Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(з савецкага кінематографа) А. Лябедзьку (генсека АГП) нават становіцца шкада. Рэжысёры першага акту вядомага фарса выдзелілі яму падкрэсьлена несалідную і заранёў правальную ролю. Ён будзе балатавацца “у прэзыдэнты”. Хаця вядома, што ўсё гэта ня мае сэнсу. Нам здаецца, што тав. Лябедзьку ўпершыню ў дарослым жыцьці сорамна, ён мнецца перад фота- і відэакамэрамі і не праяўляе свайго звычайнага камсамольскага тэмпэрамэнту. Ня выключана, што бліжэй да Дня-Ікс ён здымецца і патлумачыць, што так і было задумана. Пра мадам Т. Караткевіч мы маўчым. Ёй дасталася роля зусім камічная. І трэба сказаць, што мадам даволі шчыра працуе ў камэдыйным жанры: усе сьмяюцца. Але гэта пакуль што выключэньні, мы не пра іх. Мы пра агульную тэндэнцыю, яна цікавая. Шэраг юрыдычных і фізычных целаў, якія пуд солі зьелі на папярэдніх выбарчых кампаніях рэжыму ў амплуа зазывальшчыкаў на выбарчыя ўчасткі і гукальшчыкаў на тэму “у белоруссов есть право на выбор”, раптам атрымалі новыя нотныя сшыткі і пачалі выконваць новыя партыі. Адусюль, з кожнай падваротні “дэмСМІ РБ” былыя зазывальшчыкі-гукальшчыкі звонка загаласілі: “Выбараў няма!”, “Калі не вызваляць палітвязьняў, не пойдзем на выбары!”, “Статкевіча – у кандыдаты, а інакш не будзем галасаваць на выбарах!” Агаломшаны сярэднестатыстычны беларус круціць галавой і ўсё ня можа зразумець: што гэта зь імі здарылася? Але паўтараем, гэта толькі пачатак першага акта электаральнай распрацоўкі. Для распрацоўшчыкаў самым важным было напаўненьне інфармацыйнай атмасфэры ключавым словам, якое павінна гучаць на розныя лады, у рознай танальнасьці, з рознай колькасьцю дэцыбэлаў: “выбары!”, “ВЫ-ы-ыбары!!!”, “ВЫБАРЫ!!!” Ключавое слова павінна ўесьціся ў мазгавую падкорку грамадзтва, жыць там і множыцца з хуткасьцю бактэрый. Галоўнае для распрацоўшчыкаў, каб жыла гэтая (у прынцыпе мала каму ўжо цікавая) тэма. І яна жыве, пакуль што ў розных “апазыцыйных” упакоўках. Але мы дазволім сябе зрабіць адно назіраньне і адну выснову. На наш погляд, 9 ліпеня пачаўся этап канкрэтызацыі месца абяцанай “любові” і зьявіўся згаданы “герой-каханак”. Мы маем на ўвазе гучны тытул публікацыі ў белрэдакцыі Радыё Свабода – “Хай прэзыдэнтам будзе Макей, — апытаньне ў Горадні”. Да свайго тэксту яны прыляпілі выяву вялікага білборда з гэрбам-“капустай” і дэвізам “Ганаруся табой, Беларусь!” Усё для напаўненьня пафасам. Так што яны запрашаюць ня проста на сенавал, а ў кампанію з разрэкламаваным міністрам МЗС рэжыму. Нам даўно намякаюць, што ён “толькі целам зь імі”, а “душой ён з намі”, ён – “сапраўдная альтэрнатыва цяперашняму начальніку рэжыма”, “інтэлектуал, міжнародны аўтарытэт”, не які-небудзь беспрацоўны бэнээфавец і г.д. Мяркуем, што чым бліжэй да сёлетнега кастрычніка, тым больш канкрэтыкі будзе ў гуканьнях розных “апазыцыйных” целаў. Канкрэтыка, аднак, не азначае шчырасьць. Яны будуць імкнуцца падмануць людзей, як тую прастадушную прыгонную дзяўчыну з савецкага кіно. Яны разьлічваюць, што ім павераць і натоўпамі папнуцца на сенавал. Сяргей Камароўскі 13/7/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |