Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Суд будзе

Зараз, у гадавіну трагедыі ў небе над Данбасам, асноўныя жарсьці палаюць не вакол таго, хто і як састрэліў малайзійскі “Боінг” (з гэтым якраз усё больш ці менш зразумела – прынамсі для тых, хто не замбаваны крамлёўскай прапагандай), а вакол ідэі стварыць міжнародны трыбунал па рассьледваньню і пакараньню вінавайцаў злачынства. Малайзія, чый самалёт быў састрэлены і чый экіпаж і грамадзяне загінулі, Нідэрлянды (бальшыня загіблых – галандскія падданыя), Україна, над чыёй тэрыторыяй адбылася катастрофа, а таксама шэраг іншых дзяржаваў гэтую ідэю падтрымліваюць.

Супраць выступае толькі адна краіна – Расея, якая настойліва заяўляе аб сваёй поўнай недатычнасьці да гібелі “Боінга”. Але калі гэта адпавядае ісьціне, то зусім незразумела, чаму ў Крамлі так хвалююцца. Загіблы самалёт Расеі не належыць, у Расеі не зроблены і сканструяваны. Яе грамадзянаў сярод амаль трох сотняў загіблых няма, і састрэлены быў “Боінг” не ў расейскай паветранай прасторы. Здавалася б, няхай у іншых галава баліць. Але не – першыя асобы нашай дзяржавы абураюцца тым, што расейскіх экспэртаў не дапускаюць да ўсіх матар’ялаў рассьледваньня і з Расеяй папярэдне не ўзгадняюць пытаньне аб міжнародным трыбунале.

Але калі ў 1988 годзе амэрыканцы састрэлілі над Пэрсідскай затокай іранскі лайнэр (тады загінула амаль столькі ж людзей, як у данецкай катастрофе), Масква не праяўляла ніякага жаданьня ўдзельнічаць у рассьледваньні. А менавіта гэты выпадак згадваюць Лаўроў і Пуцін, пярэчачы стварэньню міжнароднага трыбунала па “Боінгу”: маўляў, тады ніхто не патрабаваў стварэньня такога воргана. Слушна, не патрабавалі – бо ЗША адразу прызналі сваю адказнасьць і ўрэшце рэшт выплацтлі Тэгэрану кампэнсацыю. У выпадку з малайзійскім “Боінгам” трагедыя адбылася на тэрыторыі, якую кантралююць не ўкраінскія ўлады, а данецкія сэпаратысты, чыя шчыльная сувязь з Расеяй ніколі не была сакрэтам. Ды й састрэлены самалёт быў расейскім зэнітным комплексам і, з усёй верагоднасьцю, расейскім разьлікам.

Украінскі ўрад на тэрыторыі, кантралюемай прарасейскімі сіламі, сьледчых дзеяньняў праводзіць ня можа. Нідэрлянды і Малайзія таксама ня могуць весьці там сьледства, бо марыянэткавыя ДНР і ЛНР ніхто ў сьвеце не прызнае. Так што тут самае месца для міжнароднага трыбунала. Бо ўсе раней створаныя міжнародныя трыбуналы – Нюрнбэргскі, Такійскі, па былой Югаславіі і па Руандзе па неабходнасьці зьдзяйсьнялі ня толькі судовыя, але і сьледчыя дзеяньні, бо былі сур’ёзныя сумневы, што нацыянальныя сьледчыя і судовыя ворганы здолеюць аб’ектыўна рассьледваць адпаведныя злачынствы.

Адчуваючы хісткасьць сваёй пазыцыі, Пуцін наогул дагаварыўся да таго, што цяпер ствараць міжнародны трыбунал “несвоечасова”, бо рассьледваньне яшчэ не закончана. Атрымліваецца, што сам выпадак з “Боінгам” для трыбунала цалкам пасуе і прыхільнікі яго стварэньня маюць праўду, калі апэлююць да разьдзела 7 Статута ААН, у адпаведнасьці зь якім “Рада Бясьпекі вызначае існаваньне любой пагрозы міру, любога парушэньня міру альбо акта агрэсіі і робіць рэкамэндацыі альбо вырашае, якія захады належыць прадпрыняць для падтрыманьня і аднаўленьня міжнароднага міру і бясьпекі”.

І наконт “несвоечасовасьці” Уладзмір Уладзіміравіч патрапіў пальцам у неба. Рассьледваньне скончана яшчэ 1 ліпеня, а публікацыя яго вынікаў адкладзена да канца года. Але, мяркуючы па наяўных уцечках, выснова зразумелая: “Боінг” састрэлілі з расейскага “Бука” і з падкантрольнай сэпаратыстам тэрыторыі. Так што цяпер для стварэньня трыбунала па “Боінгу” самы час. Але Расея, каб адвесьці абвінавачваньні ад сябе і сваех марыянэтак, паводзіць сябе, як кепскі адвакат, высоўваючы адразу некалькі ўзаемавыключных вэрсій катастрофы. (Толькі што з Крамля ўкінулі чарговую – пра ізраільскую ракету).

Пуціну жыцьцёва важна не дапусьціць стварэньня міжнароднага трыбунала па рассьледваньню злачынства на Данбасе. Без трыбунала вынікі рассьледваньня апублікуюць, Расею пакрытыкуюць, але потым паступова гэтую тэму пачнуць забываць. Іншая справа, калі будзе працаваць міжнародны трыбунал. Ён пачне праводзіць сьледчыя дзеяньні, дапытваць сьведкаў і такім чынам даваць увесь час інфармацыйныя нагоды. Але галоўнае, што паўстане пакутлівая для Пуціна аналогія з трыбуналам па Югаславіі ў Гаазе, дзе ўрэшце рэшт апынуліся і Мілошавіч, і Караджыч з Младзічам.

Можна не сумнявацца, што ў Радзе Бясьпекі ААН Расея заблакуе стварэньне трыбунала з дапамогай вэта, апынуўшыся пры гэтым у ганарлівай самоце (Кітай у лепшым выпадку ўстрымаецца – сварыцца з гэтай нагоды з Малайзіяй і Інданэзіяй ён ня будзе). І будзе гэта выглядаць так, на злодзеі і шапка гарыць. Пытаньне аб трыбунале можна перадаць і на разгляд Генэральнай Асамблеі, дзе ў Расеі няма права вэта і дзе адпаведная рэзалюцыя цалкам можа набраць неабходную колькасьць галасоў. Праўда, у гэтым выпадку члены ААН не абавязаныя будуць супрацоўнічаць з трыбуналам. І пры Пуціне Расея супрацоўнічаць з трыбуналам безумоўна ня будзе.

Зьнішчэньне “Боінга”, зразумела, адрозьніваецца ад такіх злачынстваў, як, напрыклад, генацыд у Срэбраніцы. Бо пасажырскі самалёт састрэлілі выразна памылкова, узяўшы яго за вайскова-транспартны. Так што перад намі забойства па неасьцярожнасьці, хаця і масаве. Расея непасрэдных выканаўцаў выдаваць ня будзе, а безь яе супрацоўніцтва вызначыць іх імёны будзе немагчыма. Але ці то ў міжнародным трыбунале, ці то ў нацыянальных судах непазьбежна паўстане пытаньне: што гэтыя людзі разам з “Букам” рабілі на Данбасе ў полыме ўзброенага канфлікту і хто іх туды паслаў? І вось тады можа ўсплыць імя расейскага вярхоўнага галоўнакамандуючага – і тут ужо будзе злачынства пасур’ёзьней, чым забойства па неасьцярожнасьці, падсуднае хутчэй трыбуналу кшталту Нюрнбэргскага.

Барыс Сакалоў, Масква.

Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://grani.ru/opinion/sokolov/m.242933.html

29/7/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2015
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024