі ў Маскву ў палітычна гарачыя «перастроечныя» гады выступаць у амплуа “дэмакратычнага беларуса”. Грамадзяне пад узьдзеяньнем рэкламы яму паверылі, але потым пра яго забыліся. А тым часам тав. Варонежцаў, аказваецца, зрабіў вельмі шматгранную кар’еру ў постперастроечнай Беларусі і пазьней, пры лукашызме. Ён і АГП разам зь Лябедзькай утвараў, і ў шэрагу іншых “дэмарганізацый” верхаводзіў у якасьці віцэ-начальніка. Ён зусім не запыліўся і не зашмальцаваўся. Проста не высоўваўся на першы план, існаваў сабе ды й годзе. І вось 8 ліпеня сёлета тав. Ю. Варонежцаў выступіў на акупанцкамоўным рэсурсе “Белорусский партизан” з праграмным артыкулам (проста нейкімі “ліпеньскімі тэзісамі” дэмапазыцыі). Запрашаем пазнаёміцца з гэтым тэкстам пад назовам “Выборов нет, но их бойкот необходим!”: http://www.belaruspartisan.org/opinions/310397/ З назову можна падумаць, што аўтар імпэтна выступае за ідэю байкоту, таго, чаго “нет”. Але нічога падобнага. Гэта ў яго “публіцыстычны прыем” такі. Цытуем з тэкста найбольш істотнае: “Каждая политическая кампания в нашей стране сопровождается сильным возбуждением некоторой части ее населения по поводу необходимости жесткого игнорирования «очередного фарса» с участием «клоунов», «предателей» и «агентов Путина». Принято считать, что участие в «выборах» кандидатов от оппозиционных структур, да и неструктур, настолько легитимизирует режим, что подвигнет Меркель, Обаму и других уважаемых людей, не менее озабоченных состоянием демократии в Беларуси, срочно набрать номер Лукашенко и поздравить его с очередной элегантной победой. Раз выборов нет, значит, их нужно бойкотировать! Логика железная, даже чугунная - спорить с ее носителями просто невозможно! (…) В идеологическом плане идею бойкота трудно продавить в широкие массы, значительная часть которых уверена в девственной непорочности Центризбиркома. (…) Далей аўтар разважае, як немагчыма надрукаваць улёткі за байкот, як улады будуць адлоўліваць актывістаў і г.д. Адным словам, такое зрабіць немагчыма. Ён называе гэта “процессом, который умрет еще во время рождения, дискредитировав его инициаторов”. “Считаю, наша победа, пусть промежуточная - почти миллион голосов, отданных за оппозиционных кандидатов в 2010 году по официальным данным. Скорее всего, их было в действительности как минимум в полтора раза больше. Вось так… Перастройшчык тав. Варонежцаў чамусьці забыўся прыгадаць, чым скончыліся псэўдаапазыцыйныя абяцанкі 2010 года пра “через три дня вы увидите демократическую Беларусь”. А скончылася ўсё шматтысячным шесьцем начале з правакатарамі да будынка ЦВК ў Менску і паліцэйска-гэбоўскім разгромам беларускай грамадзянскай супольнасьці і беларускай моладзі, якая паверыла псэўдаапазыцыйным абяцанкам. Не, тав. Варонежцаў не паўтарае абяцанку Саннікава пра “уцёкі Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу і дэмБеларусь праз пару дзён”. Ён дэманструе новы ўзровень паліталагічнай сінтэтыкі. Ён абяцае (амаль на 100%), што грамадзтву ўдасца вымусіць на мясцовых рэжымных уладах дыялог, як было ў Польшчы – мадэль Ярузэльскага-Валэнсы, ні больш ні менш! Для гэтага трэба няшмат: проста масава схадзіць “на выбары” і прагаласаваць “за дэмакратаў”. А пасьля гэтага можна разьлічваць на “круглы стол” са зьнішчальнікамі Беларусі. І, канешне, гэты палітпрацэс будзе “вечно живым, настоящим делом”… Ня ведаем, як у вас, а ў нас ад гэтай чытанкі засталося ўражаньне выпадковых зносінаў з прадуманым і рацыянальным, разлічаным на дурняў жульніцтвам. Сяргей Камароўскі 13/7/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |