Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПАВЯРХОЎНА ПРА РПЦ

“ДэмСМІ” любяць рубрыку, як на савецкім радыё, — “Для веруюшчіх і неверуюшчіх” (памятаеце, была такая праграма пра “бога нет, товарішчі”– ?). У амплуа галоўнага тэолага яны любяць засьвечваць В. Рымашэўскага, аднаго з сустаршынь вядомай БХД. Вось што ён паведаміў, напрыклад, сайту Хартыі. Цытуем пытаньні і адказы:

В.Р.: Хотя, конечно, есть силы, которые пробуют использовать церковь, прикрыться церковью ради своих политических и пророссийских интересов. Но такие силы всегда были в истории.
Я хочу подчеркнуть, что за той провокацией против православной церкви – я имею в виду так называемое «паломничество» на «линию Сталина» - стоят небелорусские священники. Тот же протодиакон Максим Логвинов – русский, сын российского священника, человек, который просто приехал в нашу страну.
И за мероприятиями такого уровня, как это «паломничество», стоят отдельные люди. И они несут ответственность за подобные провокации, направленные не только против белорусского народа, но и против православной церкви. И это надо хорошо понимать, чтобы, как говорится – «вместе с водой не выплеснуть и ребенка».

Журналіст: А как вы в целом можете объяснить этот всплеск интереса к фигуре тирана Сталина и попытки его прославления, которые набирают силу в России и понемногу проникают к нам?

В.Р.: Вы только что правильно заметили, что эти тенденции – не собственно белорусское явление. Они идут к нам из России. Для России это вполне естественно, потому что там сталинский культ никогда до конца не угасал.
И сейчас он находит отклик в новых движениях, которые подняли голову, и придает им новый импульс для имперской, шовинистической идеологии. И экспансионистская политика российских властей создает благодатную почву для таких настроений”.

Крыніца: http://charter97.org/be/news/2015/7/8/158835/

Рымашэўскі ўсіх закляйміў: і “не собственно белорусское явленіе”, і “экспансіянізм россійскіх властей”, і “небелорусскіх свяшченніков”. Усім дасталося. Ён нават раскрыў лічыну “протодіакона Логвінова” – ён і рускі, і сын рускага сьвятара, і ў “нашу страну пріехал”.
Вось толькі застаюцца пытаньні рытарычнага плану, якія не прагучалі на хвалі Хартыі. А РПЦ у Беларусі – гэта што – “собственно белорусское явленіе”? А бацюшак і матушак не завозяць у Беларусь цэлымі пламбаванымі вагонамі? А на якой мове існуе РПЦ ў нашай краіне?
Ён схапіў за руку дробнага сталінафільскага беса – “протодіакона Логвінова”. Дык можа дробны бес сталінска-праваслаўны культ сам прыдумаў? А бесы большага калібру ні пры чым? І бацюшка Кранік у нас не таго ж паходжаньня (рускі гэбэшнік), як згаданы “протодіакон”?
Блізкі ўжо час, калі ад імпартаваных нячысьцікаў разам зь іхняй русіфікатарскай канторай беларускі народ будзе вызваляць сваю зямлю. І аднаўляць нацыянальную аўтакефальную Беларускую Праваслаўную Царкву.

Сымон Рудзік

13/7/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2015
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024