Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Маскалям больш ня ўдасца пакарыстацца нашым народам (Ліпеньскі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 12 ліпеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, – “Развагі на зададзеныя тэмы”. З дакладамі выступілі сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту, і сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Партыі і Фронту. Выступоўцы прывялі прыклад крызісу ў Грэцыі ў параўнаньне з тым становішчам, якое набывае ўсё больш драматычныя формы ў Беларусі. У нас яшчэ наперадзе абвал пасярод разбуранай эканомікі, зьнішчэньня беларускага грамадзтва і яго нацыянальнай культуры. Рэжым пакуль трымаецца на замежных крэдытах, ходзіць з працягнутай рукой па ўсіх канцах сьвету – а такой ганьбы не было ніколі ў нашай нацыянальна-дзяржаўнай гісторыі. Навязаная, гвалтоўная арыентацыя на адсталую і тупіковую Расею, а таксама прадыктаваная акупанцкай Масквой ізаляцыя Беларусі ад цывілізаваных краін ёсьць асноўнымі прычынамі крызісу ў Беларусі. Ёсьць толькі істотная розьніца паміж крызісам у Грэцыі і ў нашай краіне. Грэцыі дапамогуць, яе будуць ратаваць усёй Эўропай. А вось беларускаму народу прыйдзецца ратавацца самастойна. Наш народ ня будзе вяртаць (у асноўным раскрадзеныя рэжымнымі злачынцамі) крэдыты, выдадзеныя крэдыторамі на падтрымку антынароднага, нелегітымнага рэжыму. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны ацанілі як пустую прапагандысцкую тэлебурбалку афіцыёзную інфармацыю аб тым, што “масы беларускай моладзі запісваюцца ў казакі, маршыруюць пад сьцягамі БРСМ і падтрымліваюць прамаскоўскую ўладу”. Такія зьявы ёсьць у розных раёнах нашай краіны. Але гэтыя зьявы маюць штучны і маргінальны характар. Маладыя людзі імкнуцца жыць паралельным жыцьцём, падалей ад рэжымнага маразму. Патрыётам трэба разьвіваць асьветніцкую працу, каб моладзь атрымала адэкватную нацыянальную і культурніцкую арыентацыю, каб любіла, цаніла і бараніла сваё, роднае. Людзі бачаць, як Беларусь напампоўваецца расейскай ваеншчынай, як русіфікуецца і падпарадкоўваецца Маскве наша армія, як рэжым спрабуе ачмурыць беларусаў мілітарысцкай прапагандай. У многіх людзей гэта выклікае трывогу за блізкую будучыню, за лёс сыноў. Многія беларусы разумеюць, што вядзецца падрыхтоўка да накіраваньня беларускіх вайскоўцаў на вайну супраць Украіны. Апошнім часам у розных месцах па ўсёй Беларусі актывізаваліся рускамоўныя асобы з “данбаскім акцэнтам”, якія імпэтна расказваюць пра “украінскую агрэсію”, як “укропы бамбяць гарады” і г.д. Вельмі часта гэтыя асобы паводзяць сябе агрэсіўна і нахабна, калі людзі наўпрост заяўляюць, што яны – засланыя сюды, каб падманваць беларусаў. Адчуваецца, што гэтыя балбатуны дзейнічаюць не самы сабой, а пад прыкрыцьцём Масквы і мясцовага рэжыму. Але ў цэлым іхняя балбатня не знаходзіць водгуку ў нашых людзей. Можна сьцьвярджаць, што за паўтара гады расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны беларускае грамадзтва шмат што даведалася і шмат што пераацаніла. Так проста нас ня ўдасца падмануць і пакарыстацца нашым народам. Сябры Сойму распавялі таксама пра адносіны да аб’яўленых рэжымам выбараў. Людзі альбо ня хочуць нават размаўляць на гэтую тэму, бо яна мёртвая для іх. Альбо заяўляюць, што ня пойдуць туды. Грамадзтва ўсё больш грунтоўна разумее, што выбараў пад дыктатурай не бывае і нічога імі не вырашаецца. Мітусьня псэўдаапазыцыі і яе пэрсанажы выклікаюць у беларусаў сьмех і кпіны. Прырода гэтай “палітычнай зьявы” раскрылася ўжо даўно. Сойм абмеркаваў арганізацыйныя пытаньні партыйнай працы. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 13/7/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |