Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ПАДЗЕІ І ІХ ЗНАЧЭНЬНЕ

(Выступ на ліпеньскім 2015 г. Сойме КХП — БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

За месяц, які мінуў пасьля чэрвеньскага Сойму, адбыліся істотныя падзеі ў сьвеце, якія могуць уплываць на жыцьцё і становішча ў Беларусі. Найперш — гэта працяг расейскай акупацыі і вайна на Украіне. Мы бачым, што ажыцьцяўляецца сцэнар гніючай язвы, створанай у Данбасе супольнай расейска-эўрапейскай палітыкай. Становішча “ні міра ні вайны” найбольш небясьпечнае для Украіны. Масква спадзяецца, што ні эканамічна, ні псіхалагічна Украіна, як больш слабая дзяржава, ня вытрымае нагрузкі пэрманэнтнай вайны, і Крамлю ўдасца падрыхтаваць эканамічны і палітычны абвал Украіны, выклікаць непарадкі і палітычныя перамены ў карысьць Расеі. Тады падтрымка Эўропы для Масквы будзе забясьпечана. Захад пачне супрацоўнічась з Расеяй дзеля міру і стабільнасьці ў гэтай частцы Эўропы, няхай сабе і коштам Украіны. Галоўнае для іх, каб канфлікт спыніўся і можна б было пачаць мірныя адносіны. У гэтым, так бы мовячы, парадыгма эўрапейскай палітыкі. Да гэтага ідзе з двух бакоў. Паблытаць такі сцэнар можа толькі ўкраінскі народ (ні генэралы, ні прэзыдэнт, ні Вярхоўная Рада — толькі народ). Народ Украіны нам, беларусам, перш за ўсё, трэба падтрымліваць і змагацца разам зь ім.

Другая падзея — гэта рэфэрэндум у Грэцыі. Грэкі адкінулі кабальныя прапановы Эўразьвязу і агалілі тым самым шкілет узаемадачыненьняў Грэцыі з Эўрапейскім Зьвязам. Тут вельмі вымоўная ілюстрацыя да таго, чаму нельга Беларусі, пры любой зьмене ўлады, уступаць у Эўразьвяз. Цяпер усё стала бачна нават для тых, хто не хацеў таго бачыць, думаючы любымі шляхамі адкарастацца ад Расеі і ўскочыць з агня ў полымя. Гэтым панікёрам мы зноў можам сказаць: пакіньце і забудзіце гэтыя рабскія, несамастойныя думкі. Забудзьце назаўсёды і вызваляйцеся ад халопства, ад гэтага каланіяльнага думаньня куды вам ісьці – ў які лагер, на ўсход ці на захад! Продкі пераварочваюцца ў трунах! Беларусь павінна быць вольнай, моцнай і незалежнай краінай, адраджаць сябе і адзінства Ўсходная Эўропы ад Балтыкі да Чорнага мора. Такі наш шлях.

Эўразьвяз ня ёсьць вольным саюзам вольных краін. Па сваім характары ён блізкі да СССР і рэальна абмяжоўвае суверэнітэт краінаў-удзельнікаў гэтага саюзу. У аснове Эўразьвязу эканамічныя інтарэсы адной моцнай краіны — Нямеччыны, якая штучна падтрымлівае вось Бэрлін-Парыж (мы якраз зьяўляемся сьведкамі дэфармацыі восі Бэрлін-Парыж-Масква, створанай пры Пуціне). Прытым немцы падтрымліваюць Парыж не таму, што Францыя таксама эканамічна магутная, а зыходзячы, перш за ўсё, з палітычных меркаваньняў. Французы — гэта вядомыя бузацёры, франдзёры і разбуральнікі ў Эўропе з неадэкватным уяўленьнем пра сваю веліч. Разумным немцам з такімі лепш дружыць, спакайней будзе. Тое мы і бачым.

Усе пытаньні ў Эўразьвязе найперш абмяркоўваюць, прапаноўваюць і вырашаюць — Бэрлін і Парыж, Мэркель і Оланд. Яны і ў Маскву едуць раптоўна з Пуціным дамаўляцца ад імя Эўразьвязу, і наконт лёсу Грэцыі яны ўдваіх спатыкаюцца, і накоонт Украіны. Польшча, Італія, Швэцыя і т. п. нават ня ведаюць, пра што яны там дамаўляюцца. Тут рэальнае адлюстраваньне сілы і становішча ў Эўразьвязе. І галоўнае — на гэтым будуецца, з гэтага зыходзіць эканамічная палітыка ў дачыненьні да іншых удзельнікаў Уніі.

Новаўступіўшым краінам выстаўляюцца патрабаваньні аб перабудове іхняй эканомікі і гаспадаркі ў дапасаваньні да Эўразьвязу. Рэальна — чытай да эканомікі Нямеччыны і часткова Францыі. Дзеля гэтага новым краінам даюць вялікія шчодрыя крэдыты.

Разгледзем станоўчы варыянт. Дапусьцім, нейкай краіне перабудова ўдалася. Жыцьцё палепшылася, набудавалі дарог і мастоў, пайшлі замежныя інвэстыцыі, як грыбы, растуць банкі і супэрмаркеты, рэстараны і крамы. Жыхары едуць на замежныя курорты і г. д.

Толькі раптам мясцовыя пачынаюць заўважаць, што ўсе банкі — з замежным капіталам (нямецкім ды французкім), што ўсе гіпер-супер крамы — замежныя (французкія), што рэсурсы апынуліся ў замежных лапах, нацыянальная індустрыя зьнікла (маўляў, учарашні дзень, састарэла), але на вуліцах коціцца ўсё замежнае. Мясцоваму чалавеку добра, але нешта трывожна. Гэтае “трывожна” ёсьць неўсьвядомленае адчуваньне залежнасьці, несамастойнасьці, абмежаванасьці рашэньняў і адсутнасьці выхаду (якога пакуль што ніхто не шукае). Адбываецца пакрокавая страта суверэнітэту.

Усьлед за банкамі і супермаркетамі ідуць і плывуць у краіну эўралібэральныя антыкаштоўнасьці, якія брусэльскія чыноўнікі патрабуюць (і ўрады абавязаныя) укараняць і насаджаць на нацыянальнай тэрыторыі. Гэта забарона сьмяротнага пакараньня для ўсіх відаў, маштабаў і ўзроўняў злачынстваў, гэта вольныя аборты без абмежаваньняў, гэта свабода і прапаганда ўсіх збачэнстваў і вычварэнстваў гомасэксуалізму ды прызнаньне іх за норму і г. д. — цэлы ланцуг маральнай дэградацыі чалавека. Усе зьмены, перамены аплочваюцца, супраціўленьне — падкупляецца і г. д.

Свабода чалавека — гэта ёсьць ідэалёгія Эўразьвязу. Усе гэта прымаюць. Тут усе пагаджаюцца. Тым часам свабода дрэні і ўраўненьне зла з дабром ёсьць асаблівасьцю такой ідэалёгіі. У канцовым выпадку асаблівае становіцца галоўным і грамадзтва, якое прыняло такую лявацкую ідэалёгію, будзе разбурана.

На прыкладзе Грэцыі мы бачым іншы выпадак. Перабудова пад Эўразьвяз (пад немцаў) не атрымалася. Грэкам па патрабаваньні брусэльскай бюракратыі прышлося зьнішчыць свае традыцыйныя промыслы і вытворчасьці, сваю традыцыйную гаспадарку. А на новае яны не перайшлі, бо гэта ня іхняе, непрывычнае, не сваё (ды-й «халявы» звалілася шмат). Велізарныя крэдыты, прызначаныя на ломку старой грэцкай гаспадаркі, выклікалі велізарную карупцыю і велізарную “халяву” (дармаўшчыну). Грэкі разбурылі, паводле эўрапатрабаваньняў, усё сваё старое, але ня здолелі зрабіць новае. І цяпер аказваецца, што нават да драхмы вярнуцца адразу яны ня змогуць, бо калі пераходзілі на эўра, тады зьнішчылі ўсе машыны, што друкавалі і выраблялі драхму.

Нямецкі палітычны абывацель вінаваціць ва ўсім грэкаў, маўляў, халяўшчыкі, і самы вінаватыя. Але крытэр тут вельмі просты. Да Эўразьвязу і да эўра грэкі жылі нядрэнна, і хлеба ў немцаў не прасілі. А вось у Эўразьвязе ні немцам не ўдалося аблапошыць грэкаў, ні грэкам за нямецкія крэдыты не ўдалося падняцца. Словам, грэчаская трагедыя. Але для нас, беларусаў, гэта папераджальная карцінка ня йсьці, куды ня трэба.

Асаблівая падзея, да якой сьвет адносіцца лёгкадумна, адбылася ў Амэрыцы 26 чэрвеня. Вярхоўны Суд ЗША легалізаваў аднаполае сужыцельства дэвіантаў у якасьці “гомасэксуальнага шлюбу”. Сужыцельства збачэнцаў дзеля неадэкватных палавых дачыненьняў будзе лічыцца законным інстытутам шлюбу з усімі сацыяльнымі выплатамі і адносінамі.

Як і параза Ірляндыі, гэтая падзея ў ЗША зьяўляецца знакавай у агульнай сістэме маральнага ўпадку былой хрысьціянскай цывілізацыі. Падзеі ў ЗША звычайна адгукаюцца ва ўсім сьвеце. Агрэсія і пашырэньне дэвіантаў, інтэграцыя іх у грамадзтва і ва ўладу ёсьць цывілізацыйна небясьпечным працэсам, які рухаецца ў канцовым разьвіцьці ў бок біафашызму.

На Захадзе ў выніку дэзінфармацыі і лібэральнай прапаганды людзі не адчуваюць небясьпекі гэтай зьявы для грамадзтва, сям’і, дзяцей і асобы, паводзяць сябе інфантыльна і лёгкадумна, хаця дэвіанты адкрыта не хаваюць сваіх разбуральных намераў.

Для таго, каб убачыць пачварнасьць і зразумець сэнс зьявы (які ляжыць на паверхні), трэба, відаць, быць чалавекам Усходняй Эўропы. Гледзячы на тое, што адбываецца на Захадзе, ня выключана, што Беларусь (асабліва дэмакратычная Беларусь) сутыкнецца з імпартам брыдоты ў нашу краіну. Тут адных заканадаўчых рашэньняў і жорсткіх захадаў будзе недастаткова. Вычварэнцтва і легалізацыя дэвіанцтва ёсьць часткай агрэсіўнай ідэалёгіі ўсіх левых рухаў, партыяў і арганізацыяў, часткай разбуральнай дактрыны супраць хрысьціянскага сьвету. Таму з гэтай зьявай неабходна запачаткаваць антывычварэнцкае грамадзкае змаганьне, спачатку на лакальным, а потым на міжнародным узроўні.
Нядаўнія падзеі ў Кіеве (парад гомасэксуалістаў), у Польшчы, у краінах Эўразьвязу выразна ілюструюць, што ў ідэалягічнага гомасэксуаліста няма айчыны. На першым месцы ў іх гомасэксуальны інтэрас, які праяўляецца як інтэрас інтэрнацыянальны.

Перш за ўсё па ўсім сьвеце павінна быць забаронена прапаганда, рэкляма і інфармармацыя гомасэксуалізма, педафіліі, парнаграфіі. Прапаганда такіх зьяваў ёсьць грубым парушэньнем правоў чалавека (права на здаровы натуральны вобраз жыцьця), павінна разглядацца як замах на прыроду чалавека, карацца па закону і прыроўнівацца да прапаганды фашызму, камунізму, вайны, расавай, нацыянальнай і палавой нянавісьці.

Пра гэтую разбуральную зьяву ў апошні час я напісаў некалькі сваіх ацэначных і аналітычных тэкстаў (напрыклад, “Скрынка Пандоры”, “Параза чалавецтва”, “Аборт” і іншыя. Апошні кароткі тэкст на гэтую тэму “Краявід перад нізінай” як пасьляслоўе да тэмы “Параза чалавецтва” я прасіў бы сяброў зачытаць тут на Сойме, каб падсумаваць тэму.

Працягваецца праца над Народнай Праграмай Беларусі. Зараз ідзе збор меркаваньняў і абмен думкамі. Мяркую, што будзе некалькі варыянтаў гатовасьці тэксту. Важным момантам гэтай працы Ценявога Кабінету лічу арганізацыю сэсіі восеньню гэтага года. Пра цяжкасьці арганізацыі такога збору (людзі на розных кантынентах) я тут не кажу. Яны вядомыя. Сяброў партыі, якія ўключыліся ў працу над Народнай Праграмай Беларусі, прасіў бы не спыняцца. Час вымагае такой працы.

Жыве Беларусь!

12 ліпеня 2015 г. Зянон Пазьняк
Старшыня КХП — БНФ
і БНФ “Адраджэньне”

13/7/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2015
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024